Я ўдаваў, што веру ўсяму, што яны кажуць, але спрытна іх распытаў і пераканаўся, што найлепш вядомыя ім ваколіцы знаходзяцца паблізу Цытадэлі122
. Дык там яны маюць справы! А пра тое, што мае домыслы не былі беспадстаўнымі, сведчыць факт, што гэтыя “Калі я выклаў Вакульскаму свае падазрэнні адносна “
– Гэта яшчэ нічога…
З чаго я раблю выснову, што Стах мусіць быць моцна заангажаваным у стасункі з нігілістамі.
Але прашу сабе ўявіць маё здзіўленне, калі, запрасіўшы аднойчы Клейна і Мрачэўскага да сябе на гарбату, я пераканаўся, што Мрачэўскі яшчэ горшы сацыяліст за Клейна… Той Мрачэўскі, які за тое, што зганьбіў сацыялістаў, страціў у нас пасаду... Ад здзіўлення я цэлы вечар не мог і слова сказаць, толькі Клейн употайкі цешыўся, а Мрачэўскага было не суняць.
Колькі жыву, нічога падобнага я не чуў. Маладзён гэты даводзіў мне, спасылаючыся на прозвішчы людзей, відаць, вельмі мудрых, што ўсе капіталісты – гэта злодзеі, што зямля павінна належаць тым, хто на ёй працуе, што фабрыкі, шахты і машыны павінны быць уласнасцю грамады, што зусім няма ані Бога, ані душы, якую прыдумалі ксяндзы, каб выдурваць у людзей дзесяціну. Далей ён казаў, што як зробяць рэвалюцыю (ён з трыма “
З прычыны свайго кавалерства (называюць мяне нават старым кавалерам) і таму, што ў гэтым дзённіку я не крыўлю душою, мушу прызнацца, што мне гэтае абагульненне жонак нават спадабалася. Больш нават скажу, у мяне з’явілася нейкая спагада да сацыялізму і сацыялістаў. Навошта, аднак, яны абавязкова хочуць рабіць рэвалюцыю, калі і без яе, бывала, людзі мелі агульных жонак?
Так я разважаў, але той самы Мрачэўскі вылечыў мяне ад сваіх тэорый, а разам перакрэсліў і мае планы.
Да слова, я ад усяго сэрца жадаю, каб Стах ажаніўся. Каб ён меў жонку, дык не мог бы так часта радзіцца з Колінсам ды пані Мэлітан, а каб яшчэ з’явіліся дзеці, дык, можа, ён тады не падтрымліваў бы гэтыя падазроныя стасункі. Бо куды гэта варта, каб такі чалавек, як ён, такі жаўнерскі характар, ды меў нешта агульнае з людзьмі, якія, як бы там не было, але не выйдуць на поле бою са зброяй у руках. Венгерская пяхота і, зрэшты, ніякая пяхота не будзе страляць у раззброенага праціўніка. Але часы мяняюцца.
Дык вось, я ўсёй душою прагну, каб Стах ажаніўся, і нават, здаецца, прыгледзеў яму партыю. Заходзіць часам у наш магазін (заходзіла таксама і ў тую нашу краму) асоба чароўнае прыгажосці. Шатэнка, вочы шэрыя, рысы твару прывабныя, рост даволі высокі, а ручкі і ножкі – смаката!.. Я раз глядзеў, як яна вылазіла з каляскі, і скажу, што мне аж горача зрабілася ад таго, што я ўбачыў… Ах, як бы пачціваму Стасіку яна прыдалася, бо і цела сама тое, і вусны, як ягадкі… А які бюст!.. Калі яна ўваходзіць, дык мне здаецца, што ўвайшоў анёл, які зляцеў з неба і склаў на спіне крылцы!..
Мне здаецца, яна ўдава, бо я ніколі не бачыў яе з мужам, а толькі з малою дачушкаю Гэленкаю, міленькай, як цукерачка. Стах, каб з ёю ажаніўся, адразу парваў бы з нігілістамі, бо час, які заставаўся б яму ад слугавання жонцы, прысвячаў бы на тое, каб песціць яе дзіця. Але такая жоначка няшмат бы пакінула яму вольных хвілін.
Я ўжо склаў цэлы план і разважаў, як гэта пазнаёміцца з тою дамаю, а пазней прадставіць ёй Стаха, як тут нечакана д’яблы прынеслі з Масквы Мрачэўскага. Уявіце сабе мой гнеў, калі ўжо на другі дзень пасля прыезду гэты франт уваходзіць да нас у краму з маёю ўдавой!.. А як ён скакаў перад ёю, як заводзіў пад неба вочы, як стараўся дагадзіць… Шчасце, што я не тоўсты, бо гэтыя нахабныя залёты давялі б мяне да апаплексічнага ўдару.
Калі ён праз некалькі гадзін вярнуўся да нас, я спытаў у яго з абыякаваю мінай, хто такая гэтая дама.
– А што, – кажа ён, бессаромна падміргваючы, – спадабалася пану?.. Шампанскае, а не кабета. Але дарэмна пан разахвоціўся, бо яна за мною шалее… Ах, пане, што за тэмперамент, што за цела… А каб пан пабачыў, як яна выглядае ў начной кофтачцы!..
– Спадзяюся, пан Мрачэўскі… – спыніў я яго сурова.
– Я ж нічога не кажу! – адказвае ён і пацірае рукі, як мне падалося, юрліва. – Я нічога не кажу!.. Найбольшая цнота мужчыны, пане Жэцкі, гэта далікатнасць, пане Жэцкі, асабліва што тычыцца таемных сувязяў…
Я спыніў яго, бо адчуваў, што калі ён яшчэ хоць слова скажа, дык мне давядзецца прагнаць гэтага маладзёна. Што за час, што за людзі!.. Бо каб я меў шчасце звярнуць на сябе ўвагу якой-небудзь дамы, дык баяўся б нават сваіх думак пра гэта, а не тое, каб крычаць на ўвесь голас ды яшчэ ў такім вялікім, як наш, магазіне.