Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Дзеўка чагось чакала... Ці не таго, каб слуга, які схіліўся над канторскай кнігай, перастаў пісаць і выявіў прыкметы... адчаю? Абурэння? Незадаволенасці? Але пяро працягвала размерана рыпець і дзюбацца ў масянжовую чарніліцу.

— Табе падабаецца мой жаніх, Сцяцко?

Ой, не да гайдука гэтае пытанне скіраванае.

— Сям’я добрая, ваша мосць. Багатая. I землякі яны вашыя, на чужыне не застануцца. Светлай памяці пані Саламея была б задаволеная.

Сафійка мільганула позіркам у бок стала, удавана абыякава прамовіла: — Так, усе мне раяць звязаць лёс з панам Валентым Жылкам. Ён такі ветлівы, паважлівы... Ніколі слова насуперак не скажа.

Пачакала яшчэ нечага... I раззлавана сышла, кінуўшы вокам на светлавалосую ўпартую галаву, якая так і не прыўзнялася. Вырвіч хмыкнуў і пайшоў куды ішоў. Але палічыў сваім абавязкам хроснага бацькі ўвечары перахапіць паненку ў ціхім кутку ля вітражнага акна, якое выяўляла букет лілеяў.

— Ты навошта яго дражніш, га?

Сафійка ўзмахнула чарнюткімі даўжэзнымі вейкамі.

— Каго? Пана Валентага?

— Не прыкідвайся. Ведаеш, пра каго кажу. Чаго чапляешся да Каруся? Табе сапраўды хочацца, каб з яго скуру злупілі? Дык з яго ўжо лупілі, не раз. Не з твайго шастка птах.

Дзяўчо ўспыхнула.

— З чаго вы ўзялі, пан Франтасій, што мне ёсць хоць нейкая справа да гэтага... да гэтага... дзікуна? Ён увесь час толькі і робіць, што мяне абражае! Дурны як цэбар! I ўвогуле... — паненка рашуча ўздыхнула, як перад нырцом... — Я за пана Валентага выйду!

Вырвіч толькі паспеў услед танклявай імклівай фігурцы прагаварыць:

— Гэх, не біла цябе яшчэ жыццё, смаркачка!

Добра, што ягоная Дамініка, як і пані Саламея, гэткіх мух у носе не мела.

Раздел шосты

ТАЯМНІЦЫ ТУРЭЦКАГА ШАХМАТЫСТА

Шэрыя каменныя дрэвы цягнулі ўверх галіны, якія спляталіся ў карункавыя шаты... Каляровыя промні сцякалі па іх, афарбаваныя шкельцамі вітражоў. Плячысты светлавалосы хлапец падазрона паглядаў на выразаных з дрэва жаб і яшчарак, што чаргаваліся ў пачварным карагодзе на амбоне. Высокі хударлявы пан у чорным камзоле паклаў руку хлапцу на плячо.

— Гэта алегорыя... Сімвал змагання дабра са злом.

— Бабра з казлом... — прабурчэў хлопец. — Дзе тут дабро? Жаба ці яшчарка? Усё выкрунтасы сілы нячыстай...

Белыя вочы скульптур святых былі скіраваныя ўверх, да сляпуча-светлага акенца ў купале. Хаця, кажуць, самае яркае, пазасветнае святло настолькі сляпучае, што чалавечае вока ўспрыняць яго не ў стане, хіба як чорнае бяздонне. Таму часам і малююцца святыя і анёлы на тле цёмнага круга.

— Хіба ты не адчуваеш тут прысутнасці сілы нябеснай? — з мяккім дакорам спытаў пан.

Хлопец памаўчаў, акінуў позіркам каменны лес, заліты рознакаляровым святлом...

— У пушчы нашай прыгажэй... Асабліва пасля травеньскага дажджу, калі кроплі з ігліцы яшчэ сыплюцца, а сонца іх падсвечвае. Ззяе ўсё, пераліваецца, ствалы ў соснаў бурштынавыя, цёплыя, аўсянка тоненька заціўкае, ляляк густы голас падасць...

Уздыхнуў тужліва, прымружыўшы вочы, і раптам ціха прамовіў-праспяваў недарэчнае:

— A ў лядзе, лядзе мужык сала пек-пек-пек, круціў, круціў, тр-р-р, сала кап-кап-кап-кусь... Бацька мой любіў гэта паўтараць — маўляў, дакладна спевы салоўкі...

Прызнаўся неахвотна:

— Ды бачу я ўсё, пан Баўтрамей... Хоць і не наш гэта храм. Без Боскай дапамогі такое не збудуеш... Тут думкі самі ўзлятаюць уверх, i зямное з ix асыпаецца, як прысохлы бруд.

Старэйшы пан і хлапец замоўклі, хоць вусны абодвух не варушыліся — ясна, што маліліся. Пранціш мімаволі адчуў укол недарэчнай рэўнасці — вось гэтак жа калісьці яго, фанабэрыстага недавучанага шкаляра, адукоўваў вучоны слуга і настаўнік Баўтрамей Лёднік, адкрываў вочы на таямніцы свету, важнейшыя за здабыванне дукатаў ды пасадаў, гэтак жа клаў руку на плячо і зрэдку ўсміхаўся ўхвальна вачыма, звычайна суровымі ды пранізлівымі.

Мінае маладосць, як летні дождж, высыхаюць кроплі на ігліцы разам са ззяннем... А сухая ігліца, як ні падсвечвай, не блісне.

Між тым храм напаўняўся паважнымі венскімі месцічамі, усе ў жалобе, з поснымі тварамі рознай ступені пабожнасці. У саборы святога Стафана меса за месай служылі за супакой душы вялікай імператрыцы Марыі Тэрэзіі.

Высокі малады чалавек у бабровым футры з засяроджаным, нават змрачнаватым тварам спрытна абмінаў прыхаджанаў.

— Пан бацька, ваша мосць Вырвіч, гер Кемпелен прыйшоў, чакае ў левым прытворы.

Пранціш заўважыў, што Алесь знарочыста не пазірае на Каруся. Праўда, і нікчэмны слуга па сваім дзікунскім звычаі не паспяшаўся схіліцца ў нізкім паклоне перад маладым панам — ці злёгку пакланіўся, ці кіўнуў, не зразумела. Вось жа ўмее Лёднік-старэйшы вакол сябе дзівакоў збіраць.

Кажуць, што будаўнік сабора Святога Стафана ў слаўнай Вене змог падмануць самога д’ябла. Вежа храма абрушылася, дык ён і заклаў душу ўзамен за дапамогу цемры... А як вежа паўстала зноў, адмовіўся расплачвацца. I як ты яго, махляра, з-за святых сценаў дастанеш?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения