Читаем Лісты полностью

П’яных у 1916 г. (С.62) не было. З пачаткам вайны гарэлка была забароненая. Самагонку гнаць навучыліся не раней, чым пад канец 1917 г., больш пэўна — у 1918 г. "Пасха" заміж "Вялікдзень" (63). У пачатку рэвалюцыі пра Керанскага мала хто чуў; ён вырас пазней (64). Тое ж адносна пагонаў, — іх пачалі зрываць толькі з восені (65). Думаю, што пра стыль барока семінарысты ня ведалі (66). У 1917 г. акардэон быў невядомы, былі проста гармонікі (70). У пачатку 20-х г. у Беларусі рабфак быў, пэўна, адзіны — пры ун-це ў Менску (79). Песні спявалі і раней, спявалі шмат (80). Сёмуха, а ня "Тройца" (84). Койданаўская вуліца пачыналася ад сучаснай плошчы Свабоды і сканчалася каля нумара 17 сучаснай Рэвалюцыйнай. Койданаўскі тракт (гасцінец) пачынаўся ад сучаснага Бетоннага мосту і, такім чынам, кантакту паміж вуліцаю і трактам не было, як не было кантакту і паміж гасцінцам ды Каломенскім скверам (зараз вул. Валадарскага) (92). "Лёгкаю рыссю" (97). У нас гэта "трушком". Ці не да канца 20-х г. у Менску быў адзіны аўто, на якім ездзіў Чарвякоў, і адзін "Форд" амерыканцаў (АРА). Міністр фінансаў ездзіў на гнядым жарабцы, іншае панства — пехатою (98). "Абганялі" (99) ўжываецца скрозь як тэрмін "убіралі". Наколькі ведаю, на Беларусі абганялі бульбу, а ў тым сэнсе, як ужываеце Вы — будзе "выпярэджвалі". "Убіраць" па-беларуску азначае тое ж, што "прыбіраць", прыхарошваць. "Медвучылішчы" з’явіліся нешта перад самаю вайною, раней гэта медтэхнікумы, як і педтэхнікумы. "Ня лыкам шыты" (104) ужываецца часта, але па-беларуску гэта будзе — "не абораю хлеб рэзаў".

Выбачайце за столькі заўвагаў. З усяе кнігі найбольш спадабаліся старонкі 108 і 114.

Дай Вам Божа і надалей. Можа б Вы напісалі што добрае пра Купалу, бо Лойка падаў паскудзтва.

М.Улашчык

Можа будзеце ў Маскве, рад буду пазнаёміцца.

ГЕНАДЗЮ КАХАНОЎСКАМУ

23 кастрычніка 1984 г.

Дарагі Генадзь Аляксандравіч.

Вітаю Вас з кнігаю. Думаў, што яна пра музейную спра­ву, але з прыемнасцю даведаўся — другая, спадзяюся, будзе скора і першая. Сабраць такі матэрыял аб людзях, якія ў свой час распачыналі справу, рабілі, не спадзеючыся на заработкі і славу, азначае асвятліць такую важную старонку нашай гісторыі. Тым больш важна, што гэту справу з усіх бакоў стараюцца апаскудзіць. Карнейчык у свой час напісаў, што "Наша ніва" была органам аграрыяў. Да такога яшчэ ніхто не даходзіў. А кніга Лойкі! Але ж і зараз ёсць людзі, малавядомыя ці зусім невядомьш, асабліва сярод настаўнікаў, пра якіх трэба збіраць весткі. Дзякуй Вам за кнігу, яшчэ большае дзякуй, што Вы яе напісалі.

У № 12 "Вопросов истории" павінен выйсці мой артыкул аб беларускім летапісанні. Учора падпісаў тэкст, можа што-небудзь здарыцца і тут, але майце на ўвазе, што прызначаны ў гэты нумар.

Заўтра ў Мінску ва ўніверсітэце пачынаюцца Пічэтаўскія чытанні. Мельцар з Аргкамітэта паведаміў, што мяне запрашаць не будуць, і наогул, я на тым свяце нежаданы. Папрасіў перадаць там, што Пічэта заставіў рукапіс "Першы заходні камітэт" і што ўніверсітэту варта было б выдаць яго манаграфіяй. Покуль што гэта ўстанова для свайго першага рэктара зрабіла толькі парт­рэт. Варта было б сказаць і тое, што мяне, які такі ж выдаў два тамы твораў Пічэты, на чытанні не пусцілі. Праўда, можа, каб і запрашалі, то не мог бы паехаць, бо дома складана, але...

ВАЛЯНЦІНУ ГРЫЦКЕВІЧУ

1 лістапада 1984 г.

Валянцін Пятровіч.

1 кастрычніка я паслаў Вам ліст адносна поглядаў Ермаловіча, і зараз не разумею: ці Вы яго не атрымалі, ці ён Вас не задаволіў. Я ніколі не пісаў рэцэнзій на яго артыкул, а толькі выказаў погляд, што такое пытанне вымагае для свайго вырашэння вялікай эрудыцыі і шмат часу. Між іншым, зараз, калі погляды Ермаловіча прыняты Тарасавым і выказаны вялікім тыражом, пытанняў будзе больш і больш. На маю дум­ку, гэта гіпотэза (зараз ніяк не больш) карысная тым, што ўзбудзіла цікавасць, але каб яе вырашыць, гэта значыць, каб адкінуць погляды, якія складаліся сотні гадоў, патрэбна эрудыцыя ўзроўню Лаўмянскага. Патрэбна навуковае веданне лацінскай і старанямецкай моваў і ўсіх еўрапейскіх моваў. Перш за ўсё патрэбна правяраць кожнае слова крыніц, лацінскіх і старанямецкіх, значна прасцей матэрыялы летапісаў. Патрэбна таксама дасканалае вывучэнне тапанімікі (пра гэта я калісь пісаў ці казаў), тапаніміку, зразумела, трэба ведаць не на ўзроўні Жучкевіча, а для таго трэба ведаць літоўскую мову на ўзроўні Бугі і г. д. і г. д.

Ці маеце Вы апошнюю кнігу Лаўмянскага? Мне яе здабылі.

24-25 кастрычніка ў Бел. універс. адбываліся Пічэтаўскія чытанні. Мельцэр (ад ун-та) афіцыйна паведаміў, што я на чытаннях нежаданы. Ці не збіраліся яны мяне проста не пусціць на пасяджэнне? Было б цікава даведацца. Зважаючы на хамства, якое ўтварыў там ад’ютант Абэцэды, такое прадбачылася.

У № 12 "Вопросов истории" павінен выйсці мой артыкул пра летапісы

ЭРНЕСТУ ЯЛУГІНУ

21 лістапада 1984 г.

Дарагі Эрнест Васілевіч.

Перейти на страницу:

Похожие книги