Читаем Лісты полностью

Чуў (казалі), як у выдавецтве праходзіла абмеркаванне рэцэнзіі. Спярша з мяне хацелі зрабіць фальсіфікатара, паз­ней троха суцішыліся. Вельмі шкада, што не пайшла другая рэцэнзія, больш вострая. Вярнуўшыся дамоў, я зрабіў інвентарызацыю сваіх рэцэнзій за апошнія 25 гадоў. Іх сотні. Калі Чапко збіралася абараняць доктарскую, то я напісаў (неафіцыйны) водзыў, паказваючы на ўсё тое, што пазбаўляе яе пра­цу навуковай вартасці. У адказ мяне не ўзялі ў апаненты. Абарона была ў 1966 г. I з таго часу вучоная дама стала пісаць горш.У свой час я напісаў, што кніга галоўнага тапаніміста нічога не вартая, тое ж адносна працы прафесара Раманоўскага. Цяпер праглядзеў свае запісы, знайшоў няскончаную рэцэнзію на кнігу пра Беларусь, што выйшла ў серыі "Савецкі Саюз". У гэтай кнізе напісана, што дзіцячыя гады Купалы прайшлі ў Вязынцы, і што ён гэтай мясцовасці прысвяціў найлепшыя свае творы. Далей напісана, нібы Случ упадае ў Прыпяць з правага боку, і што калі ехаць на поўдзень у Слуцак, то праедзеш праз чыгуначную станцыю Капыль. Рэцэнзія была амаль гатова, але, зважаючы, што рэдактарам гэтага глупства быў віцэ-Лукашоў, адгаварылі. Праўда, скарэй за ўсё, каб і скончыў і падаў, то ў друк бы не трапіла.

Але ёсць і больш свежыя навіны. Археолаг Загарульскі, які даўно капаў Мінскае замчышча, а зараз выпусціў кнігу "Воз­никновение Минска", заве Нямігу Нямізаю. У свой час, гадоў сто назад, розныя даследчыкі таксама пісалі "Немиза", зыходзячы з таго, што "На Немизе головы стелют", але зараз — загадчыку кафедры Беларускага ўніверсітэта! (У свой час Пічэта, калі пачынаў гаварыць па-беларуску, то казаў "мая жонца", але то было даўней). Варта было б каму-небудзь адзначыць гэта, бо мне ўжо ніяк нельга.

Інвентарызуючы архіў, знайшоў рукапіс "Навука ў Самахвалавічах". Калісь на мяне ўсселі: пішы ўспаміны. Я напісаў, як вучыўся ў Самахвалавіцкай двухкласнай школе, і паслаў у "По­лымя" (рэцэнзіі сясцёр былі добрыя). "Полымя" далікатна вярнула. Можа, яму і сапраўды такі матэрыял не падыходзіць. Але, перачытаўшы зараз, думаю, што тэкст мае вартасць, але хто на яго паквапіцца? Хіба "Маладосць"? Памер — каля аркуша (я скараціў) [...].

У РЭДАКЦЫЮ ГАЗЕТЫ "НЕДЕЛЯ"

10 июля 1983 г.

В № 27 за 1983 год "Неделя" напечатала статью Евгения Осетрова о Иване Фёдорове. К этой статье редакция дала вступление, в котором сказано, что Иван Фёдоров является основоположни­ком книгопечатания в России, на Украине и в Белоруссии. В связи с этим приходится напомнить, что Скорина напеча­тал свою первую книгу в 1517 г. (за сорок семь лет до появления "Апостола"); дальнейшая издательская деятельность Скорины продолжилась в Вильне.

Было бы невероятно, если бы Фёдоров не читал хотя бы од­ной из этих книг и тем более невероятно, если бы он не слышал об этом. Почему в таком случае Фёдоров является основопо­ложником книгопечатания в Белоруссии? (Кстати, в статье Осетрова ничего подобного нет.)

Получилась ошибка, о чём редакции следовало бы сообщить своим читателям.

Н. Улащик.

АНАТОЛЮ ГРЫЦКЕВІЧУ

28 верасня 1983 г.

Дарагі Анатоль Пятровіч,

Спачуваю Вам, але згодна з законам прыроды маладыя мамы ня любяць свякрух, а любяць сваіх мамаў. На такі выпадак трэба было б мець кватэру хаця б на чатыры пакоі!!!

Адносна рэцэнзіі на "Беларусь" мне званілі з Мінску, і я даў згоду, але, відаць, ня надта разумна сказаў, што рэцэнзія будзе адмоўная. Размова была больш за тыдзень назад, а рукапісу няма. Калі яго прысылалі ў Інстытут першыя два разы, то мне нічога не казалі, і я думаю, што пра гэта была папярэдняя дамоўленасць з Мінска. Апошні раз, калі адкрывалася абмеркаванне, мне прыслалі, але ішоў том летапісаў і я прачытаў толькі самы пачатак, прычым раздзелы гістарыяграфія і крыніцы мне здаліся нават ня ўбогімі, а зусім нічога ня вартымі. Затым (як скрозь зараз ва ўсіх мінскіх працах) рухаючаю сілаю гісторыі робіцца праваслаўны бог.

Я тады сказаў усё гэта вельмі коратка, [але калі] і зараз, як прышлюць, скажу ўсё, што думаю, — гэта ж ня пойдзе ў друк і ня будзе каму тармазіць.

Дома ў мяне няскладна: Н.М. ляжыць. Была ў бальніцы, а цяпер дома. Раз на тыдзень прыходзіць жанчына, памагае сын, але ў асноўным гэта мой клопат, і таму на сябе застаецца мала што. Нават калі быў больш-менш вольны ад дамовых клопатаў, працаваць мог мала, а зараз яшчэ менш. У свой час, калі здаваў у друк "Очерки", адрэзаў проста з канца 100 старонак, каб улезці ў належны памер. Зараз дарабляю яго і думаю зрабіць кнігу аркушоў на 10-12, працяг "Очерков". Пісаць ёсць пра што ("Белоруссия в эпоху феодализма", "Русско-белорусские связи", Статуты і г.д.). Між іншым, толькі зараз вычытаў у прадмове да 1 тома, што Русь у XII ст. прыгняталі татары і немцы (Капыскі). Навіна!

Вам такі пара сканчаць. Надта ўсё зацягнулася.

Улашчык

Пак ад "Навукі" атрымаў. Другі Ваш ліст таксама. Нестае крыніц.

ГЕНАДЗЮ КІСЯЛЁВУ

17 кастрычніка 1983 г.

Генадзь Васільевіч.

Перейти на страницу:

Похожие книги