Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Нехта зверху вырашыў, што сцэне пасуе панылы дажджыска, і зацерушыў агіднае макроцце са змрочных аблокаў. Карусь нарэшце ўзняў галаву.

— Сваты прыходзілі.

— Што за кепікі? — Вырвіч змахнуў больш-менш здаровай рукой кроплі з твару і прыхінуўся да вушака дзвярэй, пад драўляны брыль навеса. Дзікун зіркнуў спадылба ўпартымі светлымі вачыма.

— Не жартую, ваша мосць. Ад Мануцы прыйшлі. Сватаць за яго паненку Соф’ю.

Здавалася, нават танклявыя вішанькі, якія ў хуткім часе займеюць белыя карункавыя раброны, затрэсліся ад смеху.

— Што за глупства...

— Вось і я так сказаў... — панурыўся хлопец, але без каліва раскаяння.

— Дурань гэты паноў прэч праганяць стаў! Зусім на месца сваё забыўся! — пажаліўся Сцяцко. — Кіем ледзь не пазабіваў...

— Пан з расплясканым носам заявіў, што паненка Соф’я шчаслівая мусіць быць, што яе такую... згодны нехта за жонку ўзяць... I гнюснасці пра панначку плёў... Ці ж ты, пан, такое сцярпеў бы? — дзікуна зноў закалаціла ад гневу.

— Я не сцярпеў бы. Я шляхціц, — холадна прамовіў Вырвіч. — А ты мусіў сцярпець. Ты — слуга. Чаляднік дворны. Падымаць руку на шляхціца ты можаш толькі па загадзе гаспадара альбо яго жыццё баронячы.

Прамаўляў — i сам разумеў, што на вецер i дождж яго разумныя, справядлівыя словы...

— Годнасць не толькі ў шляхціца ёсць!

Па бялявых валасах Каруся сцякаў сакавіцкі дождж, але ўпартасці змыць не мог.

Пранціш у ягоным узросце i сам такім быў — як што, кідаўся з шабляю гонар бараніць, але як можна параўноўваць шляхціца з прасталюдцам? Калі адзін хамуйла Пранцішава бацьку аднойчы ў карчме выцяў — той хлопу руку адсек, і ніхто яго не асудзіў. Бо меў святое права так учыніць!

Кій паляцеў у халодную кашу з дажджу, глебы і трывогі, спарадзіўшы брудны фантан.

— Дзядзька Пранціш, ваша мосць, пойдземце ў ложак, калі ласка! — асцярожна цягнула былога падкаморага за рукаў заплаканая Сафійка. — Вам нельга... Пан бацька сказаў, каб нізавошта вам не даваць падымацца... Запаленне можа пачацца...

Гукнула:

— Сцяцко, памажы!

Нават не азірнулася на свайго рыцара, што мок пад дажджом, як малады дуб... Ну дык дуб i ёсць, мяркуючы па ўчынках. Здаровы, зялёны і нягнуткі.

У вачах залёталі-запырхалі дробныя залацістыя херувімчыкі... Сабраліся ў купкі ды пацямнелі...

— Сцяцко, падтрымай пана Вырвіча!

Наступны раз ачуняў аўтар эпахальнага зборніка «Згукі пекныя з Падняводдзя» зноў пад галасы самай дзіўнай парачкі ў гэтым свеце: доктара і забойцы. Хаця Чорнымі называлі абодвух.

— Давай паспрабую забіць яго, — прапаноўвала белавалосая, нібыта шклянку квасу.

— Спадзяюся, не мяне? — прабурчэў Вырвіч, намагаючыся ўладкавацца вышэй на падушках. Лёднік зараз жа сунуў нейкі адвар, горкі да ванітаў, як i належыць добрым лекам.

— Што яна зноў тут робіць? — ваяўніча папытаўся былы падкаморы.

Меланхолія красавалася ў мужчынскім строі, на гэты раз падобная да дробнага юрысты з палестры: чорная доўгая світка, з рукавоў выглядаюць у меру запэцканыя атрамантам манжэты кашулі, адрослыя белыя валасы звязаныя ў куртаты хвост.

— Вашу вясёлую кампанію на дзень пакінуць няможна — гароды нагародзіце. Адзін ледзь у магільную глебу жыўцом не ўлез, другі доўбняй намахаў сабе на смяротнае пакаранне... — прыўзняла светлую ганарыстую броўку Меланхолія. — Можа, і праўда вас усіх капой прырэзаць, каб не мучыліся? А Сафійку сабе ў вучаніцы вазьму. Пойдзеш, дзеўка, рамяству майму вучыцца?

Сафійка, якая сціпла прытулілася ў куце, пераціраючы ў мice нейкія зёлкі, радасна кіўнула.

Пранціш толькі сплюнуў.

Меланхолія між тым нязмушана ўселася на зэдлік — па-мужчынску шырока рассунуўшы ногі і паціраючы падбароддзе, нібыта на ім прабівалася шчэць.

— Ну, раз усе апрытомнелі і не спрабуюць нікога з прысутных забіваць... Дзед, кліч сюды свайго наравістага слугу! Кеміць будзем...

Бутрамей, аднак, застаўся сядзець на лаўцы, з адсутным выглядам размінаючы калені, якія, відаць, зноў разбалеліся пасля наведвання могілак. Пэўна ж на зямлі ляжаў... Няўжо Меланхолія сама яго адтуль забрала? Вось смаліцаю прыліпла...

Каруся прывяла ўсхваляваная Сафійка. Хлопец заціснуўся ў кут, не наважваючыся нават падняць вочы на гаспадара.

— Кароль вельмі ўзлаваўся на Мануцы,— Меланхолія распавядала, як пра кепскае надвор’е. — Даклалі яму — магчыма, княгіня Аляксандра ды пан Вінцэнт Тышкевіч пастараліся — і пра суд у Менску, куды дактароўна прыехала хроснага выручаць. І пра двубой. Італіец парушыў волю Панятоўскага не чапаць пакрыўджаную імі дзяўчыну. Так што кароль загадаў свайму канфідэнту загладзіць правіну — раз і назаўсёды. Вось і пасватаўся наш граф да паненкі, каб каралеўскую ласку вярнуць. А што яму пасля таго, як Цялкова байструка прыняў за сына?

Сафійка апусціла вочы, але голас гучаў рашуча.

— Калі гэта спыніць пераслед... I нас усіх пакінуць у пакоі... Я згодная на той шлюб.

Бутрым ускінуўся, вочы запалаліся знаёмым цёмным агнём, а вось голас трохі хрыпеў — застудзіўся доктар, няйначай.

— Нізавошта! Пра гэта нават не думай. Ніхто цябе гэтаму распусніку не аддасць!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения