Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Рэмень, – нагадаў стары Міхалу, калі яны ўдвух уладкаваліся на заднім сядзенні.

– Ага, – юнак прышпіліўся і спытаў: – Пан Альбрыхт, а я не заблукаю на лётнішчы?

– Я думаю, што не, там усё дастаткова проста. Не хвалюйцеся, Міхал, я вас выпраўлю.

– Добра. А там будзе толькі адзін самалёт, мой?

– Не, – мякка ўсміхнуўся стары. – Там будзе шмат самалётаў. Міхал заклапочана ўздыхнуў і ўтаропіўся ў акно.

Пакуль яны стаялі ў чарзе да рэгістрацыйнага стала, стары, кінуўшы некалькі хуткіх позіркаў вакол, нягучна прамовіў:

– Бачыце вунь тое каларытнае сямейства з дваімі дзецьмі?

– Дзе? – пачаў круціць галавой Міхал.

– Праз два чалавекі ад нас. Юнак прыгледзеўся.

– Гэта дзе мажная кабеціна ў капелюшы з кветкамі? – перапытаў ён.

– Цішэй! – Стары строга паглядзеў на Міхала.

– Выбачайце, – збянтэжана прамармытаў той.

– Дык вось, пасля рэгістрацыі трымайцеся гэтага сямейства. Тады дакладна не заблукаеце.

– А вы далей не пойдзеце?

– Не, у меня ж няма квітка.

Паказаўшы юнаку дарогу да тэрмінала, пан Альбрыхт, развітваючыся, паціснуў яму руку і сказаў:

– Ну што ж, спадзяюся, што вашая маленькая вандроўка будзе паспяховай і сёння вечарам мы сустрэнемся ў краме. Шчаслівай дарогі, Міхал!

– Дзякуй! – сказаў юнак і накіраваўся да мытнага калідора, памятаючы параду старога трымацца прыкметнай сям’і.

Праз сорак хвілін у зале чакання Міхал разам з астатнімі пасажырамі, што выпраўляліся у Прагу, сеў у самалёт. Праўда, у салоне яму дасталася месца далёка ад акна, а худасочны мужчына хваравітага выгляду, побач з якім сядзеў юнак, яшчэ і зашмаргнуў занавесачку, каб у вочы не біла сонца. Таму Міхалу, які спадзяваўся хаця б здалёк паглядзець, як самалёт адрываецца ад зямлі і ляціць скрозь аблокі, больш нічога не заставалася, як выняць з заплечніка кнігу і прабавіць палёт, вывучаючы тыя гістарычныя перыяды, што яму выпала прапусціць.

Пасля пасадкі Міхал выйшаў з будынка лётнішча і, злавіўшы таксі, паказаў кіроўцу аркушык з адрасам Караля Новака. Пакуль юнака везлі да цэнтра Прагі, ён спрабаваў назіраць у акно за горадам, які праносіўся міма, але, не ўбачыўшы нічога цікавейшага за бясконцую будоўлю, адвярнуўся. Затое, калі аўтамабіль заехаў у Старое месца, ён вырашыў, што як зладзіць свае справы, дык крыху пашпацыруе па старадаўніх пражскіх вулачках.

Нарэшце Міхал стаяў ля патрэбнага дома, ён націснуў на гузік побач з дзвярыма. Раптам з ніадкуль з’явіўся голас і штосьці патрабавальна спытаў. Не адразу скеміўшы, што з ім размаўляюць праз дамафон, юнак паазіраўся па баках і нічога не адказаў. Голас зноў з пытальнай інтанацыяй нешта выкрыкнуў. Убачыўшы над гузікам званка адтуліну з маленькіх дзірачак, юнак схіліўся да яе і прамовіў:

– Гэта Міхал Саколіч.

– Kdo?[3] – перапыталі ў юнака.

– Саколіч, – гучней паўтарыў Міхал. – Я прыехаў да пана Новака ад пана Штофа з Вільнюса.

Праз некалькі секунд яму адчыніла дзверы паджылая жанчына з сабранымі ў пучок валасамі. Жэстам запрасіўшы юнака ў хату, яна правяла яго да багата абсталяванай гасцёўні з камінам і, паказаўшы на канапу, сышла, пакінуўшы Міхала ў суцэльнай адзіноце.

Неўзабаве ў пакой зайшоў маленькі, тоўсценькі, чымсьці няўлоўна падобны да пана Альбрыхта дзядок у вялікіх прастакутных акулярах, па-над якімі ён пытальна глядзеў на Міхала.

– Дабрыдзень! Пан Новак? – спытаў юнак.

– Чым абавязаны, малады чалавек? – напышлівым тонам з акцэнтам спытаў гаспадар.

– Я Міхал. Міхал Саколіч.

Стары працягваў усё гэтак жа здзіўлена глядзець на юнака.

– Ад пана Альбрыхта Штофа, – патлумачыў Міхал.

Караль Новак прыўзняў бровы і сашчапіў на жываце пальцы.

– Хіба ён вас не папярэдзіў? – не разумеючы паводзін старога, юнак палез у кішэню за тэлефонам. – Зараз я набяру яго.

– Не-не, малады чалавек, усё ў парадку. – Чэх нібы ачуўся. – Зараз я прынясу вам рэч.

«Дзіўны старызна», – падумаў Міхал, зноў пакінуты ў гасцёўні адзін. Калі Новак вярнуўся, ён працягнуў юнаку невялікую плоскую скрыначку. Той крыху памарудзіў і, збянтэжана прамармытаўшы:

«Выбачайце», – прысеў на краёчак канапы. Дастаўшы са шкатулачкі круглую манету з дзіркай пасярэдзіне і раскрыўшы заплечнік, Міхал запакаваў каштоўную штучку ў шкарпэткі, а скрыначку паклаў асобна. Назіраючы за яго дзеяннямі, Новак ніколькі не здзівіўся і нават пачціва спытаў юнака:

– Вам выклікаць таксі?

– Не, дзякуй. Я б хацеў пахадзіць па Старым месцы – страшэнна даўно не быў у Празе.

– Хм, сапраўды? З мінулага стагоддзя? – іранічна пацікавіўся стары.

– Ну, па шчырасці, даўжэй, – адказаў Міхал.

Бровы чэха папаўзлі ўгару, але, страсянуўшы галавой, стары настаяў на сваім:

– Мне здаецца, што вам зараз належыць ехаць наўпрост да лётнішча. Бадзяцца па горадзе з такой рэччу, прынамсі, небяспечна. Таму я ўсё ж такі выклікаю вам таксі, а па Празе пашпацыруеце наступным разам, малады чалавек.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения / Альтернативная история