Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Драўляная столь, прывэнджаныя, нібы пажарам, бэлькі. Справа сцяна, упрыгожаная паўзверх палатна таннымі папяровымі шпалерамі бланжавага колеру ў дробныя сінія кветачкі. Нешта знаёмае... Ды гэта ж былы дом Лёднікаў, які Тызенгаўз напачатку доктару прапанаваў, а тады за наравістасць адабраў! Бэлькі абпаленыя былі падчас рызыкоўнага хімічнага доследу, ледзь дом не спаліў полацкі Фаўст. А астатняе ўсё змянілася... Злева кітайская выцвілая шырма — трыснёг, качкі. З-за яе і даносіўся стук...

Пранціш скасавурыўся: на шчасце, шырма не захінала цалкам від, і, павярнуўшы галаву, можна было разгледзець крыніцу гукаў.

Дзве крыніцы.

Можа, гэта ўсё яшчэ блёкат?

Чорная Меланхолія, зацягнутая ў сталёва-шэрую сукенку, упэўненай рукой паслала кідальны нож у сцяну, у лапіну з абадранымі бланжавымі шпалерамі. Нож, таксама знаёмы, пазбаўлены дзяржальна, праляцеўшы сажняў пяць, смачна ўгрызся ў бярвенне.

Зараз жа, шчыльна побач з тым нажом уторкнуўся іншы. Пасланы доўгай доктаравай рукой. Але, на густ наймічкі-забойцы, пасланы недасканала.

— Запясце расслабіць не можаш. Нават па простай траекторыі.

Чорны Доктар хмыкнуў, падышоў пругкай хадой да зраненай сцяны, моцнымі рухамі павыцягваў лёзы — a ix засаджана з тузін — вярнуўся да паскуднай дзеўкі, што вывучала яго насмешнымі белымі вачыма.

— Недахоп практыкі. Пакажы яшчэ з пераносам траекторыі...

Меланхолія таксама хмыкнула, няспешна ўзяла з рукі доктара лязо і зрабіла дзіўнае: запуліла нож убок, той стукнуўся аб жалезны падсвечнік, прымацаваны да сцяны, змяніў кірунак палёту і ўторкнуўся дакладна ў лапік з абадранымі шпалерамі.

— Гэта табе не снег са столі чараваць.

Бутрым засяроджана падціснуў вусны, прыцэліўся... Сталь стукнулася аб падсвечнік і ўпала на падлогу.

Ну ўсё. Калі Чорны Доктар нечага не ўмее, не супакоіцца, пакуль не засвоіць і настаўніка не перасягне. Як казала нябожчыца Саламея, добра, што не пабачыў, як хтосьці мур галавой разбівае.

Меланхолія зноў прымусіла нож крэсліць паветра. Яе зацягнутая ў гарсэт танклявая постаць здавалася адлітай з гнуткай сталі.

— Аднаго не разумею, дзед. Табе ўсяго толькі трэба было не траціць на нягодніка Мануцы сваю адмысловую мікстуру. Той здох бы ўжо ад ранаў, і менш гнюснасцей здарылася б у прышласці. Ты што, не мог міма прайсці?

— Не мог. Я доктар.

Бутрым, матлянуўшы чорна-сівымі валасамі, звязанымі ў хвост, паслаў зброю ў вычварны палёт. На гэты раз амаль удалося — нож ткнуўся ў ніз мішэні, толькі з недастатковай сілай, не затрымаўся.

— А ты нашто маю дачку сюды прыцягнула?

— Ты палічыў бы за лепшае, каб паненачка наша сама ад наглядчыкаў уцякла ды заявілася подзвігі здзяйсняць, хроснага ратаваць? Гатовая была... Ледзь яе пералавіла.

Перабрэхваюцца лена, як старыя сябры.

Раздражненне заварушылася, як абуджаны ў сухой лістоце вожык, а спакойна-насмешлівы голас Меланхоліі яшчэ дадаў шоргату.

— Ты ведаеш, што пан Вырвіч даўно прачнуўся?

— Ведаю.

Доктар шпурнуў клінок, той усё-ткі здзейсніў складаны шлях і ўторкнуўся ў сцяну, праўда, крыва і неглыбока. Бутрым задаволена выдыхнуў і павярнуўся да ложка.

— Ну што, з вяртаннем, пан Франтасій. Прабач, што пабудзілі — у доме разрух, адзіны гэты пакой больш-менш расчысцілі.

Пранціш закрыў вочы, каб не бачыць худога самазадаволенага твару Чорнага Доктара, з цяжкасцю зглытнуў... Да вуснаў зараз жа даткнуўся кубак з адварам, галаву прытрымала цвёрдая рука. Калі ў вачах разамглілася, Вырвіч паспрабаваў усесціся. Віват! Не зусім вольна, але рухаецца, калі вось так развярнуцца, абаперціся спінай аб сцяну, пастарацца забыцца на боль... Можна размаўляць з усяе годнасцю.

— Колькі я так?..

— Тры дні. Здаралася горш, — Бутрым паставіў кубак на шыфаньерку з чырвонага дрэва, якая, здавалася, прыблудзілася сюды выпадкова з больш раскошнага дома. — Крыві шмат страціў.

Пранціш скасавурыўся на левую руку, заматаную ў чыстую льняную анучу так, што нагадвала сувой.

— Ну і колькі ў мяне цяпер пальцаў у наяўнасці?

— Усе, не бойся, — буркатнуў доктар. — Прыйшлося паваждацца, яшчэ месяц паходзіш у павязцы...

Што значыла — патрапіў бы да іншага доктара, дакладна папоўніў бы лік «бяспальцавых шляхцюкоў».

— Я цябе, панок, навучыла б і зубамі рапіру перакусваць. Ды, баюся, не засвоіш, бо жоначка бязгубага цалаваць адмовіцца.

Вось зараза... Выскаляецца. Стаіць, руку ў бок уперла... I Бутрым куточкам рота ўсміхнуўся, здаецца... Смешна яму, значыць?

— Можа быць, фехтавальшчык я i горшы за васпанства... Але пісталеты ўсё ўраўнуюць. Памятаеш, Лёднік, што абразіў мяне, калі спрабаваў непачэсна ўмяшацца ў мой двубой? Слова было сказана! Будзем страляцца!

Пранціш падаваўся сабе халодным і суворым. А белавалосая чума давай рагатаць:

— Ты што ж мне, ваша мосць, канкурэнцыю скласці вырашыў? Я да доктара на двубой першая запісалася! Пасля мяне будзеш!

Чорны Доктар паморшчыўся.

— Зноў шляхецкія бздуры. Так, не вытрымаў я... Сарваўся. Прабач. Сам ведаю — грэх. З другога боку — сцярпеў бы, сумленне маё было б чыстае, а ты быў бы сумленным нябожчыкам. У любым выпадку — на двубой з табою я не выйду ніколі, што б ты ні ўчыняў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения