Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– О! Пан ніколі не навучышся тактоўнасці, пане Жэцкі… О! Які ўдар!.. Праўда, нябожчык, калі ўжо казаць праўду, анёлам ніколі не быў, асабліва апошнім часам. Як жа даўно ўжо я такая няшчасная…

– Ну, апошнія паўгода…

– Што пан кажа – паўгода?! – закрычала яна. – Бедны мой Ясь не менш за тры гады хварэў, а гадоў з восем… Ах, пане Жэцкі! Колькі гора ў шлюбе бывае з-за гэтага жахлівага піва… Восем гадоў, пане, нібы і не было ў мяне мужа… Але што гэта быў за чалавек, пане Жэцкі!.. Не разумела я дагэтуль, якая бяда на мяне звалілася…

– Здараецца і горшае, – наважыўся я на заўвагу.

– О, так! – захліпала бедная ўдава. – Мае пан рацыю, бываюць і большыя няшчасці. Той Вакульскі, напрыклад. Падобна, ён вярнуўся… Ці праўда, што да гэтае пары не знайшоў ён сабе ніякага занятку?

– Ніякага.

– Дзе ж ён харчуецца? Дзе жыве?..

– Дзе харчуецца?.. Я не ведаю нават, ці харчуецца ён наогул. А дзе жыве?.. Нідзе.

– Які жах! – заплакала пані Малгажата. – Здаецца мне, што я выканаю апошнюю волю майго каханага нябожчыка, калі папрашу пана…

– Што, пані?

– Каб пан пусціў яго на кватэру да сябе, а я буду прысылаць вам па два абеды, па два сняданні…

– Вакульскі гэтага не прыме, – адказаў я.

Ад гэтых слоў пані Малгажата зноў залілася слязьмі. Разжаленая смерцю мужа, яна гэтак моцна загневалася, што аж тры разы назвала мяне недарэкам, які не ведае жыцця, пачвараю… Нарэшце, яна заявіла, каб я ішоў прэч, бо сама ўправіцца з крамаю. Потым перапрасіла мяне і заклінала ўсімі святымі, каб я не абражаўся на словы, прадыктаваныя скрухаю.

З таго дня вельмі рэдка бачыўся я з нашаю гаспадыняю. А праз паўгода Стах паведаміў мне, што… ён бярэ шлюб з пані Малгажатаю Мінцаль.

Зірнуў я на яго… Ён махнуў рукою:

– Сам ведаю, што свіння. Але… найменшая з тых, якія ў вас тут цешацца публічнаю пашанаю.

Пасля гучнага вяселля, на якое (не ведаю нават адкуль) сабралася мноства сяброў Вакульскага (а елі, шэльмы!.. а пілі за здароўе маладых – гарнцамі178), Стах перабраўся наверх, да жонкі. Наколькі я памятаю, з усяго гардэробу меў ён чатыры звязкі кніг ды навуковых прыладаў, а з мэблі – чубук, хіба, ды пудэлка з-пад капелюша.

Крамнікі пасмейваліся (вядома, па кутках) з новага гаспадара, а мне было прыкра, што Стах так лёгка адмовіўся і ад свайго гераічнага мінулага, і ад свае галечы. Бо дзіўная натура людская, чым меншую мы самі маем схільнасць да пакутніцтва, тым з большаю настойлівасцю прагнем гэтага ад бліжніх.

– Прадаўся старой бабе, – казалі знаёмыя, – нібы Брут!..179 Вучыўся, бунтаваў і… плюх!..

А сярод самых суровых суддзяў былі два адпрэчаныя канкурэнты на руку пані Малгажаты.

Стах, аднак, вельмі хутка прымусіў усіх змоўкнуць, бо адразу ўзяўся за працу. Хіба ўжо праз тыдзень пасля вяселля прыйшоў ён а восьмай раніцы ў краму, заняў месца нябожчыка Мінцля і абслугоўваў гасцей, лічыў, даваў рэшту, нібы сам быў толькі нанятым крамнікам.

Больш за тое, ужо на другі год завёў ён сувязі з маскоўскімі купцамі, што вельмі паспрыяла справе. Скажу нават, што пад яго кіраўніцтвам патроілі мы абароты.

Я ўздыхнуў з палёгкаю, калі ўбачыў, што Вакульскі не збіраецца есці дарэмнага хлеба, ды і крамнікі перасталі ўсміхацца, калі пераканаліся, што Стах больш за іх працуе ў краме, а яшчэ ж мае немалыя абавязкі наверсе. Мы, прынамсі, у свята маглі адпачыць, а ён, небарака, якраз у святы мусіў браць жонку пад паху ды маршыраваць: раніцаю – у касцёл, удзень – з візітамі, а ўвечары – у тэатр.

Пры маладым мужы пані Малгажата акрыяла. Яна купіла сабе фартэп’яна і пачала вучыцца іграць у нейкага састарэлага прафесара, каб той, як сама казала, “не будзіў у Сташку рэўнасці”. А вольныя ад фартэп’яна гадзіны яна прысвячала нарадам з шаўцамі, мадысткамі, цырульнікамі і дантыстамі, на вачах прыгажэючы з іх дапамогаю.

А якая яна была пяшчотная да мужа! Па некалькі гадзін праседжвала ў краме, не спускаючы вачэй са Стасічка. А варта было ёй заўважыць, што сярод пакупніц трапляюцца ладныя, прыбрала яна Стаха з галоўнае залы за шафы ды яшчэ загадала зрабіць яму там будку, у якой сядзеў ён, як дзікі звер, і вёў крамныя кнігі.

Аднойчы чую: у той будцы – страшны грукат… Бягу я, бягуць крамнікі… Што робіцца! Пані Малгажата ляжыць на падлозе прываленая сталом і аблітая чарнілам. Крэсла зламанае, Стах злы і збянтэжаны… Паднялі мы еймосць, якая аж плакала ад болю, і з яе войканняў зразумелі, што яна сама ўчыніла ўвесь гэты гармідар, бо дадумалася сесці мужу на калені. Хісткае крэсла ад падвойнага цяжару зламалася, еймосць ухапілася за стол, каб утрымацца, ды перакуліла яго разам з усім дабром, якое там было.

Стах з непарушным спакоем прымаў гэтыя гучныя доказы сужэнскае чуласці, цалкам засяроджваючыся на рахунках ды купецкай карэспандэнцыі. А еймосць замест таго, каб крыху пацішэць, наадварот, шалела ўсё больш. Калі стомлены сужэнец па справе або проста таму, што заседзеўся на адным месцы, ішоў у горад, яна бегла за ім… высочвала, ці не пайшоў ён на спатканне!..

Перейти на страницу:

Похожие книги