Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Але прагнае вастрыё не ўпілося ў цела. Нібыта нейкі прывід ухапіў італьянца за руку, замарудзіў... Самазваны граф нават недаверліва ўтаропіўся ва ўласную рапіру, што адмовілася рабіць, як належала. I можна было б паспрабаваць засадзіць мярзотніку ў жывот вастрыё, дзякуючы імгненню разгубленасці...

Але Вырвіч занадта добра ведаў, што гэта за прывід.

Мануцы злосна і трохі спалохана вылаяўся — яго рапіра ўпала ў маленькую сумную лужынку, проста не ўтрымалася ў раптам знямелай руцэ... Да італьянца кінуўся ягоны лекар, а Вырвіч, паслізгваючыся на карэнні, ірвануў да Баўтрамея — той адышоўся далей ад іншых сведкаў двубою, прыхінуўся да аблезлай калоны... Знаёмы цяжкі позірк, пашыраныя зрэнкі, ажно вочы здаюцца чорнымі, набліжаешся — прысмак медзі ў роце...

— Не смей!

Пранціш страсянуў Чорнага Доктара за каўнер, той уздрыгнуў, ледзь не паваліўшыся, вінавата апусціў вочы, з якіх знікла нечалавечая напруга.

— Куды лезеш у справу гонару! Так і не навучыўся шляхецкаму кодэксу, мужык?

Вырвіч, які б ні быў раз’юшаны, шаптаў ціхутка... Не хапала іншым здагадацца... Тут Мануцы сабраліся падлоўліваць на несумленнай гульні, аж на табе — каманда Вырвіча мухлюе!

Доктар прашаптаў тужліва:

— Ён цябе заб’е...

— Гэта двубой! — Вырвіч ледзь выціскаў словы скрозь зубы. — Ганьбу на мяне сабраўся наклікаць? Вырашыў, што я памерці баюся? Ды кім ты мяне лічыш? Я — шляхціц! Хай мяне хоць на кавалачкі сякуць — маўчы! Яшчэ раз улезеш — пракляну!

I, адыходзячы, прасіпеў:

— Пасля Мануцы буду біцца з табою! Гэта абраза!

І гукнуў, каб неяк патлумачыць незразумелую сцэну сведкам:

— Доктар занепакоіўся аб маіх ранах. Я пераканаў, што яны не перашкодзяць мне працягнуць бойку. Спадзяюся, і вам, граф, таксама...

Змрочны Мануцы патрос рукою, якая згубіла была рапіру, сагнуў, разагнуў.

— Так, нечаканы прыступ нервовага паралюшу. З боку вашае мосці было высакародна не скарыстацца. Усё прайшло. Да вашых паслугаў.

I перавёў позірк, у якім так і гарэла падазронасць, на Бутрыма.

— Мне здаецца, пан Лёднік таксама гатовы далучыцца да нашага... carnevale. Мой секундант, пан Вайніцкі, з радасцю станецца ягоным субяседнікам...

Уладальнік распалавіненага носа ахвотна выскачыў наперад, паклаўшы руку на наверша шаблі. Відаць, як было й загатоўлена.

— Ну, давайце ж! Гутарка на чатырох куды цікавей!

Вырвіч злосна азірнуўся: Лёднік, падобна, рады згадзіцца... Як жа, заўсёдны галоўны герой... Вунь i Мануцы аж гарыць менавіта з Лёднікам счапіцца, быццам Вырвіч герба Гіпацэнтаўр — усяго толькі займенне, рыштункам горшае. I Чорная Меланхолія, бессаромная дзеўка з абадранай спінай, вечна паўзверх Вырвіча паглядае на старога, страшнага ягонага былога слугу... Ці не яе вочы белыя лупяцца з-за якой аблезлае калоны, з чорных хмызоў?

— Пратэстую! Б’емся сам-насам, пакуль зброю трымацьмем!

I Пранціш біўся... Як ніколі ў жыцці. I не, гнеў больш не зацямняў вочы, не ператваралася кроў у шампанскае ці віно... Hi болю, ні стомы, толькі нянавісць, што пераўтварылася ў ледзяную атруту.

Вастрыё, што ткнулася ў плячо, зусім не было халодным. Распаленым яно чулася... А вось наступны ўдар цэліў у грудзі... I адзіны спосаб быў яго адвесці — той, што адпрацоўвалі з Лёднікам.

Абломак рапіры бліснуў у стаптанай гразі... Паўзверх лінула кроў з распаласаванай далоні. I апошні ўдар у саперніка... Ну, валіся, мярзотнік!

Мануцы, усё яшчэ сціскаючы паламаную рапіру, хістаўся... З раны ў баку штуршкамі выцякаў цёмны струмень. Але італьянец стаяў, шырока расставіўшы ногі ў высокіх ботах з калісьці бліскучай жоўтай скуры, зараз непалітэсна захляпанай гразёй. Гэтак жа ўпарта трымаўся Пранціш, прыціскаючы да бока сагнутую ў локці руку, каб зменшыць крывавы дождж, што паліваў сакавіцкую зямлю.

— Не падыходзь! — раўнуў з апошніх сілаў Вырвіч, заўважыўшы збоку цёмны цень.

Сілы нанесці ўдар не было ў ніводнага дуэлянта. Змаганне перайшло ў «хто каго перастаіць».

«Ён першы зваліўся!» — мільганула радасная думка, перш чым усе думкі скончыліся.

Здаецца, як належыць добраму хрысціяніну, згадаў мілыя абліччы Дамінікі і дзетак. А белыя паганыя вочы зусім ні да чаго ўспамінаць на ганку апошняй шляхецкай карчмы.


***

— Шляхецкая зухваласць горай арсенікуму белага атрутнага... — буркатаў побач нізкі голас. — Стаяць, крывёй сплываць, абы ворага ўесці...

— Ты шчэ горшы ўпарцец, татусю. I з распаленай бляхі не сышоў бы. Вось спірытус, як ты прасіў... I цеста зацвілае.


***

Наступны раз ачуняў Вырвіч ад размеранага стуку побач. Так-сяк разляпіў павекі, паміргаў... Змахнуць слёзы, што навярнуліся ад пякучага святла, не ўдалося — рукі як свінцовыя. Асабліва левая — ажно болем прастрэліла. Скабы смыляць. Галава таксама паварочвацца не хоча.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения