Падобныя, зусім не суседскія стасункі склаліся і паміж шляхцічамі з маёнтка Плаўскага, што на Слонімшчыне, – Трахімам Сямёнавічам і Жданам Васільевічам. Не падзяліўшы нечага, адзін крычаў наўздагон другому: “Где тебе поткаю, там забью, або горло твое вырву, або теж огнем дом твой спалю, иж увесь у порох пойдеш!”
Вось як магла выглядаць спрэчка ў судзе паміж двума шляхцічамі – Янам Летваноўскім і Андрэем Вінкам з маёнтку Ратамка, што служыў пад харугвай гетмана ВКЛ пад Смаленскам.
А. Вінк: “Тот Левановский будучы хлопом и простого стану чоловек се новый шляхтиц…”
Я. Летваноўскі: “Я дей ест не новый шляхциц, але з ойца и деда и прадеда своего здавна тубелец и ту уроженец, маючы с продков своих имене свое отчызное Хмелевку в воеводстве Менском лежачое, где се и сам уродил. Которое на сей час в дому е.м.п. Глебовича воеводы смоленского пры именю ем. Жаславском лежыт, а я сам оселость свою шляхетскую здавна и тепер маю. В чом пан Винк реч новую и несподеваную неслушне задает и неучтиве мене торгает… и ку немалой урызе, крывде и уближеню моему утстивому чинит…”
Суд уважліва разглядаў падобныя справы, адносіў іх да складаных. Шляхціч Яраш Нямера, абразіўшы шляхціча Ваўкавыскага павету Жыгімонта Залескага і пагражаючы яго жыццю, прыслаў у суд замест сябе свайго ўмацаванага, але суддзя не прыняў яго, спасылаючыся на пэўны артыкул Статута, у якім было запісана, же дей право посполитое и Статут того боронит в таковой речи не через умоцованых у суду мовити, але самой от себе становит, бо то реч ест кривавая.
Непаразуменні здараліся і сярод магнатаў. Князь Юры Чартарыйскі, маючы затруднене справы
праз княгіню Саламярэцкую, не мог зразумець, навошта княгіня чыніць яму гэткія шкоды, паступуючы не так, яко се годит вольному з вольным и оселым, але яко з голотою и неоселым.Не ўжываліся паміж сабой і крэўнікі ў сям’і. Братэрская нехеньть, злое мешкане, кривды, ростырки, заистя, незгоды, посмешки, звады, потвары, вархол, ненавист, трудности —
старыя як сьвет узоры няпростых чалавечых дачыненняў. “Дай покой, не сварися з отцом!” — марны заклік да збалелых душаў знайсці паратунак у межах сваёй, наканаванай неразборлівым конам, сям’і. Тыран, здрайца, згубца, гултай, зуфалец, погански бесурманин, злодей бородаты, зрушытель покою, ведма, головою наложиш, дыба на тебе — вядомыя абразы і праклёны, што гучалі падчас лаянак і спрэчак.Але ж абразіць можна было не толькі словам, але і жэстам, і ўчынкам. Гэтак, рыкуню дворную Малгажату ўраднік в палец образил
. Непрыстойную справу ўчыніў з падданымі сяла Камень Завілейскі ўраднік маёнтку Крайскі Ян Хмара: мордерство ганебное над ними чынил, узгоняючы их на сосны нагим, им се до голей везати се казал… А на двары стаяў люты 1600 года.Жорстка і зняважліва адбыліся і з падданым падскарбія ВКЛ Андрэя Завішы з с. Смілавічы маёнтка Бакшты Шапавалавічам, асабліва калі ўлічыць, што ўчынілі гэта Божыя служкі ў святым месцы. Апавядаў пра гэта ў судзе сам пацярпелы. Прыйшоўшы ў менскую плябанію, што месцілася на Траецкай гары, да ксяндза Мікалая Морыса па пільнай справе, на яго ж загаду быў схоплены ўраднікам, халапятамі і іншымі слугамі, пакладзены на лаву ў святліцы, дзе яму, чынечы посмешки,
абстрыглі бараду. Пасля чаго падданы падскарбія мусіў сведчыць у судзе сваю бараду, пры самым целе пострижоную.