Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

— Прабачце, пан Франтасій, — дзяўчына гаварыла зусім ціха, апусціўшы вочы, — такой ціхмянай Пранціш яе не памятаў. — Я ведаю, вы зноў праз мяне пацярпелі...

Вырвіч узяў у меней пашкоджаную руку лыжку... Ну, не Сякеркавы ласункі, але для страўніка, ясная рэч, карысна... А чым карысней, зараза, тым больш нясмачна. Але чорная поліўка на кураціне, ды з крывёю, ды з ячневымі крупамі, здаецца, наварыстая...

— Кінь, паненка, нявартыя шляхцянкі размовы. Гонар — мой, нікому не аддам, праз яго і б’юся, — падміргнуў Пранціш, з палёгкай пабачыў нясмелую усмешку ў адказ. — Ну што, якія навіны? Як далёка ў навуках прасунулася?

Сафійка звыкла ўпэўнена бліснула гожымі вочкамі, ахвотна ўселася на кульгавае крэсла і затрашчала захоплена:

— Я, дзядзька Пранціш, напэўна, медыцынай займуся. Як пані-маці. Прынамсі, для жанчын заўсёды спатрэбіцца жанчына-доктарка. Пані Меланхолія мне расказвала пра пані Пільштынову, якая і расейскую царыцу лячыла, і жонак турэцкага султана, і ў Вене была, і ў Канстанцінопалі. Асабліва добра яна вочы лечыць. I я навучуся! А яшчэ пані Меланхолія навучыла мяне стылетам абараняцца...

Сафійка саскочыла з крэсла, каб прадэманстраваць засвоеныя прыёмчыкі. Пранціш заперхаўся гарачаю поліўкай.

— Цябе што, Меланхолія абыходзіцца са зброяй вучыць? Ды ты ведаеш, хто яна такая? Знайшла настаўніцу!

Сафійка накруціла на пальчык цёмную пасмачку валасоў, яшчэ не схаваных пад каптур, насупілася.

— Я б хацела быць такой, як яна. Вольнай. Нікога не баяцца. Усё ўмець.

Вырвіч ледзь не перакуліў гліняную місу з поліўкай на ложак. Ды на белавалосай столькі грахоў, што Харонаў човен толькі булькне ў чорных водах Стыкса!

На жаль, маралі не паўплывалі... Дзяўчо задзірыста заявіла:

— Я не дурнейшая за свайго брата! А чаму для дзяўчатаў ні калегіумаў, ні ўніверсітэтаў няма? У войска не бяруць... Пані Меланхолія, можа, палкоўнікам была б!

Вырвіч зарагатаў. Палкоўнік Гальшка... Ну так, хіба ў войску гетмана-кларнета Міхала Багінскага, які любіў наперад сваіх войскаў пускаць аркестры. I, уласна кажучы, яны былі для яго найважнейшымі.

Ганарліўка гатовая была збегчы, і Пранціш памяняў тэму:

— А як мы зноў у гэтым доме апынуліся?

— Яе княская мосць Аляксандра Багінская паклапацілася... Тут пасля нас меркаваў майстар з Прусіі пасяліцца, яго запрасілі на людвісарню. Але як пана Тызенгаўза з пасадаў знялі, дык і запрошаных ім замежных майстроў ніхто не пільнуецца. З’ехаў той прус, не паспеў перабудаваць тут усё, як збіраўся, толькі матэрыялаў закупіў ды паруйнаваў тое-сёе. I пані Аляксандра пану бацьку такі вось аванс дала, хоча, каб стаў ейным лекарам.

Ну, гэта відэльцам па кісялі... Бутрыма не першы год да магнацкіх двароў заманьваюць.

— А дзе, дарэчы, твой бацька?

Сафійка панурылся.

— На могілках...

Пранціша ўкалола сумленне. Зачапіў Лёдніка папрокам, што забыўся на жонку, і той зноў пабег на старыя могілкі Падола ля Вітаўтава замка спавядацца, шукаць падтрымкі ды сэрца сабе рваць. Ці не лепей, каб нажы вучыўся шпурляць з белавалосай?

А там што за баталія? На двары ўсчаліся крыкі, ляснулі дзверы, а вось i знаёмы стук жалеза аб жалеза — мова вайны, слоўнік смерці,

Сафійка выбегла з пакоя, а Вырвіч, кленучы бездапаможны свой стан, паспрабаваў узняцца. Скабы перацягнутыя палатном, рана ў плячы смыліць, руку пячэ... Але неяк узняўся, выпаўз у калідор, абапіраючыся аб сценачкі, рушыў туды, дзе ўсё гучней разгаралася вайна. Калі нарэшце вызірнуў на двор, так-сяк адчыніўшы цяжкія дзверы, мог толькі зноў пашкадаваць аб сваім бядотным стане. Бо афекты былі няслабыя: Карусь стаяў з вялізным кіем, амаль бервяном, наперавес, а трое чужынцаў, у адным з якіх Вырвіч са здзіўленнем пазнаў Мануцава канфідэнта пана Вайніцкага, спрабавалі сабраць сябе з сакавіцкай вільготнай глебы і адпаўзці за весніцы. Яшчэ пару бярвён, відавочна, у ix з усяе маладой дурной сілы шпурнулі. Шукаць зброі абаронцам сядзібы не даводзілася: двор сапраўды быў завалены будаўнічымі прыладамі. Кучы цэглы, каменняў, бярвення... Стайня і хлеў разабраныя. Ад саду толькі вішанькі пад вокнамі ды пара вербачак ацалелі.

На вуліцы між тым пазбіраліся цікаўныя гарадзенцы, праўда, на пачцівай адлегласці. Узбуджана перагаворваліся, паказвалі пальцамі... Выцягвалі шыі, каб зазірнуць за плот.

Сцяцко, узброены шастапёрам, не надаваў гасцям ахвоты да сатысфакцыі.

— Я даб’юся, каб цябе чвартавалі, халоп, — сіпеў Карусю пан Вайніцкі, уздымаючыся з дапамогай чарнавусага кампаньёна.

На пытанне Вырвіча, што адбылося, уцямнага адказу не прагучала. Пан Вайніцкі, кіруючыся з дапамогай чарнавусага да пакінутых за весніцамі коней, злосна крыкнуў, што ў самым хуткім часе пра ўсё раскажа афіцыйны ліст. Трэці чалец каманды прыхадняў кульгаў на абедзве нагі і трымаўся за плячо.

Зусім побач пачуўся адчайны ўсхліп. Вырвіч павярнуўся: Сафійка заціскала кулаком рот, каб стрымаць плач, і зморгвала з даўжэзных цёмных веек слёзы.

— Ды што тут нарабілася, халера на вас? — раўнуў з апошніх сілаў Вырвіч.

Карусь як застыў на месцы з кіем у руках, так і стаяў, Сцяцко хаваў вочы ды паўтараў:

— О та ж яно як... Ну як жа яно так...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения