Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Не знайшоўшы вас, мадэмуазэль, – працягваў пан Альбрыхт, – я здагадаўся, што вы здолелі вярнуцца праз люстра дадому. За вас я мог больш не хвалявацца, але хвароба Міхала мяне сур’ёзна турбавала. Ён быў у такім становішчы, што лекары таго часу не здолелі б яго вылечыць. Таму я вырашыў як мага хутчэй адправіцца разам з ім сюды. Праўда, мне выпала сысціся ў няроўнай сутычцы з яго карміцелькай. Трэба заўважыць, што гэта надзвычай сур’ёзная дама, якая не выносіць аніякіх доказаў. Але трэба аддаць карміцельцы належнае: толькі дзякуючы ёй Міхал застаўся жывы. Гэтая адважная кабета ўзняла на ногі ўвесь квартал ды, апрача таго, яшчэ паклікала начную варту. Калі дапамога падаспела, ворагі, спужаўшыся, збеглі, а карміцелька знайшла параненага юнака. Дарэчы, вашая адсутнасць, мадэмуазэль, надта здзівіла яе. У выніку я здолеў яе пераканаць, што магу дапамагчы Міхалу. Дзякуй Богу, мы дабраліся да маёй крамы і ў наступную ж ноч прайшлі сюды. І толькі падумайце, мадэмуазэль Барбара, як я – ужо далёка не малады і слабы чалавек – узваліў на сябе юнака, становішча якога пакідала жадаць лепшага, бо Міхал ужо пачаў трызніць і зусім не трымаўся на нагах, і павалок яго скрозь люстра. Толькі ўявіце, колькі намаганняў мне давялося для гэтага прыкласці. Потым я аддаў Міхала ў прыватную клініку, бо яго хвароба была надта цяжкая, ды і яго раны маглі выклікаць мноства пытанняў. Але, як бачыце, нашыя лекары змаглі яго выхадзіць, і зараз малады чалавек абсалютна здаровы. Калі Міхал апрытомнеў, я кожны дзень наведваў яго ў клініцы і распавядаў пра наш час, прыносіў разнастайныя падручнікі і энцыклапедыі, газеты, кнігі, нават камп’ютар, каб юнаку было лягчэй прызвычайвацца да новага жыцця. Я мушу прызнацца, што Міхал выявіў выдатныя разумовыя здольнасці!

– А я ў гэтым нават і не сумнявалася! – прабурчала Бася.

– Да таго ж я дазволіў сабе ўзяць сёе-тое з рэчаў Міхала – каштоўнае і малагабарытнае, – хітра ўсміхнуўся стары. – Трэба ж мне было неяк забяспечыць жыццё юнака ў нашае меркантыльнае і дарагое стагоддзе!

– Я ўжо бачыла ў навінах пра Біблію.

– Ну вось, зараз вы абсалютна ўсё ведаеце.

Стары паглядзеў на Басю і Міхала, якія да гэтага часу стаялі абняўшыся, і незадаволена сказаў:

– У рэшце рэшт трэба ж і сумленне мець, маладыя людзі! Я паджылы чалавек – мне цяжка доўга стаяць. Давайце ўладкуемся як-небудзь больш зручна. І наогул, мадэмуазэль, адпусціце Міхала – ён не паваліцца!

– Не, я яго зараз нікуды не адпушчу! – сказала дзяўчынка і яшчэ мацней абняла юнака.

– Ну не, Баська, гэта я зараз цябе нікуды ад сябе не адпушчу! – паабяцаў Міхал і, засмяяўшыся, пацалаваў яе ў макаўку.

Частка другая

Сэнс не зробленага – заставацца не зробленым.

Валянцін Акудовіч

Раздзел 1

– Ну вось, цяпер іх двое, – прамармытаў ён, гледзячы з акна кабінета на двух падлеткаў, якія толькі што выйшлі з антыкварнай крамы: дзяўчынку гадоў шаснаццаці і высокага юнака з заплечнікам. Дзяўчынка павярнулася і ўзняла вочы да акна другога паверха. Прыжмурыўшыся і разгледзеўшы паміж занавескамі пана Альбрыхта, яна штосьці сказала юнаку, і яны абое, шырока ўсміхаючыся, памахалі старому на развітанне. Пасля таго як ён стрымана махнуў ім у адказ, падлеткі пакрочылі прэч ад крамы па залітай вячэрнім вільнюскім сонцам вуліцы Сціклю. Пан Альбрыхт толькі пакруціў галавой, гледзячы ім услед.

Пастаяўшы яшчэ трохі каля акна, стары зашмаргнуў занавеску і адышоў да стала, дзе ляжаў стары ўжываны сшытак, з якога тырчалі тонкія зжаўцелыя старонкі, спісаныя выцвілым атрамантам. Перагарнуўшы некалькі з іх, пан Альбрыхт прабегся звыклым позіркам па паспешлівых нядбайных радках і спыніўся на мудрагелістай схеме, што адлюстроўвала нейкі дзіўны механізм.

Вось ужо колькі год ён шукаў. Шукаў упарта. Шукаў з таго самага дня, калі, у чарговы раз вярнуўшыся ў дом бацькі, знайшоў сярод запісаў сшытак, у якім той падрабязна напісаў усё, што ведаў пра гэты механізм. Пра гэты чароўны механізм.

– Чароўны? – услых паўтарыў стары, пасміхнуўшыся.

З яго кшталтам заняткаў наўрад ці можна называць штосьці чароўным. Сама яго прафесія была з абсягу казак: тое, з чым ён сутыкаўся амаль кожны дзень, пэўна, шакавала б іншых. Ну, калі б не шакавала, дык дакладна выклікала б найглыбейшае здзіўленне. Нават самы заўзяты цынік быў бы ўражаны яго «рамяством». Вядома, ён быў не адзіны, хто ведаў гэтую таямніцу, але ж звычайнаму чалавеку такое не прыйшло б у галаву.

– Ну чаму не прыйшло б? – запярэчыў сам сабе пан Альбрыхт. – Гэтыя ж два паверылі!.. І ледзь не загінулі, – тут жа абарваў ён сябе, звёўшы сівыя бровы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения / Альтернативная история