Читаем Лісты полностью

Зацвярджаюць планы выдавецкія. Рэжуць. Так яшчэ не бьшо — выключылі з плана раней устаўлены том летапісаў. Добра, што свой я выдаў, іначай ён бы засеў на невядома які час. Кніга мая пра летапісы зацверджана тры гады назад, а калі пойдзе — невядома. Зараз перачытваю і перарабляю яе ізноў, і мне ўсё больш пэўным здаецца, што ў Наваградку (ці ў Лаўрышавым манастыры) быў напісаны летапіс пра Міндаўга і Вайшэлка.

Улашчык.

АРСЕНЮ ЛІСУ

12 ліпеня 1984г.

Дарагі Арсень Сяргеевіч.

Дзякуй за клопаты. Адносна Карнейчыка прашу не непакоіцца. Я знайшоў "Весці" за 1962-1968 гг. і не знайшоў там, чаго шукаў. Але абыдзецца і без гэтага.

Я атрымаў "Пана Тадэвуша" — тое ж самае, што і Алекс., у дадатак да яго яшчэ і артыкул пра Самойлу. Калі Вы не маеце, то я магу Вам перадаць (пра Самойлу зараз, а "Тадэвуша" паз­ней). Было б добра, каб адносна Ластаўскене дата была больш пэўная. Марыя Канстанцінаўна Хайноўская, бясспрэчна, — найбольш поўная крыніца ведаў пра ўсё, уключаючы самыя разнастайныя плёткі.

У мяне кепска: жонка абсалютна бездапаможная, страшна схудала, бо амаль нічога не есць. Даглядаем з сынам, і ні адзін з нас не можа застацца без падмены, хаця сын увесь час стараецца выправіць мяне куды-небудзь.

Учора мой рукапіс пайшоў у друкарню, але раней прадвесня не выйдзе.

Трэба было б пажыць у лесе, найлепш тут, над Акою, дзе надта харошыя мясціны, але не выходзіць.

Перадайце Чамярыцкаму, што кнігі атрымаў, за што дзякую.

Сёння Пятра. Калісь быў фэст у Озеры, недалёка ад Віцкаўшчыны. У Віцкаўшчыне фэст на Яна. Дарэчы, Лойка піша, што Янка на Беларусі — імя жаночае. Гэта так, але я не ведаю, як гэга гучыць афіцыйна. Спасылаючыся на Сержпутоўскага, сцвярджаю, што Янка — для мужчын імя звычайнае, тое ж без спасылак на літаратуру, бо ў нас так звалі.

Улашчык.

АЛЯКСАНДРЫ БЕРГМАН

13 ліпеня 1984 г.

Дарагая Аляксандра Рыгораўна.

Вялікі дзякуй Вам за кнігі. Зразумела, здабыць іх сам я не мог. Думаў, перашлю Вам свой артыкул пра "Историю бело­русского народа" Пічэты, але зборнік недзе засеў і ніяк не можа паказацца ў свет.

Пра самае балючае. Лойка выпусціў спярва ў серыі "Жизнь замечательных людей", а пасля па-беларуску кнігу пра Купалу. Пэўна ж, Вы яе ведаеце. Я чытаў урыўкі з гэтага доследу, што друкаваліся ў "ЛіМе", а зараз атрымаў усю кнігу; атрымаў і, не адкладаючы, напісаў аўтару, што зараз ён галоўны фальсіфікатар у Беларусі, напісаў без усякае палітыкі. Павінен зрабіць гэта, выказаць сваю думку адносна кнігі не толькі асабіста аўтару, але і на свет цэлы, але не ведаю, як гэта будзе: надта ж Лойка абгарадзіўся чынамі, і таму закранеш не толькі яго, але ўсіх, хто рэкамендаваў.

Дзякуй Вам, што Вы пішаце аб людзях па-людску, а не па нейкаму шаблону, які вымагае некага чарніць да нялюдскасці, а другіх выдаваць нейкімі незямнымі істотамі.

Зараз мне цяжка куды-небудзь з’язджаць, таму і ў Мінску бываю рэдка. I наогул мала што раблю.

Прывітанне пану Стэфану.

МІХАСЮ ТЫЧЫНЕ

30 жніўня 1984 г.

Шаноўны Міхась Аляксандравіч!

Прачытаў Вашу кнігу пра Кузьму Чорнага. Якая харошая кніга. Вы надта добра ўхапілі ня толькі характар самога Кузьмы, але эпоху, 20-я гады, калі закладаліся падваліны ўсёй сучаснай беларускай культуры. Трэба мець асаблівы талент, каб так перадаць пах тае пары. У беларускай літаратуры такі талент меў толькі Мележ. (Часта заходзячы ў рэдакцыю "Беларускай вёскі" спатыкаў там Чорнага, хадзіў ці не на ўсе літаратурныя паседжанні, але блізкім да Чорнага ніколі ня быў). Між іншым, мне здаецца, што найбольш таленавітая праца Чорнага, якую ён пакінуў, гэта невялічкі артыкул пра Купалу, змешчаны ў кніжачцы, якая выйшла ў 1943 ці 1944 г. Кніга вельмі цікавая для дарослых, а яшчэ больш для падлеткаў. (Дарэчы, Вы згадваеце Чырвоны касцёл Вайніловіча. Ці ведаеце яго ўспаміны, што вышлі ў Вільні ў 1931 г.?).

Мова Ваша прыгожая, "сапраўдная", без канцыляршчыны. Вітаю і віншую, і жадаю надалей чаго-небудзь падобнага.

Некалькі заўвагаў пра эпоху.

Перейти на страницу:

Похожие книги