Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Дык няхай пачынае хоць сотню новых спраў, нават у Іркуцку, абы штогод павялічваў заробак, – сказаў Лісецкі. – Я  не супраць. Але, на маю думку, ён да сябе не падобны, асабліва сёння. Жыды, панове, жыды, – дадаў ён, – як пранюхаюць пра ягоныя праекты, дык дадуць яму жыцця!

– Якія жыды...

– Жыды, кажу я, жыды!.. Яны ўсё трымаюць у сваіх руках і не дапусцяць, каб ім упоперак дарогі стаў нейкі Вакульскі, не жыд і нават не мэхэс73.

– Вакульскі будзе мець справы са шляхтаю, – адказаў Ігнацы, – і там ёсць капіталы.

– Хто ведае, што горш: жыд або шляхціц, – кінуў мімаходзь Клейн і ўзняў бровы з вельмі гаротным выглядам.

ДУМЫ

Вакульскі выйшаў на вуліцу і спыніўся на ходніку, нібы разважаючы, куды ісці. Не цягнула яго ні ў адзін бок. Толькі выпадкова зірнуўшы направа, на сваю новую краму, перад якою ўжо прыпыняліся мінакі, ён з агідаю адвярнуўся і пайшоў налева.

“Дзіўна, як мала ўсё гэта мяне кранае”, – сказаў ён сам сабе. Потым ён думаў пра тых людзей, якім ён цяпер дае працу, і пра тыя некалькі дзясяткаў, якія з першага мая павінны былі пачаць працаваць у яго, і пра тыя сотні, дзеля якіх ён цягам года збіраўся стварыць новыя месцы працы, і пра тыя тысячы, якія дзякуючы яго танным таварам маглі б крыху палепшыць сваё ўбогае існаванне, – і адчуваў, што ўсе гэтыя людзі разам з іх сем’ямі абсалютна яго не цікавяць у гэты момант.

“Краму каму-небудзь саступлю, суполку закладаць не буду і з’еду за мяжу”, – думаў ён.

“А расчараванне, якое справіш людзям, што спадзяюцца на цябе?”

“Расчараванне?.. Хіба ж мяне самога не спаткала расчараванне?”

Ідучы, Вакульскі адчуў нейкую нязручнасць і толькі засяродзіўшыся, што б гэта магло быць, ён вырашыў: яму надакучыла ўвесь час саступаць дарогу, дык ён перайшоў на іншы бок вуліцы, дзе рух быў меншы.

“А гэты Мрачэўскі, аднак, інфаміс!74 – думаў ён. – Як можна казаць такое ў краме? «Праз некалькі дзён атрымаю цыдулку, а пасля – спатканне...» Ну, яна сама вінаватая: не трэба какетнічаць з блазнамі... Зрэшты, мне ўсё адно!”

Ён адчуваў у душы дзіўную пустэчу, а на самым дне яе – нібы кроплю пякучае горычы. Ніякае сілы, ніякіх жаданняў, нічога – толькі гэтую кроплю, такую дробную, што і не ўбачыць, але такую горкую, што, здаецца, увесь свет можна ёю атруціць.

“Часовая апатыя, стомленасць, адсутнасць уражанняў... Занадта шмат займаюся справамі”, – казаў ён сам сабе.

Ён спыніўся і глядзеў. Перадсвяточны дзень і добрае надвор’е выцягнулі на гарадскі брук мноства людзей. Шнур павозак і стракаты рухомы натоўп паміж помнікам Каперніка і калонай Жыгімонта75 быў падобны да птушынай чарады, што ў гэтую хвіліну якраз пралятала над горадам, кіруючыся на поўнач.

“Цікава, – казаў ён сам сабе, – кожная птушка ў вышыні і кожны чалавек на зямлі ўяўляюць сабе, што накіроўваюцца туды, куды яны хочуць, і толькі той, хто стаіць збоку, бачыць, што ўсіх разам цягне за сабою наперад нейкая фатальная плынь, мацнейшая за жаданні і намеры кожнага. Можа, нават тая самая, што падхоплівае снапы іскраў, якія вылятаюць уначы з трубы паравоза? На імгненне бліснуць яны і загаснуць навекі – і гэта завецца жыццём.

Мінаюць людзі, пакаленні,

Як хвалі ад марскіх вятроў;

Не помніш святаў ты дзядоў,

Па іх не плачаш ты знікненні76.

Дзе я чытаў гэта?.. Усё адно”.

Няспынны грукат і шум падаліся Вакульскаму нязноснымі, а пустэча ў сярэдзіне – жахліваю. Ён пачаў думаць, чым бы заняцца, і прыгадаў, што адзін з замежных капіталістаў пытаў яго меркаванне пра бульвары ўздоўж Віслы. Меркаванне ў яго ўжо склалася: Варшава ўсёю сваёю масаю імкнецца і ссоўваецца да Віслы. Каб умацаваць берагі бульварамі, дык там паўстала б самая прыгожая частка горада: дамы, крамы, прысады...

“Трэба зірнуць, што там можна зрабіць”, – ціха сказаў сабе Вакульскі і павярнуў на вуліцу Карову77.

Пры браме78, што вяла туды, ён убачыў босага грузчыка, апавітага вяроўкамі; той піў ваду проста з фантана і запырскаўся з галавы да ног, але твар у яго быў вельмі задаволены, а вочы вясёлыя.

“Вось ён і здаволіў сваю смагу. А я, ледзь наблізіўся да крыніцы, як бачу, што не толькі яна высахла, але нават і прага мая знікае. Але мне зайздросцяць, а гэтага бедака трэба шкадаваць. Якая жахлівая недарэчнасць!”

На вуліцы Карова яго крыху адпусціла. Ён здаваўся сабе пустым коласам, вымалачаным сталічным жыццём, які павольна сплывае кудысьці па гэтай канаве, заціснутай паміж адвечнымі мурамі.

“Што ж з бульварамі? – думаў ён. – Пастаяць нейкі час, а потым, занядбаныя, пачнуць зарастаць хмызняком, і чакае іх лёс гэтых вось парэпаных сцен. Людзі, якія цяжка працавалі, каб іх пабудаваць, таксама імкнуліся да спакою, да здароўя, да багацця, а можа быць, да забаў і асалоды. І дзе яны?.. Пасля іх засталіся патрэсканыя муры, як ракавіны слімакоў са старажытнае эпохі. А ўсяе карысці ад гэтае груды цэглы і тысячы іншых груд будзе толькі тое, што нейкі геолаг у будучыні назаве іх рыфамі, створанымі людзьмі, як мы цяпер называем стварэннем малюскаў каралавыя рыфы або крэйдавыя паклады.

      Пасля жыцця цяжкой работы,

Што застаецца чалавеку?

Знікае хутка, натуральна

Праз мімалётнасць свайго веку

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отверженные
Отверженные

Великий французский писатель Виктор Гюго — один из самых ярких представителей прогрессивно-романтической литературы XIX века. Вот уже более ста лет во всем мире зачитываются его блестящими романами, со сцен театров не сходят его драмы. В данном томе представлен один из лучших романов Гюго — «Отверженные». Это громадная эпопея, представляющая целую энциклопедию французской жизни начала XIX века. Сюжет романа чрезвычайно увлекателен, судьбы его героев удивительно связаны между собой неожиданными и таинственными узами. Его основная идея — это путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни.Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Виктор Гюго , Вячеслав Александрович Егоров , Джордж Оливер Смит , Лаванда Риз , Марина Колесова , Оксана Сергеевна Головина

Проза / Классическая проза / Классическая проза ХIX века / Историческая литература / Образование и наука
1984. Скотный двор
1984. Скотный двор

Роман «1984» об опасности тоталитаризма стал одной из самых известных антиутопий XX века, которая стоит в одном ряду с «Мы» Замятина, «О дивный новый мир» Хаксли и «451° по Фаренгейту» Брэдбери.Что будет, если в правящих кругах распространятся идеи фашизма и диктатуры? Каким станет общественный уклад, если власть потребует неуклонного подчинения? К какой катастрофе приведет подобный режим?Повесть-притча «Скотный двор» полна острого сарказма и политической сатиры. Обитатели фермы олицетворяют самые ужасные людские пороки, а сама ферма становится символом тоталитарного общества. Как будут существовать в таком обществе его обитатели – животные, которых поведут на бойню?

Джордж Оруэлл

Классический детектив / Классическая проза / Прочее / Социально-психологическая фантастика / Классическая литература