Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Андрэй сутаргава хапануў паветра і толькі цяпер зразумеў, што быў за адзін крок ад смерці. Ногі зрабіліся ватнымі, і хлопец асунуўся ўніз па тым самым плоце, да якога яго зусім нядаўна прыціскала цела нападніка.

Кастрычнік, 1927

«Жанчына ў дваццаць гадоў – дзікая, пустэльная Азія, у трыццаць – гарачая Афрыка, у трыццаць пяць – палкая Еўропа, у сорак – вольная Амерыка, а ў пяцьдзясят – закінутая Аўстралія», – прыгадаў Давід Ратнер словы, пачутыя калісьці ад рагачоўскага рабіна.

Станіслава Верацінская падышла да таго небяспечнага ўзросту, які ў культурных колах прынята называць бальзакаўскім, – ёй было ўжо за трыццаць. І яна ўсё яшчэ заставалася небяспечнай для мужчын, якія атачалі яе: жаночая прыгажосць Верацінскай квітнела, а жыццёвы досвед адтачыў яе навыкі спакушэння. Станіслава ўмела быць то слабай жанчынай, то раз’юшанай тыгрыцай. Розум жа ейны пры гэтым быў зазвычай халодны і спакойны, яна разважліва пралічвала варыянты, бо любіла цягаць каштаны з агню чужымі рукамі.

– До-одзік! – капрызна цягнула яна з істэрычнымі ноткамі ў голасе. – Зрабі што-небудзь, ты ж мужчына, ты павінен!.. Ты былы чырвоны камандзір, ты займаеш высокую пасаду ў трэсце – ты можаш на гэта паўплываць.

Яна сядзела на мяккай канапе, падкурчыўшы ногі і прыкрыўшы іх пледам. У гэты момант Станіслава нагадвала котку, якая патрабавальна яўкае, гледзячы на ласункі ў руках гаспадара.

Давід Ратнер стаяў каля акна, бяздумна гледзячы на вуліцу Вінчэўскага, па якой спяшаліся рэдкія мінакі. Аднак мужчына нібыта не заўважаў іх, бо думкі яго блукалі далёка. Ягоная наструненая фігура выклікала ў памяці даберман-пінчара, гатовага рынуцца ў бойку.

Не паварочваючы галавы, ён павольна працадзіў:

– Я табе казаў, што хадзіць на гэтыя вечары да Пашкоўскага была кепская ідэя. Але ў тваю мешугене коп[5] убілася гэтая вар’яцкая ідэя. Табе хацелася адчуць сябе высокадухоўнай асобай. Цяпер давядзецца сербануць поўнай лыжкай наступстваў.

– Але ж ты можаш пагаварыць з кім трэба, каб гэты хлопчык перастаў бегаць і сядзеў ціха? Пасля забойства Пашкоўскага нам усім варта было б сцішыцца, а гэтае дзіцё мала таго што само бегае, дык яшчэ і цягае за сабой кагосьці!..

Раптам у галаву Верацінскай прыйшла настолькі нечаканая думка, што жанчына ціха войкнула і прыкрыла рот рукой.

– Додзік, – няўпэўнена прашаптала яна, ужо зусім не губляючыся ў ніякай ролі, – а раптам гэты ягоны спадарожнік – з органаў? Такое можа быць?

– Можа, – пацвердзіў Давід.

Унурыўшыся ў свае думкі, ён не чуў, што далей казала яму Станіслава. Давід згадаў, як у баях пад Царыцынам белагвардзейская куля збіла з яго фуражку і пакінула след на галаве. Нават тады ён не адчуваў таго халоднага пагрозлівага страху, які ціхай змяёй апавіваў цяпер ягонае сэрца. Малады быў, гарачы, безразважны…

Ён не мог патлумачыць, што ніхто з ранейшых знаёмых не паспяшаецца за яго заступіцца: часы надыходзілі трывожныя, і ранейшы прыяцель мог неспадзявана выявіцца падазроным элементам, апазіцыянерам – напрыклад, трацкістам. А быць трацкістам было ўжо не толькі кепска, але і небяспечна: акурат днямі былых партыйных правадыроў Льва Троцкага і Рыгора Зіноўева выключылі не толькі з Камінтэрну, але і з самой бальшавіцкай партыі.

Як жа так здарылася і чаму? Чаму ўчарашнія паплечнікі ды аднапартыйцы раптам апынуліся ў варожых шэрагах? Калі адбылося гэтае незразумелае раз’яднанне?

Давід успамінаў, як ён трапіў у палон да белых. Глянцаваты афіцэр-калчакавец з залатымі зоркамі на пагонах грэбліва дыміў яму ў твар. Ягоны твар нагадваў парцалянавага пастушка – наіўны і бездакорна-цацачны. Але вочы ў яго былі не бяздумнымі, як у расфарбаванай статуэткі, – злыя былі вочы, з бляскам жывёльнай нянавісці. Дый тое, што гаварыў гэты афіцэр, ніколькі не нагадвала бяскрыўдныя гульні:

– Ну што, думаў, што вашым удасца зацараваць на Святой Русі? Чытаў я, чытаў вашыя «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў», ведаю пра планы сусветнага панавання. Але тут вы прамахнуліся – не бываць нашай святой зямлі пад вашым жыдоўскім панаваннем. Ніколі не бываць! Гэта я табе, жыдок, цвёрда магу паабяцаць. Мы вас усіх пад корань выражам яшчэ да таго, як увойдзем у Маскву парадным маршам.

Рукі Давіда былі скручаныя за спінай, таму ён проста сабраў у роце вязкую горкую сліну і плюнуў у цацачны твар.

За гэта казакі білі яго нагайкай, у канец якой была зашытая свінцовая бляшка – для ўзмацнення ўдару. Ратнер закусіў вусны, каб не закрычаць, не парадаваць сваіх катаў. Пасля экзекуцыі кроў цякла з разарванай спіны і пракушанай губіны, а сам чырвоны камандзір ляжаў без прытомнасці.

Тады яго выратаваў нечаканы прарыў фронту, ад якога белыя ўцякалі, забыўшы палонных…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы