Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Ай, ты ўсё роўна не ведаеш, – журботна ўздыхнуўшы, махнула рукою Бася і ўзялася акуратна складаць свае абноўкі, каб тыя не скамячыліся ў куфры падчас вандроўкі.

Раніцай Міхал зноўку наведаўся да Адамчыка і, вярнуўшыся ў кватэру пана Альбрыхта, урачыста ўручыў Басі агульны пашпарт.

– Зараз мы віленскія палякі Казлевічы! – па-змоўніцку прамовіў ён.

– Гэта што, прозвішча такое? – дзяўчынка ў разгубленасці выгнула адно брыво.

– Ну так, пашпартоў з іншымі, відаць, не было, – паціснуў плячыма Міхал.

– Н-да, гучыць ганарліва! – прабурчала дзяўчынка і пачала ўважліва даследаваць адну старонку за другой. – Ого, ды тут цэлы спіс з тваімі асабістымі прыкметамі!

– Праўда? Ну і як, падобны я да дваццацігадовага Тадэвуша Казлевіча? – Міхал прыняў гордую паставу і летуценна ўтаропіўся ва ўяўную далечыню.

– Не, не ўдаўся ты на дваццаць гадоў, – акінуўшы яго скептычным позіркам, адказала Бася і, прагарнуўшы яшчэ колькі старонак наперад, з абурэннем усклікнула: – З якой гэта нагоды мне чатырнаццаць, га?

– Так было! – паспяшаўся ўпэўніць яе юнак. – Я ж не вінаваты, што гэтая Соф’я, сястра Тадэвуша, маладзейшая за цябе. Ну і потым, табе ж не так даўно шаснаццаць споўнілася, таму мне здаецца, што ты сыдзеш за чатырнаццацігадовую дзяўчынку.

Бася высунула наперад падбароддзе і злосна засапла.

– Буду на людзях клікаць цябе Зоськай, амаль як Баська, – Міхал лісліва ўсміхнуўся, жадаючы неяк згладзіць непаразуменне. – І яшчэ мне здаецца, што табе лепей заплесці касічкі, каб выглядаць маладзейшай.

– Ну-ну. – Дзяўчынка вярнула яму пашпартную кніжку і дадала: – Збірайся на вакзал, Казлевіч, бо спознімся.

Адшукаўшы сваё купэ, сябры выявілі, што яно сапраўды было першакласным: акрамя камфартабельнага пакоя з дзвюма лаўкамі, мяккім фатэлем і столікам, за дзвярыма мелася яшчэ і прыбіральня. Усё даследаваўшы, Бася вырашыла пераапрануцца ў лягчэйшую сукенку, пасля чаго прапанавала Міхалу прайсціся ў бок вагона-рэстарацыі, бо набліжаўся час вячэры.

Калі яны ўжо амаль прайшлі свой вагон, дзверы аднаго з суседніх купэ адчыніліся і з яго выйшла пара – каржакаваты светлавалосы мужчына з шырокім чырвоным тварам і кірпатым носам і прыгожая стройная жанчына з цёмнымі кучаравымі валасамі і занадта рашучым абліччам, якое не пасавала да яе элегантнага ўбору. Гэтак жа, як і Міхал з Басяй, яны накіраваліся да вагона-рэстарацыі, дзе селі непадалёк ад століка, за якім уладкаваліся сябры.

– Дзіўная парачка, – прамармытаў юнак, пасунуўшыся ўперад да Басі, якая цалкам паглыбілася ў вывучэнне меню.

– Чаму? – безуважліва спытала тая, не адрываючыся ад роздуму пра будучую замову.

– Таму што хлопец надта загарэлы для таго, за каго ён сябе выдае.

– А за каго ён сябе выдае? – усё гэтак жа адцягнена сказала дзяўчынка.

– Відавочна, за чалавека высокага паходжання, калі ён едзе першым класам, – прамовіў Міхал.

Бася кінула хуткі позірк у бок суседзяў па вагоне.

– Чаму б і не? Мабыць, ён часта ездзіць у адпачынак, таму і загарэлы, – выказала меркаванне Бася.

– Ды не, ён больш падобны да селяніна, паглядзі на яго ўважліва, – стаяў на сваім юнак.

– Ну, не ведаю, – паціснула плячыма дзяўчынка. – Я ў гэтым не разбіраюся.

– Ды я гатовы залажыцца, што так яно і ёсць! Кажу табе, яны дзіўныя.

– Як па мне, дык яны не дзіўнейшыя за тых двух тыпчыкаў у куце, – Бася кіўнула ў бок маладых людзей, якія з пахмурным выглядам назіралі за наведвальнікамі вагона-рэстарацыі. – Ты лепей скажы, што будзеш замаўляць.

Міхал разгублена зірнуў у карту.

– Ведаеш, я неяк кепска ведаю ўсе гэтыя назвы…

– Тады давай замовім усё, што ёсць, каб наступным разам не сумнявацца. – Бася паглядзела на сябра іскрыстымі вочкамі.

– Ну не, – запратэставаў юнак. – Гэта будзе занадта для нас дваіх.

– А колькі мы ў дарозе?

– Два дні.

– То бок гэта яшчэ дзве вячэры? Згода, давай тады падзелім усё, што тут прапануюць, на тры разы.

– Бася, гэта ўсё роўна занадта, – зноў паспрабаваў угаварыць яе Міхал.

Дзяўчынка сцяла вусны і адвярнулася да акна, адкінуўшыся на спінку крэсла і склаўшы на грудзях рукі.

– Ну добра, – пакрыўджана працягнула яна. – А я, дарэчы, табе яшчэ свой узрост у пашпарце не даравала…

– Гэта ж не ад мяне залежала, – прымірэнча сказаў юнак.

– Няважна. – Бася далей паказвала крыўду.

Асуджана ўздыхнуўшы, Міхал крыху падумаў і згадзіўся замовіць дзяўчынцы ўсё, што яна толькі пажадае. Басін твар адразу ж асвяціўся радаснай усмешкай, і, калі да іх падышоў афіцыянт, яна зрабіла вялікую замову, асноўную частку якой складалі разнастайныя дэсерты.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения