Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Невядома, ці змог бы Вольфганг фон Кемпелен, барон дэ Пазманд, падмануць самога цара пекла, але махлярыць, напэўна, быў не дурань — менскі падкаморы такое лёгка счытваў. Усмешлівы гладкі твар, тонкія зморшчыны на высокім ілбе, вадзяністыя, трохі пукатыя вочы... На Смаргонскім рынку такога цыганы запрасілі б памагчы кабыл прадаваць.

З дэлегацыяй ліцвінаў Кемпелен быў прыветны. У размове, якая прадоўжылася пасля месы ў карэце механіка, не стрымаўся ад словаў «ушчыплівых ды джыглівых» на адрас падлючай прынцэсы Тэрэзы Радзівіл. Не пашчасціла механіку перайсці дарогу пані, калі займеў права кіраваць салянымі шахтамі, на якія меў віды адзін з ейных сябрукоў. Бойка за прыхільнасць імператрыцы ішла з пераменным поспехам з абодвух бакоў і з гадасцямі, якія сапернікі не саромеліся адзін аднаму ўчыняць. Пры гэтым пані Тэрэзія пры венскім двары трымалася ролі багамоліцы, на якую кепска думаць — грэх. Яна ж і заваявала любоў «матухны ўсяе Еўропы», калі пачала бегаць у адну капліцу з ёю і так ужо дабрадзейна малілася... А пасля распавяла кранальную гісторыю, як муж, Караль Радзівіл, распуснік, пачвара, інсургент і бязбожнік, яе пераследуе, пазбавіў маёмасці...

Нават звесткі ад шпегаў Кемпелена пра падазроныя зборышчы ў доме, які пані Тэрэза здымала ў Бадэне, становішча яе не пахіснулі. Добра, што вынаходнікам апекаваўся канцлер Каўніц, супраць якога Радзівіліха паперці сілаў не мела. Канцлер цану ейным цнотам ведаў, спробы дарвацца да ўлады акуратненька гасіў, але, як дасведчаны прыдворны, знешне выказваў фаварытцы імператрыцы пашану. А яна ўжо перад ім круцілася і ўсё прапаноўвала паслугі свае ў дачыненнях з Рэччу Паспалітай. I імператрыца яе ў гэтым падтрымлівала. Таму канцлер ніводную справу з палякамі і ліцвінамі вырашыць не мог, каб пані нос не ўсунула. Не дай гасподзь, увойдзе гадзюка ў давер да імператара Ёзафа, які цяпер будзе кіраваць аднаасобна.

Мусіць, ілгуння спадзяецца, што цяпер Каўніц страціць уплыў. Дарэмна. Ёзаф цэніць яго не менш, чым цаніла Марыя Тэрэзія. Граф нават час ад часу дэманстратыўна піша прашэнні аб адстаўцы і літасціва паддаецца на ўгаворы не пакідаць месца ля трона. Таму калі ў гасцей з Беларусі... («Прабачце, а гэта дзе? Як, гэты лапік зямлі яшчэ не ўвайшоў у вялікую Аўстрыйскую імперыю?») Дык вось, калі гасцям ёсць што важнае перадаць графу Каўніцу пра злачынствы Радзівіліхі — барон дэ Пазманд да іх паслугаў. Сустрэчу з канцлерам можна зладзіць праз два тыдні, у Шэнбруне — цудоўным палацы, для якога Кемпелен зладзіў адмысловую сістэму фантанаў. Аляксандр Лёднік праводзіць... Дарэчы, вельмі таленавіты малады чалавек. Дужа глыбока разумее пытанні сходнасці механізмаў і жывых арганізмаў. Без ягонай дапамогі барону цяжка было б замахнуцца на стварэнне аўтамата, які рашае любыя, нават самыя складаныя, задачы і ў перспектыве зможа гаварыць.

Вочы старэйшага Лёдніка тут жа запалалі, бы ў галоднага дамавіка з закінутай хаты над свежай яешняй.

Такім чынам дыспут мужоў вучоных працягнуўся, як абарончы сувой, над якім працавалі кабеты ўсёй вёскі, не разгінаючыся ад заходу да ўсходу сонца. Перамясціліся ў дом Кемпелена (нішто такая камяніца на тры паверхі) — i давай далей балабоніць. Кінематыка Эйлера, законы жывых сілаў Бернулі, эманацыі ды магнетызм Месмера...

Малодшы Лёднік, пасмурнеўшы, пазіраў з амаль дзіцячай крыўдаю на свайго венскага настаўніка, які ўсю ўвагу аддаваў старэйшаму Лёдніку.

Вырвічу адзінае суцяшэнне было, што ў пана вынаходніка добры кухар, які напёк цудоўных піражкоў (праўда, з нейкай травой, а не з мясам), ды файная бібліятэка. А там можна было знайсці блюзнерскіх Русо, Дзідро і нават «Філасофскія лісты» Вальтэра, што, як і Вырвіч, вучыўся калісь у езуіцкім каледжы і выявіўся гэткім жа калабродным шкаляром. Так што размова аб стварэнні дзівоснага аўтамата гучала для Пранціша фонам да вальтэраўскіх абуральных выкрыванняў шляхты. Гэта на што жабаед намякае: «...самая шматлікая, больш за тое, самая дабрадзейная, а значыць, i самая вартая частка чалавецтва — народ, які складаецца з правазнаўцаў і вучоных, негацыянтаў і рамеснікаў, адным словам, з усіх тых, у кім няма ні кроплі тыранічных памкненняў, разглядаўся ўсімі гэтымі панамі як статак жывёлаў, падпарадкаваных чалавеку».

Гэта яшчэ клалася на сармацкі прынцып «пане-браце», калі найбяднейшы шляхцюк у Рэчы Паспалітай быў па законе роўны ў сваім шляхецтве каралю... I то на справе магнат любога шарачка мог на блін раскатаць. А рамеснікі ды сяляне? Лепшыя за шляхту?

У маладосці Пранціш кінуў бы паскудную кніжачку ў агонь, як ужо зрабілі да яго пільнавальнікі нораваў у некалькіх краінах. Але цяпер менскі падкаморы азірнуўся на пушчанскага хлапца Каруся, які па загадзе Лёдніка панура слухаў вучоны дыспут i час ад часу хмыкаў, відавочна нешта разумеючы i не згаджаючыся, на Лёдніка, сына гарбара... Уздыхнуў дый адвярнуўся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения