Разам з каштоўнымі паперамі (дэкрэтамі, мамрамамі, облігамі), была апісаная і жалезная шкатула цудная, новая
, змесціва якой трохі дадае рысаў да асобы ўпіцкага старосты. У ёй захоўваліся рубінавы ножык, коштам у 500 злотых(!), відаць, для рэзання паперы, і пяро, пара нарукаўнікаў, залаты ланцужок з кавалерскім крыжыкам ды два дыяментавыя пярсцёнкі па 150 злотых. Другая шкатула была ацэненая яшчэ даражэй – ажно ў 3000 злотых, а ў ёй ляжалі рэчы, якія сведчылі пра іншы бок жыцця старосты. То бок срэбра сталовае: паўміскі, талеркі, фляшы, чары, конаўкі, шчыпцы, сланічка, наліўка белая з залатымі беражкамі ды два тузіны лыжак. Хто толькі ні сядзеў за гэтымі прыборамі ў зыркім святле срэбных ліхтароў, таксама апісаных ў рэестры!У гардэробе старосты знайшлося багата шыхтоўных жаноцкіх убораў. Памаранцавая сукенка нестрижоного
аксаміту з залатымі пятліцамі, падшытая белым атласам, другая – фіялкавага атласу з срэбнымі аздобамі, пупками сабалінымі падшытая. Малінавы сарафан таксама ўпрыгожаны срэбрам і сабалямі. Футрачка жабиновая блакітная, падшытая белым атласам з шасцю вялікімі залатымі гузікамі з дыяментамі. Асобна – сціжма гузікаў з туркусам, богатый адрэз ядвабу з залатымі кветкамі, парчовая падшэўка, новы цудны каўнер з сабаліных хвастоў. Дзве сукенкі: адна – малінавая з залатымі кветкамі і 26-ю дыяментавымі гузікамі, другая – вішнёвая, падшытая блакітным атласам з 17-ю рубінавымі і залатымі гузікамі. А таксама жоўты і фіялкавы жупаны, малінавы ядвабны пояс, гарнастаевы кажушок ды дзве атласныя пасцелі, новая і старая.Апроч вопраткі ў скарбніцы захоўваліся адзнакі былога вайсковага побыту ўпіцкага старосты. Залатыя харугвы, ротныя значкі, вышываная гунька;
шаблі турэцкая ды казацкая з ядвабнымі шнурамі, мультан, палашы, цясак; сядло нямецкае, казацкае ды гусарскае, аброць залацістая, упрыгожаная туркусам, з срэбным ланцужком і ядвабнымі лейцамі; персідскія і турэцкія кілімы. А таксама сукно ад рыдвану і скарбавага возу, футарал з фляшкамі, старая і новая фаеркі, ламанае срэбра ад ліхтароў, вялікая ступка ды шкатула з-пад карэння.Духоўны бок жыцця быў прадстаўлены ў скарбніцы трыма рознымі
кнігамі ды целым музычным інструментам з кіпарысу.1600 г. У пятніцу пад вечар два цыганы Аляксандр і Станіслаў, пакінуўшы сваіх суродзічаў на падыходах да маёнтку Каменскага, завіталі да дамоў зямянаў Анікея Сядзевіча, Луцыі Сядзевічавай і Войцаха Кошкабурня, напрамілы бог умольваючы даць дазвол пераначаваць ім самім і іх чэлядзі. Цыганы шлюбовали и упевняли
пад прысягаю гаспадароў, абяцаючы, што наймнейшае шкоды не ўчыняць ані самі, ані іх чэлядзь. І хаця на двары красаваў май, агаломшаныя зямяне, скарыўшыся великому набеганю неаселых вандроўнікаў, дазволілі ім укрыцца через ноч пад дахамі сваіх дамоў.…У суботу зранку цыганы зніклі з гасцінных дамоў, не пакінуўшы нават духу свайго, адно зубожывшы
гаспадароў праз нямалыя шкоды.У Анікея Сядзевіча з клеці сцягнулі скрыню, паўнюткую тканымі абрусамі, рознымі тканінамі, жаночай вопраткай, сярод якой былі каптур шыты золатам, перловая брамка
, а таксама срэбны пярсцёнак з жабінцом і каралі з белых перлінаў.У Луцыі з клеці сцягнулі скуру лася, пафарбаваную зялёным, падшытую паркалём, з зялёнай шнуроўкай і 12-ю срэбнымі гузікамі, кужэльнага палатна 50 локцяў, два срэбныя пярсцёнкі ды медны жбан.
А ў Войцаха цыганы, добывшысе да клети, з скрыни взяли и паграбили готовых грошей коп сем литовских, кошуль женских кужельных две…
Куды далей скіравалі бадзяжнікі сваю хаду? Пад кожным лістком ды кустом быў гатовы ім дом, ды і ў кожным сяле абавязкова знойдзецца хтосьці чуллівы, хто не адмовіць у прытулку…
…Цыган, дзеткі, не багаты,Цыган нат ня мае хаты,Не гарэць ён, ані сеіць,Толькі ў слонцы зубы грэіць…(Цётка)