Читаем Лісты полностью

3 існаваўшай перад вайной літаратуры было вядома, што беларусы — гэта народ шэры, пахмуры, апатычны, фізічна слабы. "Культурныя" людзі яшчэ перад вайной, даведаўшыся, што я беларус, казалі: "Гэта ў вас там такая хвароба — каўтун". Дубоўка некалі на пасяджэнні "Маладняка" сказаў, што славуты географ Рэклю пра беларусаў напісаў так, нібы гэта скарэй земнаводныя, чым людзі, а на Рэклю арыентаваліся менш славутыя. Што тычыцца палешукоў, то некаторыя свае вучоныя пісалі, нібы тыя пра сябе казалі, што яны не людзі, а палешукі!

Як жа гэтыя нелюдзі ўзняліся ратаваць сваю зямлю, як гэта ў іх геройства стала звычайнай справай? Непасрэдны пераход ад земнаводнага да героя! Праўда, пасля рэвалюцыі прайшло 24 гады, але ж характар народа складаецца за тысячагоддзе.

Бяру Вашу кнігу, чытаю пра Вашую сям’ю, гляджу на фота. Сям’я вялікая, а зямлі мала. Згодна са схемай, Вы ўсе павінны быць слабымі, занядбанымі, а з фота глядзяць энергічныя, моцныя, разумныя. Няма каўтуна, няма прыніжанасці, відаць: людзі. Не з кожнай сям’і выходзілі дзяржаўныя дзеячы высокага рангу, але ў звычайным жыцці Мазуравы, пэўна, мала чым розніліся ад суседзяў.

Яшчэ адзін козыр, якім карыстаюцца да апошніх дзён вучо­ныя і невучоныя, калі хочуць паказаць, якімі нікчэмнымі беларусы былі раней — пісьменнасць. У гэтай галіне чым меншы працэнт даваў аўтар, тым больш было пашаны. Звычайна даецца 23 %, але ў сапраўднасці гэта няпоўныя звесткі на 1897 г., а гаворыцца "да рэвалюцыі". Міністру асветы Умрэйку і гэтае падалося залішнім, і ён напісаў 13 %. Прааналізаваўшы розныя крыніцы, я налічыў, што на 1917 г. у Беларусі пісьменных было каля 40 %. "Галоўнаму" "Истории СССР" гэта падалося так нядобрым, што ён выкрэсліў маю лічбу пасля таго, як я падпісаў карэктуру да друку, гэта значыцца, калі ўжо нічога нельга было зрабіць. Няхай ведаюць!

Бяру сям’ю Мазуравых, у якой лішніх грошай не было, ад­нак жа бацька выпісваў "Ніву", другія чыталі Талстога, трэція яшчэ што-небудзь. Мой бацька любіў чытаць, і ўся наша сям’я была "кніжная", і ў нас была падзея, калі даставалі камплект "Нівы" і кідаліся найперш разглядаць цацкі, а там былі не толькі цары і царыцы, але і малюнкі з надпісам "Третьяковская галерея". Ніхто не ведаў, што такое "Третьяковская галерея", але, трапіўшы туды першы раз, глядзеў на карціны, як на нешта знаёмае.

Да 1911 г. у нас не было земства, якое такі ж клапацілася пра народную асвету, але пісьменныя ўсё ж былі — вучылі ча­ста самі бацькі або "дарэктары". Не, і нашыя продкі не былі земнаводнымі, і не трэба хваліцца сваёй занядбанасцю.

Вельмі цікавыя Вашыя звесткі пра школьныя і студэнцкія гады. Спрэчкі на літаратурныя тэмы, "Сіняя блуза", парусінавыя чаравікі, газета заміж матраса ў вагоне, першая дзейнасць у вёсцы (шчаўе на ўвесь дзень). Як добра, што Вы не стараліся паказаць быт вёскі як нейкае суцэльнае свята.

У нас мала пісалася мемуараў, а тыя, што ёсць, пісала шлях­та. Самыя цікавыя напісаў Вайніловіч (які пабудаваў у Мінску новы касцёл, пан з-пад Слуцка). Мала хто ведае, што гэта быў кандидат на прэзідэнта Заходнебеларускай рэспублікі ў межах Польшчы ў 1920 г. Дзякуй Вам яшчэ раз.

Улашчык.


ВЯЧАСЛАВУ ЧАМЯРЫЦКАМУ

23 красавіка 1985 г.

Дарагі Вячаслаў Антонавіч.

У канцы сакавіка пазванілі, што першага красавіка будзе сігнал. Мінула першае, мінула другое, мінула два тыдні, калі ўрэшце прыслалі сігнал. Я непакоіўся, бо ў чыстых аркушах сталася памылка: пасля старонкі 160 ішла 165, а пасля 196 — 201. Не ставала цэлых 8 старонак. Першая ўзорная [друкарня] зрабіла "ляп". Калі кніга трапіць у рукі — убачыце на старонках 161 і 165 рэпарацыі. Але ў такой форме гэта ўжо не бяда. Тэкст увесь пададзены.

Вокладка мне не надта падабалася: занадта густы колер, а прозвішча нават "залатое", але папера надта добрая. Нядобра другое: кошт. Кніга каштуе 3 руб. 50 капеек. Раней яна была б варта самае большае паўтара рубля.

Думаю, што ў Мінску з’явіцца праз які месяц, ва ўсякім разе не пазней травеня. Я заставіў грошы ў сястры на 50 экз. і прашу Вас памагчы ёй давезці кнігі дахаты. 3 гэтых экз. вазьмеце сабе, надпіс зраблю пазней. Неяк трэба папярэдзіць усіх сваіх, што буду даваць, каб не траціліся. Пастараюся, як толькі кніга трапіць у краму, прыляцець у Мінск на некалькі дзён. Такі ж трэба пахваліцца. Дарэчы, на мінулым тыдні лятаў у Вільню на абарону Грыцкевіча (прайшла вельмі добра) і адчуваў сябе ў небе куды лепш, чым у цягніку (прыехаў сюды апошні раз з Мінска зусім зняможаны).

Саша з жонкаю знялі дачу над Акою ў надта харошым месцы, на ўскраіне лесу, які цягнецца на 300 км. Шкада толькі, што і на дачы трэба што-небудзь есці, бо ў большасці буду адзін. Аднак для мяне няма лепшых лекаў, як лес.

Выдавецтва зараз эканоміць на ўсім. Палі маленькія, і таму кніга нейкая худзенькая. Баюся, што калі пачнеш чытаць і разгортваць, то будзе рассыпацца на асобныя аркушы.

Прывітанне ўсім Вашым. Улашчык.

Ці бачылі такі канверт? У мяне іх запас.


ГЕНАДЗЮ КАХАНОЎСКАМУ

6 кастрычніка 1985 г.

Дарагі Генадзь Аляксандравіч!

Перейти на страницу:

Похожие книги