Читаем Камандзіроўка ў сваім горадзе полностью

— Пойдзем далей. Калі наш вывад правільны, то, кажучы нашай крыміналістычнай мовай, наводчык недзе блізка. Ён з тых, на каго і падумаць грэх. Але ён не закончаны злачынец. I цяпер, ведаючы, што па яго неасцярожнасці, скажам пакуль так, пацярпелі блізкія знаёмыя, неяк павінен змяніцца паводзінамі, можа,— капітан не любіў шматслоўнасці, іншым разам быў бы карацейшым, зрэшты, ён вышукнік, а не следчы, аднак баяўся, што Валодзя не ўловіць сутнасці пытання, і мусіў накручваць дэталі.— Паглядзім на агульных знаёмых з гэтага боку.

— А вы што, думаеце, быццам выпадковы наводчык зусім сумленне страціў? Калі ён ёсць, абавязкова назваў бы ўяўнага злачынцу.

— Раптам няўпэўнены, раптам чамусьці не можа або не хоча. Мы пакуль з табой толькі гіпатэтычную размову вядзём.

— Колькі чуў, знаёмыя і малазнаёмыя спачуваюць, крыюць міліцыю… Хаця…

Ён гаварыў манатонна, не выдзяляючы слоў. Пугацэвіч, збянтэжаны папрокам у адрас міліцыі, якога, шчыра кажучы, не чакаў ад гэтага разумнага чалавека, ледзь не прапусціў паўзу, што ўзнікла ў гэтым своеасаблівым маналогу. Яна ўспрынялася неяк падсвядома, затрымалася ў галаве і тады выбухнула сігналам трывогі. Пугацэвіч аж затрымаў дыханне, каб не спудзіць раптоўную думку Гаруновіча.

А той, памаўчаўшы, няўпэўнена прадоўжыў:

— Можа, у гэтым і няма нічога… Баюся, памыляюся, але вы прасілі, каб усё… Якраз назаўтра пасля кражы, я пра яе яшчэ не ведаў, едучы раніцай у інстытут, у тралейбусе ўбачыў Ніну Шумейка. Мы з ёю заўсёды сустракаліся шчыра, шумна віталіся. Яе і Косцевы бацькі здаўна сябруюць, і мы з Нінай у Канапацкіх пазнаёміліся. А тады яна нават не адказала на мой ківок, нібы не заўважыла. Я нічога не падумаў, ззаду падпіралі, занеслі ў сярэдзіну тралейбуса. Але чаго ёй было адварочвацца?

— Дзе гэта было?

— Я ўвайшоў на Паркавай, першым прыпынку пасля канцавога. Значыць, яна ехала з кальца.

— Адна?

— Побач быццам бы стаялі два хлопцы, мне чамусьці здалося, што Ніна была з імі. Я яшчэ здзівіўся, што яны апухлыя, як пасля п’янкі. Напэўна, усё-такі выпадковыя, Ніна з такімі не зналася.

— Як жа ты іх разгледзеў?

— Адразу заўважыў, як ускочыў у машыну. А потым прабіраючыся далей, азірнуўся. Ніна стаяла паміж імі. Прабіваючы талон, яшчэ раз паглядзеў.

— Пазнаў бы хлопцаў?

— Хіба Ніна не скажа?

— А калі была не з імі?

— Пэўна не скажу…

Ніна магла ехаць з тымі хлопцамі і пасля добрай гулянкі, магла і не павітацца, засаромеўшыся. Рабіць з гэтага факта якія-небудзь вывады было дачасна. I тым болей не варта, каб у Гаруновічавай галаве засела тое, што ён расказаў пра сустрэчу з дзяўчынай. Сяргей Антонавіч паціснуў плячамі і сказаў:

— Не начавала дома, вось і не павіталася… А Нінін бацька, ты ж ведаеш, блізкі Канапацкім.

— От і мяне гэта бянтэжыць, але падумаў, што вам, можа, спатрэбіцца.

— Правільна падумаў. Ды якіх толькі супадзенняў не бывае.

