Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Дайце крэсла для Басі. Ёй патрэбна сесці, – патрабаваў Міхал. Араб закаціў вочы, але знак свайму найміту падаў. Той прынёс крэсла і паставіў яго непадалёк ад стала. Бася прысела, а Міхал устаў за дзяўчынкай, паклаўшы далоні на драўляную спінку.

– Усё? Можам пачынаць? – з’едліва прамовіў Эль-Анабі і ўзняўся, сказаўшы яшчэ нешта на мове, якой Бася не ведала.

Пан Альбрыхт таксама адштурхнуў ад стала свой фатэль і штосьці адказаў арабу. Дзяўчынка задрала галаву, вачыма пытаючыся ў Міхала, але ён стрымана кіўнуў, і па яго засяроджаным выглядзе яна зразумела, што юнак, у адрозненне ад яе, ведае, пра што ідзе гаворка. Бася здагадалася, што яны вядуць размову на латыні, бо з тых моў, якія ведаў сябар, яна не валодала толькі гэтай. «Хітра заканспіраваліся», – падумала дзяўчынка, з кволым пачуццём радасці адзначыўшы, што дамагчыся поўнай прыватнасці ў іх усётакі не атрымалася. Аднак ёй самой заставалася толькі назіраць, як два дзядкі вымаюць з футаралаў элементы Ключа ды раскладваюць іх перад сабой.

Было сярод артэфактаў і нейкае падабенства статуэткі з чатырох рук, дзве з якіх быццам бы падтрымлівалі іншую, саслабелую, пару. «Дык вось пра якія рукі ён пісаў», – нарэшце скеміла Бася, прыгадаўшы, як доўгі час ёй здавалася, што згадкі пра гэтую частку Ключа ў запісах Эль-Анабі занадта блытаныя. Аказваецца, ён нават і не думаў утойваць, што за элемент шукае, называючы яго як ёсць, проста дзяўчынка тады праз свае хваляванні і абдумванні магчымых сродкаў выратавання гэтага не прыкмеціла.

Бася прыгадала словы са старажытнага тэксту, які даваў указанні па зборцы Ключа. «Вазьмі святло ў рукі», – здаецца, так у ім гаварылася. Значыцца, з самага пачатку адказ, якім мусіў быць яшчэ адзін элемент, заставаўся ў іх на вачах. А ўсё пан Альбрыхт са сваёй любоўю да метафар і алегорый! Гэты ж тэкст трэ было ўспрымаць літаральна, без усялякіх мудрагельстваў.

Дзяўчынка прыгледзелася да сапраўднага шостага элемента. Здаецца, верхняя пара рук трымала нешта кшталту падсвечніка, у якім, відаць, і трэба было запаліць крыніцу промня, што асветліць меркаваны шлях да люстра.

Тым часам пан Альбрыхт паставіў на стол Аснову і перавярнуў унутраную паўсферу, зза чаго ўся канструкцыя нахілілася ўбок. Эль Анабі ўставіў у цэнтр чатырохрукі элемент і пяшчотна пагладзіў яго. Бася ледзь стрымалася, каб не фыркнуць. Як жа брыдка ён выглядаў! Дзяўчынка на імгненне перавяла позірк на Жульет. Тая быццам бы няўважліва назірала за рухамі старых. Аднак Бася добра бачыла, што ёй было вельмі цікава, іначай яна б не намагалася распытаць Басю пра Ключ па дарозе сюды. Хаця размовы паміж Эль-Анабі і панам Альбрыхтам, яна, як і дзяўчынка, відаць, не разумела.

Бася адвяла позірк ад зборкі Ключа і ўнурыла галаву. Раз старыя збіраюць яго, то неўзабаве мусяць спатрэбіцца і іхнія з Міхалам здольнасці. Аднак якія з люстраў пана Альбрыхта могуць аказацца карыснымі і для Эль-Анабі, было няясна. А чым зараз кіруецца сам пан Альбрыхт? Думае, як яму ў апошні момант падмануць Эль-Анабі гэтак жа, як спрабаваў няшчасны базэльскі рабі? Альбо стары мае нейкую прыдумку, каб уратаваць і яе з юнаком? А мо ён увогуле ўжо заадно з арабам?

Добра было хаця б ведаць, пра што яны дамаўляюцца, аднак Міхал пакуль заставаўся спакойным і ніякіх сакрэтных знакаў ёй не падаваў.

Эль-Анабі раптам рассмяяўся, стукнуўшы кулакамі па стале, чым зноўку прыцягнуў Басіну ўвагу.

– Штоф, толькі не кажыце, што вы быццам бы заўжды марылі скарыстацца Ключом выключна ў высокіх мэтах, – усклікнуў ён, працягваючы гутарку на латыні.

– Не, – пакруціў галавой пан Альбрыхт. – Я гэтак жа, як і вы, мой шаноўны калега, калі дазволіце так называць вас, збіраў Ключ выключна па эгаістычных прычынах, вядома. Аднак, калі ласка, не спяшайцеся мераць нас адной меркай. Як вы маглі заўважыць, я жыву ў адзіноце. У мяне няма нашчадкаў, няма каму перадаць маё рамяство. Гэтыя падлеткі не замянілі і ніколі не здолелі б замяніць тых дзяцей, якія маглі нарадзіцца ў мяне. Мая адзіная каханая загінула па маёй жа віне, і я не здолеў гэтага выправіць. Нават наадварот – чым больш я марыў выратаваць яе ад смерці, тым горш рабіў. Нават гэтыя двое сустрэліся праз мае карыслівыя намаганні. Я шукаў спадкаемца, а ў выніку толькі зламаў іхні лёс…

– Давайце абыдземся без гэтых пафасных пакаянняў, – перапыніў яго Эль-Анабі. – Каб замест мяне Ключом усё ж такі скарысталіся вы, то змяніць лёс хлопца і дзяўчынкі вы б дакладна не здолелі па вядомых нам абодвум прычынах. Ключ не прызначаны для выпраўлення агульначалавечых трагедый. Дапамагчы ўсім пакрыўджаным ён не можа.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения