Калі Вакульскі з Марушэвічам увайшлі, там якраз адбываўся ўрок верхавое язды. Чацвёра паноў і адна дама ездзілі цугам уздоўж сцен манежу, а пасярэдзіне стаяў дырэктар – мужчына з тварам вайскоўца, у сіняй куртцы, белых штанах у абцяжку і высокіх ботах са шпорамі. Быў гэта пан Мілер, ён камандаваў вершнікамі, дапамагаючы сабе доўгаю пугаю, якою час ад часу падсцёбваў каня за кепскія манеўры, але ж крывіўся пры гэтым вершнік. Вакульскі мімаходзь заўважыў, што адзін з паноў, які ездзіў без страмён, трымаючы правую руку за спінаю, мае міну круцяля, другі – ніяк не можа ўладкавацца паміж шыяю ды крупам каня, а чацвёрты выглядае так, нібы гатовы злезці і ніколі ў жыцці не практыкавацца больш у выездцы. Толькі дама ў амазонцы ездзіла смела і ўпэўнена, што Вакульскага навяло на думку, быццам няма на свеце для кабеты пазіцыі нязручнай або небяспечнай.
Марушэвіч пазнаёміў свайго спадарожніка з дырэктарам.
– Я ўжо чакаў паноў і гатовы служыць. Пане Шульц…
Прыбег пан Шульц, малады бландзін, таксама апрануты ў сінюю куртку і яшчэ больш высокія боты і цесныя штаны. З вайсковым паклонам ён узяў у рукі сімвал дырэктарскае ўлады, і Вакульскаму давялося пераканацца, што Шульц, нягледзячы на свой малады век, больш энергічна валодае бічом, чым сам дырэктар. Бо другі пан ажно сыкнуў, а чацвёрты пачаў нежартоўную сварку.
– Пан, – звярнуўся дырэктар да Вакульскага, – я прымаю кабылу барона з усім неабходным: сёдламі, гунькамі і гэтак далей?..
– Вядома.
– У такім выпадку пан мне павінны шэсцьдзясят рублёў за стайню, за якую мне пан Кшэшоўскі не заплаціў.
– Няма выйсця.
Яны ўвайшлі ў стойла, светлае, як пакой, нават аздобленае дыванамі, не надта, праўда, каштоўнымі. Яслі былі новыя і поўныя, драбіна таксама, на доле ляжала свежая салома. Але пільнае дырэктарскае вока заўважыла нейкую неахайнасць, бо ён крыкнуў:
– Што ж гэта за парадкі такія, пане Ксавэры, сто пар д’яблаў!.. Ці ў панскай спальні гэтаксама кансервуюцца падобныя рэчы?
Другі памочнік дырэктара паказаўся толькі на момант. Ён зазірнуў, знік і з калідора закрычаў:
– Войцэх!.. Сто тысяч д’яблаў… Зараз жа прыбяры, бо ўсё гэта я загадаю пакласці табе на стол…
– Стафан! Халера… – пачуўся трэці голас і брыдкаслоўе, – Калі ты мне хоць раз яшчэ, сабачае насенне, у гэткім выглядзе стайню пакінеш, дык я загадаю табе пазбіраць усё зубамі…
Адначасова пачулася некалькі тупых удараў, нібы кагосьці схапілі ды выцялі галавою аб сцяну. Праз акно стайні Вакульскі ўбачыў дзецюка з металічнымі гузікамі на куртцы, які выскачыў на падворак па мятлу і, шукаючы яе, мімаходзь даў у лоб разяватаму жыдку. Як прыродніку Вакульскаму цікава было назіраць гэту новую форму закону захавання энергіі, дзе гнеў дырэктара гэткім своеасаблівым шляхам абрынуўся ажно на істоту, што знаходзілася па-за
Тым часам дырэктар загадаў вывесці кабылу на калідор. Гэта была прыгожая жывёліна на тонкіх ножках, з малою галоўкаю і вачыма, якія глядзелі дасціпна і жвава. Кабылка на хаду павярнулася да Вакульскага і абнюхала яго, фыркаючы, нібы бачыла ў ім гаспадара.
– Ужо прызнала пана, – сказаў дырэктар. – Няхай пан дасць ёй цукру… Прыгожая кабыла!..
Кажучы гэта, ён дастаў з кішэні кавалак бруднае субстанцыі, якая патыхала тытунём. Вакульскі даў гэта кабыле, яна без вагання ўзяла.
– Іду ў заклад на пяцьдзясят рублёў, што яна выйграе!.. – прапанаваў дырэктар. – Згодны, пан?
– Вядома, – адказаў Вакульскі.
– Выйграе абавязкова. Я дам дасканалага жакея, і сам навучу яго, як весці. Але каб яна заставалася ў барона Кшэшоўскага, дык няхай мяне пярун заб’е, прывалаклася б яна трэцяю да фінішу. Зрэшты, я нават не трымаў бы яе ў стайні…
– Дырэктар яшчэ не можа супакоіцца, – далікатна ўсміхнуўся Марушэвіч.
– Супакоіцца!.. – выгукнуў дырэктар, чырванеючы ад злосці. – Ну, няхай пан Вакульскі мяркуе, ці магу я падтрымліваць стасункі з чалавекам, які расказвае пра мяне, што я прадаў у Любельску каня з
Пасля агледзін кабылы панове пайшлі ў канцылярыю, дзе Вакульскі разлічыўся, прысягаючы сабе ніколі не гаварыць ні пра якога каня, што ў таго
– Ці згадзіўся б пан дырэктар выставіць гэтую кабылу на скачкі ананімна?
– Будзе зроблена.
– Але…
– О! Няхай пан не хвалюецца, – адказаў дырэктар, паціскаючы яму руку. – Для джэнтльмена сціпласць – галоўная рыса. Спадзяюся, што і пан Марушэвіч…
– О!.. – пацвердзіў Марушэвіч і гэтак затрос галавою ды рукамі, што ў захаванні таямніцы, пахаванай у яго грудзях, нельга было сумнявацца.
Вяртаючыся паўз манеж, Вакульскі зноў пачуў, як стрэліла пуга, пасля чаго чацвёрты пан зноў пачаў сварку з намеснікам дырэктара.
– Гэта нахабства, мой пане!.. – крычаў чацвёрты. – Адзежына на мне трэсне…