ІХ.
1600 г. Мерна цекла жыццё ў маёнтку Мацюцішкі, што ў Вілкамірскім павеце. Клопату хапала па самы чубок, але ж выпадала і вольная часіна, тым больш што гаспадарылі ў ім у згодзе муж і жонка – Станіслаў Кімбар і Раіна Стэнгоўская. Ліхую навіну ў іх двор занёс ураднік слонімскага земскага судздзі Пятра Нарбута Юрый Стэцкевіч. Прыехаў знянацку і на загад судздзі адвёз мацюцішкінскага гаспадара ў маёнтак Калтыняны. А там пасадзіў яго свовольно и безправно в тяжкое и строгое везене, в ланцуга и в пута оковал. Пакуль няшчасны Станіслаў наракаў на лёс у тым панскім двары, калтынянскі ўраднік на загад судздзі двойчы гвалтоўна наязджаў з памагатымі на ягоную сядзібу, вывозячы на рыпучых вазах чужое майно. Лямант гаспадыні Раіны амаль не замінаў рабаўнікам. Ці то ў ахапак выносілі прыхадні кучы адзення ды пасцель з дому Станіслава Кімбара, ці то выцягвалі ў кублах ды скрынях? А кляйноты? Рассоўвалі па кішэнях ці ссыпалі ў якую каліту? Адно вядома, што зніклі бясследна белы плашч з блакітнымі ядвабнымі пятлічкамі, брунатная куртка, падшытая кітайкаю, чырвоны баваўняны кафтан, пурпуровая шапка з сабальцамі, малінавы ядвабны сетковы пояс, жоўтыя саф’янавыя башмакі, ядвабны плашчык з гарнастайкамі, упрыгожаны срэбнымі галунамі, а таксама плашчык ядвабны з вавёрчыным футрам з устаўкамі куньи горла, аблямаваны аксамітнымі галунамі. Лазуровая сукенка з ядвабным каўнерам, чорная аксамітная заложка з узорам, падшытая футрам, чырвоны і лазуровы каўнеры з аксаміту і мухаяру, шаўковы чапец, вышываны золатам і срэбрам, а таксама просты баваўняны.Цягнулі мужыкі міма зляканай кабеты чатыры падушкі і вялікую пярыну, турэцкую коўдру да пасцелі, тры тонкіх прастирадлы
ды батухи да лазні. А яшчэ 15 локцяў карункаў, тры маткі нітак ды брунатныя панчохі.Гаспадаровыя каштоўнасці, мабыць, увязалі ў якую хусту, перабраўшы найперш вокам, бо паглядзець было на што. Сярод сціжмы стракатых кляйнотак вылучаліся пярсцёнкі: адзін з дыяментавым камянём, другі з цытрыновым. Былі яшчэ залаты пярсцёнак з чатырма перламі і чырвоным рубінавым камянём, залацісты пярсцёнак сердушка
, чырвоны камень аспис, апраўлены ў срэбра, каралі на абедзве рукі, а таксама каралі з перламі і залатымі пукликами. Сярод гэтай бліскучай драбязы вылучаўся камень белы, што бельмо зганяють, кошт якога перавышаў кошты ўсіх кляйнотак разам, ажно 100 злотых. (Для параўнання: залаты пярсцёнак з дыяментам каштаваў 15 злотых). Можа быць, пані Раіна валодала таемным дарам лекаваць і замаўляць? Тады суддзю з ягоным ураднікам маглі напаткаць “у падзяку” розныя непамысносць…Свай жаль
Раіна Стэнгоўская не здолела данесці да суду адразу, бо суддзя Нарбут апроч сваіх непасрэдных абавязкаў здолеў заняцца і разсажаннем старажоў па дарогах.Каб кабета насамрэч была здатнай да варажбы, вылезла б урэшце тым старажам
чужое дабро праз рабро.
Х.
1591 г. Падданыя ашмянскага старосты Станіслава Нарбута з маёнтка Рагоценскі абрабавалі свіран зямяніна Яна Багдановіча ў маёнтку Худобаўскі. Рабаўнікі вырубіўшы ў дзверах дзіру, маетность всю от мала до велика, которая в том свирне была… забрали. Скрынка великая отодранаи вылуплена. Так же искринки полупили. Тивуна его того дворца найме Янютя Буйковича в том дворцы, звезавши у гай да березы привезали… у той скрынки взято… футро лисее завыйковое, скрынка з листы… ложка сребреная ламаная, шкатула у которой корене ховано, шишаков три, наколеники збройныя двой, рукавицы збройные и инших желез не мало было. Цыну мис 2, полмисок – 1, талеров – 6, гебли – 2, наковальня железная, пила тартичная, пилы слесарские, ощепы два, рожон великий железный, пешня одна, лехтаров железных 3, мунштуки – 1, котел пивный великий у тры ушатки, кольцы железными, котел малый с чого пьют, соли – безмень два, обрусов – 3, два простых, а третий ткацкий, ящик малеваный з замком, в нем масло было, замков московских – 2, ременя, узды, шлей, иншых речей не мало было, который дей не могу успомнить…* * *