– Вытрымае, – флегматычна адказаў пан Шульц, шчоўкаючы пугаю ў бок другога пана.
Вакульскі выйшаў з
Калі ён ужо развітаўся з Марушэвічам і сеў у брычку, яму ў галаву прыйшла нечаканая думка:
“Калі гэта кабыла выйграе, дык панна Ізабэла пакахае мяне…”
І ён раптам павярнуў назад. Яшчэ хвіліну таму абыякавая яму жывёліна стала сімпатычнаю і цікаваю.
Уваходзячы другі раз у стайню, ён зноў пачуў характэрны гук удару чалавечае галавы аб сцяну. І якраз з суседняга стойла выскачыў моцна зачырванелы стаенны хлопец Стафан з валасамі, закручанымі ў гэтакі віхор, нібы толькі што з іх нехта дастаў руку, і адразу за ім паказаўся фурман Войцэх, які выціраў аб куртку нібы запэцканыя пальцы. Вакульскі даў старэйшаму тры рублі, а малодшаму – рубель і абяцаў ім у будучым прэмію, абы кабыла была добра дагледжаная.
– Буду яе, пане, даглядаць лепш, чым уласную жонку, – паабяцаў Войцэх з нізкім паклонам. – Але і
Вакульскі ўвайшоў у стойла і з чвэрць гадзіны аглядаў кабылу. Непакоіла яго далікатнасць яе ножак, і ён сам уздрыгваў, калі бачыў дрыжыкі, што прабягалі па яе аксамітнай скуры, бо баяўся, што яна можа захварэць. Потым ён абняў яе за шыю, а калі тая паклала яму на плячо сваю галаву, пацалаваў яе і прашаптаў:
– Каб ты толькі ведала, што ад цябе залежыць!.. Каб толькі ведала…
З таго часу па некалькі разоў на дзень ён ездзіў у манеж, карміў кабылу цукрам і песціў яе. Ён адчуваў, што ў ягоным цвярозым розуме пачало ўкараняцца нейкае цемрашальства. Добраю прыкметаю ён лічыў, калі кабыла радасна вітала яго. Але калі была сумная, трывога ціснула яму сэрца. Дык ужо па дарозе да манежу ён казаў сабе: “Калі заспею яе вясёлаю, дык мяне панна Ізабэла пакахае”.
Часам абуджаўся ў ім голас розуму, тады апаноўвала яго злосць і пагарда да самога сябе.
“Як жа так? – думаў ён. – Ці маё жыццё мусіць залежаць ад капрызу аднае кабеты?.. Ці не знайду я сотні іншых?.. Хіба ж пані Мэлітан не прапаноўвала пазнаёміць мяне з трыма ці чатырма гэткімі ж прыгожымі?.. Зрэшты, да д’ябла, мушу апрытомнець!..”
Але замест таго, каб апрытомнець, ён усё больш траціў разважлівасць. У хвіліны прасвятлення яму здавалася, што на зямлі засталіся яшчэ, хіба, чарадзеі, і што адзін з іх пракляў яго. Тады ён трывожна казаў сабе:
“Я ўжо не такі, як быў… Я раблюся нейкім іншым чалавекам… Здаецца, нехта падмяніў мне душу!..”
Часам ізноў гучаў у ім голас прыродніка і псіхолага:
“Вось, – шаптаў яму гэты голас аднекуль з глыбінь мозгу, – вось як помсціць прырода за гвалт над яе законамі. Змоладу грэбаваў ты сэрцам, кпіў з кахання, прадаўся мужам старой кабеце, а цяпер – маеш!.. За доўгія гады зэканомлены капітал пачуццяў вяртаецца табе з працэнтамі…”
“Добра, – думаў ён, – але ў такім выпадку я мусіў бы стаць распуснікам, чаму ж думаю толькі пра яе адну?”
“Ліха яго ведае, – адказваў апанент. – Можа, менавіта гэтая кабета найлепш пасуе табе. Можа, сапраўды, як кажа легенда136
, душы вашы стваралі некалі – вякі таму – адзінае цэлае?..”“Дык і яна мусіла б мяне кахаць… – казаў сабе Вакульскі. А потым дадаваў: – Калі кабыла выйграе на скачках, будзе гэта знакам, што панна Ізабэла мяне пакахае… Ах! Стары дурань, вар’ят, да чаго ты дайшоў?..”
За некалькі дзён перад скачкамі прыйшоў да яго з візітам граф-англічанін, з якім яны пазнаёміліся падчас сесіі ў князя.
Пасля звыклага прывітання наструнены граф сеў на крэсла і сказаў:
– Я з візітам і па справе –
– Да паслуг графа.
– Барон Кшэшоўскі, – працягваў граф, – кабылу якога набыў пан, зрэшты, зусім законна –
У Вакульскага выступіў халодны пот: каб ён прадаў кабылу, у панны Ізабэлы магла б з’явіцца пагарда да яго.
– А калі і ў мяне ёсць надзеі на гэту кабылу, пане граф?.. – адказаў ён.
– У такім выпадку мае пан слушнае першынства,
– Значыць, пытанне вырашанае, – сказаў Вакульскі з паклонам.
– Ці
Ён устаў з крэсла, як аўтамат на спружынах, і пасля развітання дадаў:
– Калі ж да натарыуса, дарагі пане, з нашаю суполкаю?.. Я паразважаў і далучаюся з пяццюдзесяццю тысячамі рублёў…
– Гэта ўжо залежыць ад паноў.
– Вельмі б мне хацелася бачыць гэты край квітнеючым і таму, пане Вакульскі, мае пан маю прыхільнасць і пашану,
– Не магу…
– Разумею пана, – згадзіўся граф. – Шляхціц, хоць бы і ў скуры прамыслоўца, вылазіць з яе пры кожнай нагодзе. Дык прашу прабачыць мне маю смеласць, пан ёсць перадусім шляхціцам, ды яшчэ ў англійскім выданні, якім кожны з нас быць павінны.
Пасля моцнага поціску рукі ён выйшаў. Вакульскі прызнаў у душы, што гэты арыгінал, які ўдае марыянетку, валодае шмат якімі станоўчымі якасцямі.