Цяпер, разбіраючы свае значкі-заметкі, капітан думаў больш канкрэтна. Што магло азначаць з’яўленне Ніны Шумейка раніцай у раёне, дзе абакралі яе знаёмых? Хутчэй за ўсё начавала ў каханага і адвярнулася ад Валодзі, бо спадарожнік або спадарожнікі мелі не надта рэспектабельны выгляд. Тлумачэнне даволі пераканаўчае. Разам з тым не шкодзіла б устанавіць, прынамсі, два факты: хто былі хлопцы, што ехалі з ёю, калі, вядома, з ёю; ці ведала яна, што Канапацкіх не будзе, або ці ведала хаця б пра паліто? Неўзабаве гэтыя пытанні з’явяцца ў іх, вышукнікоў, рабочым плане. А пакуль… Пугацэвіч разгарнуў карту горада.

Вакол дома Канапацкіх ён блукаў уначы, не ўсе вуліцы і завулкі запомніў. Доўга глядзеў на план з вычарчанымі раёнамі і кварталамі, вуліцамі і скверамі і ніяк не мог дапяць, што знайшоў у ім для сябе цікавага. Думкі нібы адключыліся. I раптам бліснула. Ад Водаправоднай вуліцы адгаліноўваўся завулак Берасцянскі… А ў Берасцянскім завулку жыў… Жыў адзін з кампаніі Лебедзева — Грыгаровіч. I бліжэйшы ад яго прыпынак быў канцавы. Нініна паездка набывала кепскі сэнс, калі толькі тут не тое славутае супадзенне.

Напэўна, самае простае было паказаць ці Грыгаровіча, ці яго фота Валодзю Гаруновічу. Пугацэвіч не сумняваўся, што той і слова нікому не скажа. Ды былі ў гэтым звычайным, здавалася, дзеянні два «але». Валодзя сам сказаў, што не ўпэўнены ў апазнанні. Так што хутчэй за ўсё не апазнае. А вось з Нінай пасля гэтага наўрад ці зможа сустракацца па-ранейшаму, падазрэнне застанецца. Між тым выключаць Ніну з гэтай гісторыі таксама пакуль рана, і паказваць ёй гэта нельга ў любым выпадку. Пугацэвіч папытаў у Валодзі, што з сябе ўяўляе Ніна. Ён адказаў коратка: «Мадэ ін не наша». Сказана было трапна, бо гаворка ішла не пра адзенне, а імкненні. Такія дзяўчаты часта збіваюцца з дарогі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Роковой подарок
Роковой подарок

Остросюжетный роман прославленной звезды российского детектива Татьяны Устиновой «Роковой подарок» написан в фирменной легкой и хорошо узнаваемой манере: закрученная интрига, интеллигентный юмор, достоверные бытовые детали и запоминающиеся персонажи. Как всегда, роман полон семейных тайн и интриг, есть в нем место и проникновенной любовной истории.Знаменитая писательница Марина Покровская – в миру Маня Поливанова – совсем приуныла. Алекс Шан-Гирей, любовь всей её жизни, ведёт себя странно, да и работа не ладится. Чтобы немного собраться с мыслями, Маня уезжает в город Беловодск и становится свидетелем преступления. Прямо у неё на глазах застрелен местный деловой человек, состоятельный, умный, хваткий, верный муж и добрый отец, одним словом, идеальный мужчина.Маня начинает расследование, и оказывается, что жизнь Максима – так зовут убитого – на самом деле была вовсе не такой уж идеальной!.. Писательница и сама не рада, что ввязалась в такое опасное и неоднозначное предприятие…

Татьяна Витальевна Устинова

Детективы
Эскортница
Эскортница

— Адель, милая, у нас тут проблема: другу надо настроение поднять. Невеста укатила без обратного билета, — Михаил отрывается от телефона и обращается к приятелям: — Брюнетку или блондинку?— Брюнетку! - требует Степан. — Или блондинку. А двоих можно?— Ади, у нас глаза разбежались. Что-то бы особенное для лучшего друга. О! А такие бывают?Михаил возвращается к гостям:— У них есть студентка юрфака, отличница. Чиста как слеза, в глазах ум, попа орех. Занималась балетом. Либо она, либо две блондинки. В паре девственница не работает. Стесняется, — ржет громко.— Петь, ты лучше всего Артёма знаешь. Целку или двух?— Студентку, — Петр делает движение рукой, дескать, гори всё огнем.— Мы выбрали девицу, Ади. Там перевяжи ее бантом или в коробку посади, — хохот. — Да-да, подарочек же.

Агата Рат , Арина Теплова , Елена Михайловна Бурунова , Михаил Еремович Погосов , Ольга Вечная

Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Прочие Детективы / Эро литература