Найперш, дзякуй за яблыкі. Пра ананасавыя ў нас ня было і чутно раней, першы раз імі пачаставаў мяне Ліс. Але пасылка вымагае шмат клопату, і ня варта было б цацкацца з гэтым.
Па-другое, высылаю Вам кнігі. Дзяўчыны (ці жанчыны), якая перадавала, ня бачыў (з-за грыпу сядзеў дома).
Па-трэцяе, — пра рэцэнзію. Ня ведаю, чаму Ермаловіч надумаўся схавацца за псеўданімам. Усе, хто хоць трохі ведае яго, разумеюць, хто такі "Наваселец", а псеўданім робіць нейкую непрыемную атмасферу. Зразумела, як толькі кніга выйшла, я чакаў, што Ермаловіч адгукнецца, і што ён абавязкова напіша пра нязгоду з яго гіпотэзай, і у гэтым, дарэчы, няма нічога кепскага. Але пішучы на што-небудзь рэцэнзію, варта прачытаць усё, а тут відаць рэцэнзент не прачытаў таго месца, дзе я спрабую абгрунтаваць погляд, што летапіс пра Войшалка і Міндоўга пісаўся ў Наваградку, а гэта я лічу важнейшаю часткаю сваіх доследаў.
Хаця я і пішу Вам гэтыя заўвагі, але прашу (калі будзеце гаварыць на гэтую тэму) сказаць у самай далікатнай форме, бо ён жа зусім хворы.
Дзякуй яшчэ раз за яблыкі.
СТАНIСЛАВУ ЛАЗУТКУ
16 октября 1985г.
Дорогой Станислав Антонович.
В апреле в Вильнюсе в магазине "Статута" уже не оказалось; он надо полагать, ещё был, но продавался только знакомым. В общем, мне не досталось.
В связи с некоторыми обстоятельствами мне пришлось переменить тему работы, и я сейчас занялся публикациями "Статутов", а вместе с тем уяснений — кто их издавал и обстоятельств, при которых они издавались. Естественно, что нужно начинать с первого, вернее, даже с изучения деятельности Чацкого, Дзялынского, Даниловича, а также фондов ЧОИДР. А так как последнее издание принадлежит Вам, то мне следует иметь данные и о Вас, хотя бы краткие: год рождения, школа, вуз, Академия. Весьма существенно знать, какими путями пришли Вы к мысли начать заниматься Статутами, а вместе кратко о том — какой спрос предъявляла научная и ненаучная общественность к этим памятникам (понимаю все три редакции "Статутов").
Вместе с тем и ещё просьба. Вероятно, Вы имеете разные фото как титульного листа изданного Вами Статута, так и некоторых листов рукописей, так и печатного текста. Я был бы очень обязан Вам, если бы Вы прислали какие-нибудь из этих фото. Сделать мне здесь даже просто это вышедшего уже "Статута" — сложно.
Было бы желательно, чтобы Вы сказали несколько слов о Ольшевской рукописи в Варшаве, которую я проглядел и смог, хотя с опозданием, ссылаясь на Вас, исправить.
Улащик.
СТАНІСЛАВУ ШУШКЕВІЧУ
20 кастрычніка 1985 г.
Дарагі Станіслаў Пятровіч!
Дзякуй за пасылку. Зразумела, перш пра сваё. Ня ведаю, чаму Ермаловіч вырашыў падпісацца псеўданімам. Часы Тодара Глыбоцкага былі даўно, і хавацца няма чаго. Ермаловіч апантаны сваёю гіпотэзаю: не літоўцы заваявалі Беларусь, а наадварот. За апантанасць варта паважаць, але ўспрыняць гіпотэзу нельга, кажучы дакладней, ён гэта не даказаў, і на доказ у яго не стае перш за ўсё кваліфікацыі (трэба ведаць сярэднявечную латынь, сярэднявечную нямецкую мову, сучасныя нямецкую, англійскую, трэба навукова ведаць старасвецкую славянскую і навукова літоўскую). Наогул, трэба ведаць надта многа, каб парушыць погляды, якім ужо тысяча гадоў. Дарэчы, успамінаючы пра Пашуту, ён не заўважыў, што ў маёй кнізе ідэя аб значэнні Наваградка з’яўляецца асноўнаю.
Вашыя вершы, як звычайна, сардэчныя, чалавечныя, але хацеў спытаць пра адно: касцёр. У нас так зваліся дровы, выкладзеныя кругла, з вострым верхам. Так яны сохлі летам, а ўвосень зносілі пад паветку ці ў адрыну. Тое, што гарыць, звалася па-рознаму: агонь, вогнішча, а па-наваградзку "купадла", назва пэўна самая старасвецкая.
Пра Прылукі. Аб тым, як яны пераходзілі з рук у рукі, найбольш у кнізе "Полное географическое описание нашего отечества", Т.ІХ, С.423. Прылукі (горад) ёсць на Чарнігаўшчыне, на Валагодчыне ёсць Спаса-Прылуцкі знакаміты манастыр. Я хадзіў (ідучы ў Віцкаўшчыну) можа сто разоў. Калісь, як казаў бацька, у Чапскага за мостам унізе была сажалка, і там плавалі чорныя лебедзі. Уніз да рэчкі ішоў парк, у другім баку ад парку знаходзіўся сад, яшчэ ніжэй стаялі хаты парабкаў, была абора і гумно. Увосень 1922 г. гумно згарэла. Казалі, што ўсё, што было там, прапілі, а гумно спалілі. Надта прыгожы быў Скарыніцкі лес, у якім вадзілася процьма птушак. Лічу, што якраз Скарыніцкі лес павінен стаць паркам для Мінска. Думаю, што напісана пра нашы Прылукі. У 1926 г. там Тарыч здымаў свой фільм.
Ізноў надыходзіць восень. Быў у Віцкаўшчыне, схадзіў на магілы дзядоў, пабыў на сваёй сядзібе. Там яшчэ адна яблыня, ёй пад 70, а такі дае яблыкі. Перанеслі урну жонкі на Чыжоўскія могілкі. Там агарадзілі месца і мне.
ЯНКУ БРЫЛЮ
5 лістапада 1985 г.
Дарагі Іван Антонавіч.