Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Упэўнена, што не хочаш гарбаты? – на ўсялякі выпадак вырашыў яшчэ раз спытаць юнак.

– Ну давай, – журботна ўздыхнуўшы, пагадзілася яна.

– Ага, я зараз! – Міхал паспяшаўся ў кухню, і Бася пачула, як зашумеў імбрык.

Потым юнак пагрукатаў шапікамі і, калі імбрык закіпеў, узяўся нешта размешваць, ад чаго Бася насцярожылася, з прыкрасцю падумаўшы пра цукар у сваім кубку. «А-а, напэўна, сам таксама вырашыў гарбаты папіць», – тут жа скеміла яна, супакоіўшыся. Праз момант Міхал і праўда ўвайшоў у пакой з двума кубкамі, з якіх струменілася пара.

– Трымай, гэты твой, – юнак працягнуў ёй той, што быў жыццесцвярджальнага жоўтага колеру, а сабе пакінуў звычайны белы.

– Нават і не падазравала, што ў пана Альбрыхта ёсць такія, – Бася высунула рукі з-пад пледа і абхапіла гарачы керамічны кубак з тоўстымі сценкамі абедзвюма далонькамі, нацягнуўшы на іх рукавы гольфа. – Заўжды думала, што ён аматар куды больш вытанчаных рэчаў.

– Ну, мабыць, гэта толькі на першы погляд так здаецца? – паціснуў плячыма Міхал.

Яго твар нечакана спахмурнеў, і юнак зноўку падышоў да акна. Бася здзіўлена паглядзела на яго, але вырашыла ні пра што не пытацца і ўзялася за гарбату.

– Вось ведала ж, што гэта ты мне цукру паклаў! – зрабіўшы глыток, усклікнула дзяўчынка.

Міхал павярнуўся і паглядзеў на яе бязвіннымі вачыма.

– Мог бы і запомніць, дарэчы, што я несалодкі люблю, – прабурчала Бася.

– Затое табе так зараз карысней, – ласкава сказаў юнак.

Дзяўчынка слаба ўсміхнулася яму ў адказ, але ў наступнае ж імгненне яе твар зноўку згас.

– Міхал, – паклікала яна. – А што там здарылася? Юнак сеў побач з ёю на канапу і апусціў галаву.

– Я, насамрэч, сам адразу не надта зразумеў. Але, па-мойму, гэтыя людзі, што ўварваліся ў кабінет, – нешта кшталту паліцыі. Калі яны з’явіліся, целаахоўнікі Эль-Анабі пачалі страляць, тыя сталі ім адказваць, а пан Альбрыхт штурхануў мяне ўніз, і мы паваліліся пад стол. Шчыра кажучы, не падазраваў, што ён яшчэ мае столькі моцы. Хаця, мабыць, гэта проста момант такі быў.

– А куды знік Эль-Анабі?

– Здаецца, ён здолеў вышмыгнуць разам з адным са сваіх целаахоўнікаў. Я ўбачыў толькі, як на падлогу павалілася Аснова і дзве пары ног пабеглі з кабінета.

– Толькі з адным целаахоўнікам? – перапытала Бася.

– Ну, так, – няёмка прамармытаў Міхал.

– А-а-а, – працягнула дзяўчынка і здрыганулася. – Ясна. Крыху памаўчаўшы, яна зноў спытала:

– А элементы? Ён паспеў забраць іх?

– Не ведаю. Калі стары нарэшце даў мне вылезці, я нават не паглядзеў, што там засталося, акрамя Асновы. Мне было важней знайсці цябе.

Юнак узняў вочы і сур’ёзна паглядзеў на Басю. Дзяўчынка зноў захлюпала носам і тыцнулася яму лбом у плячо. Міхал асцярожна абхапіў яе.

– Што гэта ў цябе? – спытаў ён, лёгка крануўшы пальцам Басіну правую шчаку.

– Ды так, – уздыхнула дзяўчынка. – Падрапала скуру асадкай гэтага старога агіды.

– О, ты ў нас з баявым раненнем, – жартліва прамовіў Міхал.

Бася не адказала. Самі сабою на вочы навярнуліся слёзы, і яна шчыльней зарылася тварам у швэдар юнака, намачыўшы ўзор на яго плячы.

Яны пачулі, як у замочнай шчыліне ўваходніх дзвярэй павярнуўся ключ і нехта зайшоў. З вітальні данеслася крахтанне пана Альбрыхта, які, мяркуючы па ўсім, разуваўся. Пляснулі тэпцікі, і стары заслізгаў падэшвамі па падлозе.

– Вы тут? – з’явіўся ён у дзвярным прахоне. – Вельмі добра. Не жадаеце пад’есці?

– Неяк не надта, – прамармытала дзяўчынка.

– А вы, Міхал?

Юнак пакруціў галавой.

– Ну а я, з вашага дазволу, штосьці згатую сабе на хуткую руку, бо бясконцае гарбатаванне на працягу апошніх паўсутак не падалося мне надта пажыўным.

Стары пацягнуўся ў бок кухні і ўзяўся там бразгаць посудам, а дзяўчынка ажывілася і праверыла час: была ўжо палова на другую, а яна з учорашняга дня не з’яўлялася дома. І бацькі чамусьці ні разу ёй не патэлефанавалі і не даслалі ніводнага паведамлення.

– Няўжо яны не хвалююцца? – здзівілася яна.

– Яны ж не ведаюць, што тут здарылася. Думаюць, ты ў сяброўкі, – нагадаў Міхал.

– Ну ўсё роўна! – абурылася Бася. – Як лічыш, напісаць ім, што ў мяне ўсё добра?

– Каб яны пачалі хвалявацца, з чаго ты пішаш ім такія СМС?

– Жах, – унурылася дзяўчынка. – У нас тут такая жуда, а мае бацькі нават не падазраюць, дзе я і што са мной насамрэч.

– Не турбуйся, уся жуда ўжо скончылася, а мы хутка пойдзем, – паспрабаваў падбадзёрыць яе Міхал.

Бася схавала тэлефон назад у кішэню.

– Але ж трэ выслухаць пана Альбрыхта, – сказала яна.

– Не думаю, што ён распавядзе нам шмат новага, – нахмурыўся юнак.

– Чаму? – дзяўчынка ўжо другі раз здзівілася змене ў абліччы сябра, што здаралася пры ўзгадванні старога.

З кухні вярнуўся пан Альбрыхт з невялічкім падносам, на які стары паклаў некалькі бутэрбродаў, кошык з печывам і агромністы, больш падобны да міскі, кубак духмянай кавы для сябе. Паставіўшы ўсё на нізенькі столік, ён размясціўся ў фатэлі насупраць сяброў.

– Частуйцеся, калі хочаце, – сказаў ён і, узяўшы адзін з бутэрбродаў, пачаў яго з асалодай есці, шчодра запіваючы кавай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения