Падобная гісторыя, толькі значна больш вядомая, дзякуючы пазнейшаму літаратурнаму твору і гістарычным нарысам, адбылася ў другой сям’і са славутымі ў гісторыі асобамі – Зафеяй Алелька, князеўнай Слуцкай, і князем Янушам Радзівілам. Гісторыі іх шлюбу прысьвечаная не адна старонка актавай кнігі. Дзень шлюбу 6 лютага 1600 года ледзь не стаўся пачаткам ваеннага канфлікту паміж славутымі родамі Хадкевічаў і Радзівілаў. Прычыны гэтай варажнечы – у мудрагелістых планах, хцівых намерах, прагных памкненнях апекуноў, бацькоў і іншых уплывовых асобаў, і насуперак гэтаму – жывая душа маладой князёўны, на якую, падобна, забыліся абодва бакі…У неделю, за тыдень перед Запустами рымскими… у месте Виленском на Савичей улицы… у каменицы,
перад вялікай колькасцю розных людзей – шляхты, возных, прыяцеляў, граф Геранім Хадкевіч кнежну ее милости Слуцкую ставил поранку, чакаючы прыбыцця жаніха…со всякою хутью и доброю волею пана Януша Радивила и с приятели ожыдал и прыняти их на тую потребу в дому сваем есть готовы… маючи дом незамкнены… нижели Януш Радивил до тое потребы своее не прибыл. І тады сваё слова сказала сама нявеста: “…пан виленски (Г. Хадкевіч – В. Б.) если чинил постановене з паном воеводою виленским (Радзівілам – В. Б.) у недорослых летех моих, не будучы ведом воли моее, а снат и тое близкое кревности, которая межы мною и Янушом Радивилом есть, так теж и того, иж… пан Януш Радивил не есть набоженства костела кателицкого, которогом я есть, об чым всем я тепер, маючы лета зупольные, а взявшы певную ведомость и постерегаючи того, абым таким непорадком… вперед Пана Бога не ображала и…да жадных небеспечностей не приводила… на тое постановене через… пана виленского с паном воеводою виленским учиненое не позволяю и в малженство с… паном Янушем Радивилом вступовать не хочу и прошу, абы ми се од пана виленского жадного бесправя не делало”. У гэты дзень шлюб так і не адбыўся. Але ж крык Зафеі аб дапамозе пачуты ня быў, і шлюб адбыўся пазней, 15 кастрычніка 1600 года у Берасці Літоўскім, пра што вядома ўжо з іншых крыніцаў.Захавалі актавыя кнігі як прыклады шчырай прыязнасці й вернасці паміж сужэнцамі, нават мужнасці падчас трагічных здарэнняў, так і выпадкі прыкрых і грубых стасункаў паміж мужам і жонкай.
…жона его именем Райна, слышечи то в доме сваем, иж мужа ее бють, побегла там же и гды прибегла, том пала на мужу своим крыжом, хотячи мужа своего от битя ратовать…
…словы неучстивыми сороматил… а потом ковшом с пивом на ее кинул и вдарил…
Уратуй мяне, мой Божа,Ад напасцяў жудасных:Ад ваўка і ад мядзведзяІ ад мужа-п’яніцыДарога
Дарога – як рака: разгаліноўваецца на шматлікія прытокі – сцежкі – і цячэ паўз двары, гарады, агароды, усё закранаючы сабою і ўсё пакідаючы па-за сабою.
А. РазанаўДарога—паласа зямлі, прыстасаваная для язды і хадзьбы
.Гістарычны слоўнік беларускай мовыСтаравечныя дарогі – гасцінцы, тракты, шляхі, сцежкі, пуцявіны… Колькі было іх, што неслі вандроўных, сялянаў, манахаў, купцоў – падарожнікаў у сваім часе. Дарогі злучалі вёскі з мястэчкамі, гарады з фальваркамі. Злучалі ўсё з усім. Ногі чалавека пратапталі сцяжыны да ўсіх месцаў, прыдатных для яго. Ці тое была карчма, млын, ці велічэзны дуб у бары. Зарасталі травой адныя сцяжыны – з’яўляліся новыя, як найяскравыя праявы прысутнасці чалавека ў свеце.