Читаем Лісты полностью

Адносна начальства народ наш даўно выказаўся: "Не дай, божа, свінні рогі". Маладым і малакультурным здаецца, што перад імі павінны гнуцца, бо і самі яны прызвычаеныя гнуцца. Але што маладыя і малакультурныя! Вось жа немалады і прытым прафесар паказвае сябе і невукам, і некультурным. Адольф Быкоўшчык у параўнанні з прафесарам куды больш культурны: ён не распытвае ў суседзяў — ці не ходзіць хто ўночы да Паўлінкі, ці не хадзіў хто ў свой час да маці Паўлінкі. Зразумела, пан Адольф, каб паказаць, як у свой час сапсаваны горад, не дэкламуе: "Всюду деньги, всюду деньги". Гэта ў свой час быў узровень "культурнага" валаснога пісара, а зараз — доктара філалогіі.

Я пасылаў рэцэнзію ў "Литературное обозрение", спадзеючыся, што на водзыў дадуць Пашкевічу, члену рэдкалегіі, але яе пераслалі Каваленку, а ў Каваленкі начальнік — Навуменка, а Навуменка — рэцэнзент, а Шамякін — аўтар прадмовы... Мне ўсё вярнулі, прычым Каваленка напісаў, што трэба, каб рэцэн­зент знайшоў у кнізе не толькі глупства, але і нешта харошае. Са свайго боку рэкамендую Алеся Кучара — ён можа напісаць так, як захоча заказчык.

У № 12 "Вопросов истории" выйдзе артыкул, які праляжаў амаль тры гады. Яго ў рэдакцыі адрапаравалі так, што я па дабру павінен быў бы зняць, з чаго атрымаўся б скандал. Гэта мой другі артыкул, ад якога я зракаюся.

Карэктура кнігі (першая і адзіная) прайшла. Нешта запазніўся набор паказнікаў. Пасля гісторыі з "Вёскаю" гэта мяне трывожыць.

Вітаю з Новым годам. Можа, не будзе горшы за сучасны.

Улашчык.

ВІТАЛЮ СКАЛАБАНУ

29 снежня 1984 г.

Дарагі Віталь Уладзіміравіч.

На гістарычныя ці літаратурныя тэмы ёсць мода, гэтай моды моцна трымаюцца як выдавецтвы, так і рэдакцыі часопісаў. Я напісаў кнігу пра сваю вёску (яна каля Фаніпаля) і прыйшоў пагаварыць у выдавецтва. Там мяне адразу спыталі: ці былі ў гэтай вёсцы дзекабрысты? Калі я сказаў — не, то размова на гэтым і скончылася.

Вёска — гэта нібы прыватная тэма, бежанства належыць разглядаць у надта шырокім маштабе, але покуль што ці не адзіны толькі аўгар закрануў адзін аспект: Беларускі бежанскі камітэт — гэта нацыяналізм. Польскі, літоўскі, латышскі камітэты — гэта добра, беларускі — кепска. На гэтым (здаецца так) усё і спынілася. Сам я бежанскую праблему разумею так: масавае выгнанне ўрадавымі органамі, а яшчэ больш — адыходзячым войскам, масы вясковага насельніцтва (гарадскога не так). Рух па дарогах соцень тысяч людзей. Гібенне без усякай дапамогі. Прыблізна ад Баранавіч частка ехала цягнікамі, на адчыненых платформах. Куды прыехалі і як уладкаваліся. Рэвалюцыя. Утварэнне камітэта. Роля бежанцаў у справе ўтварэння рэспублікі. Цэлая асобная тэма — удзел бежанцаў, якія вярнуліся дамоў, у рэвалюцыйным руху ў Заходняй Беларусі.

Як усё гэта абышлі знаўцы савецкага перыяду? Зараз ужо позна збіраць матэрыялы (рабіць запісы ад старых), як і дзе жылі ў бежанстве. Гадоў дзесяць назад, а можа, і больш, я прабаваў узняць гэтую справу — звярнуцца праз газеты і тэле да насельніцтва з прапановаю рабіць такія запісы. Я прапанаваў Танку (сам быў бежанец), каб ён згадзіўся падпісаць разам са мною (ці асобна) тэкст гэткага звароту; ён адмовіўся.

Рабіў і яшчэ прапановы, але ўсе без вынікаў. Чутка пра мае прапановы дайшла да некаторых настаўнікаў, і я атрымаў з дзе­сяць запісаў — як і дзе жылі бежанцы з Гродзеншчыны. Яны захоўваюцца ў мяне.

У свой час у Петраградзе выходзілі перыядычна бежанскія бюлетэні (назваў не памятаю). Ёсць нямала паштовых картак з фота бежанцаў — у дарозе і на супынках, ёсць здымкі Ў ілюстраваных часопісах ("Огонёк" і інш.). Наогул, тэма гэта вартая і бязмежна вялікая. Я тэму бежанства ўпісаў у план доследаў, якія ніколі не зраблю. Буду рады дапамагчы Вам. Сілы ў мяне засталося няшмат.

Думаю, што назваць сваю працу Вы павінны не "Бежанцы", а "Бежанства". Пра цара Міколу — хіба толькі між іншым. Непараўнальна больш важна прааналізаваць тыя загады, якія аддаваліся ўрадоўцамі і вайсковым камандаваннем.

3 Новым годам. Жадаю ўсякага добрага.

Улашчык.

КІРЫЛУ МАЗУРАВУ

3 красавіка 1985 г.

Дарагі і высокашаноўны Кірыл Трафімавіч.

Вельмі ўдзячны Вам за кнігу і за такі харошы надпіс на ёй. Каб напісаць такую кнігу, трэба многа перажыць і перадумаць, па­трэбна вялікая дакументацыя, патрэбна добрая памяць. Шмат чаго патрэбна. Напісана яна сціпла, харошай, выразнай мовай без трафарэтаў. Думаю, што надта складаным было сказаць (па неабходнасці надта коратка) пра некалькі сотняў удзельнікаў барацьбы, з якімі Вы сустракаліся ці ўдзельнічалі ў падзеях.

Для мяне самае цікавае ў Вашай кнізе — пачатак, першыя раздзелы, аўтабіяграфічныя звесткі, а таксама пра Вашую сям’ю.

Перейти на страницу:

Похожие книги