Читаем Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) полностью

Наступныя два дні Брантан надзвычай старанна выконваў усе свае абавязкі. Я не згадваў пра тое, што адбылося ноччу, і з нейкай цікавасцю чакаў, як ён будзе хаваць сваю ганьбу. Аднак на трэці ранак ён не з’явіўся пасля сняданку атрымаць у мяне распараджэнні на дзень. Пакінуўшы сталоўку, я сустрэў Рэйчэл Хоўэлс, пакаёўку. Я ўжо казаў, што яна зусім нядаўна ачуняла пасля хваробы і выглядала надта бледнай і змучанай, а таму быў супраць таго, каб яна адразу вярталася да працы.

– Вам варта яшчэ паляжаць, – сказаў я. – Зоймецеся справай, калі паздаравееце.

Яна дзіўна на мяне паглядзела, і я пачаў падазраваць, што хвароба пашкодзіла яе розум.

– Я ўжо здаровая, містэр Масгрэйв, – адказала яна.

– Паглядзім, што скажа доктар, – запярэчыў я. – А цяпер кідайце працу, а калі спусціцеся ўніз, скажыце заадно Брантану, што я хачу яго бачыць.

– Дварэцкі знік, – сказала яна.

– Знік? Куды?

– Проста знік. Ніхто яго не бачыў. Яго пакой пусты. Ён знік, зусім знік!

Яна адступіла да сцяны і выбухнула смехам, што перамяжоўваўся з крыкамі, і я, спалоханы гэтым раптоўным істэрычным прыпадкам, кінуўся да званка, каб паклікаць на дапамогу. Хутка дзяўчыну, якая ўсё яшчэ крычала і румзала, адвялі ў яе пакой, а я пачаў распытваць пра Брантана. Сумневаў не было – ён знік. Яго ложак не сцяліўся, і з таго часу як ён адправіўся мінулым вечарам спаць, яго ніхто не бачыў. Тым не менш было незразумела, як ён пакінуў дом, бо ранкам усе вокны і дзверы былі замкнёныя. Яго адзенне, гадзіннік і грошы засталіся ў пакоі, але знік чорны касцюм, які ён заўсёды насіў. Пантофляў таксама не было, затое боты стаялі на месцы. Куды ж мог сысці ўначы дварэцкі Брантан і што з ім здарылася?

Безумоўна, мы абшукалі дом ад сутарэння да гарышча, але не знайшлі і следу. Як я казаў, стары дом – гэта сапраўдны лабірынт, асабліва даўняе крыло, цяпер амаль незаселенае. Мы абшнарылі гарышча і кожны пакой і не знайшлі ні намёку на тое, куды сышоў дварэцкі. Не магу паверыць, што ён пакінуў маёнтак, не ўзяўшы нічога са сваіх рэчаў – але як яшчэ можна патлумачыць знікненне? Я выклікаў мясцовую паліцыю, але гэта не дапамагло. Папярэдняй ноччу ішоў дождж, таму нашыя спробы агледзець газоны і сцяжынкі вакол дома былі марныя. Такія былі справы на той момант, калі новая падзея адцягнула нашую ўвагу ад гэтай загадкі.

Наступныя два дні Рэйчэл Хоўэлс моцна хварэла: часам у яе было трызненне, часам – істэрыка, і мы нанялі сядзелку, якая заставалася з ёй уначы. На трэцюю ноч пасля знікнення Брантана сядзелка вырашыла, што пацыентка моцна спіць, і сама задрамала ў фатэлі. Прачнуўшыся ўранку, яна ўбачыла, што ложак пусты, акно адчыненае, а хворай няма і знаку. Мяне тут жа паднялі, і я разам з двума лёкаямі адразу пачаў пошукі зніклай дзяўчыны. Мы лёгка вызначылі кірунак, у якім яна збегла, бо заўважылі пад акном яе сляды і прасачылі іх ад газона да стаўка, дзе ля жвіровай сцяжыны, што вядзе за межы маёнтка, яны заканчваліся. Глыбіня става ў гэтым месцы дасягае васьмі футаў, і вы можаце ўявіць нашыя пачуцці, калі мы ўбачылі, што сляды звар’яцелай дзяўчыны абарваліся ля самай вады.

Мы, безумоўна, тут жа прынеслі тралы і заняліся пошукам парэшткаў, але цела бясследна знікла. Затое мы выцягнулі штосьці іншае, нашмат больш нечаканае, а менавіта палатняны мяшэчак, набіты кавалкамі праржавелага абясколеранага металу і нейкімі бляклымі аскепкамі ці то галькі, ці то шкла. Больш у возеры нічога не было, і хаця ўчора мы зрабілі ўсё магчымае, каб адшукаць зніклых, даведацца пра лёс Рэйчэл Хоўэлс ці Рычарда Брантана не змаглі. Паліцыя акругі збітая з панталыку, і я прыйшоў да вас як да апошняй надзеі.

Цяпер вы ўяўляеце, Ўотсан, з якім запалам выслухаў я аповед пра гэты надзвычайны шэраг падзеяў і паспрабаваў злучыць іх у адно, каб знайсці нітку, што прывядзе да разгадкі. Дварэцкі знік. Знікла і пакаёўка. Пакаёўка кахала дварэцкага, а пасля мела прычыны яго ўзненавідзець. Яна была валійкай, запальчывай і нястрымнай. Адразу пасля яго знікнення яна была надта ўзбуджаная. Яна кінула ў стаў сумку з незвычайным змесцівам. Усе гэтыя акалічнасці варта было ўзяць пад увагу, але ніводная з іх не тлумачыла сутнасці справы. Якое звяно ў гэтым заблытаным ланцугу падзеяў было пачатковым? Перада мной быў толькі канец загадкавай справы.

– Я мушу ўбачыць паперы, Масгрэйв, – сказаў я. – Тыя самыя, якія ваш дварэцкі захацеў знайсці нават цаной страчанай працы.

– Гэты наш рытуал досыць бязглузды, – адказаў Масгрэйв. – Але яго выбачае прынамсі абаянне захаванай даўніны. Я прынёс копію пытанняў і адказаў на выпадак, калі б вам захацелася прабегчыся па іх вачыма.

І ён даў мне вось гэтую паперу, Ўотсан, якую я тут захоўваю. Гэта дзіўны катэхізіс з пытаннямі, на якія мусіць адказаць кожны Масгрэйв, калі ўзмужнее. Я па чарзе прачытаю вам пытанні і адказы:

– Чыё гэта было?

– Таго, хто сышоў.

– Чыё гэта будзе?

– Таго, хто прыйдзе.

– Які быў месяц?

– Шосты ад пачатку*.

– Дзе было сонца?

– Проста над дубам.

– Дзе быў цень?

Перейти на страницу:

Похожие книги