Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Такія ж злыя вочы Давід бачыў у 1919-м – тады ён прымаў удзел у задушэнні паўстання тут, у Аршанскім павеце. У гэтым павеце, як і ў суседнім Горацкім, тады дзейнічала цэлая «зялёная» армія пад камандаваннем Піменава, Пруднікава і Вязава – па адных звестках гэта былі царскія афіцэры, па другіх – эсэры. Аснову «зялёных», як даносіла ЧК, складалі дэзерціры. Мясцовыя чэкісты не маглі даць рады з невялікімі лятучымі атрадамі, таму на дапамогу ім было вырашана паслаць вайсковыя часці.

Што чэкісты не спраўляліся, Ратнера не здзівіла: ён хутка разабраўся, што трапіць служыць у карны орган можна было толькі паводле прынцыпу кумаўства – ніякай ідэйнасцю тут і не патыхала. П’яныя чэкісты перыядычна ладзілі ў горадзе начныя аблавы, а то і проста выходзілі ў цэнтр горада, каб дзеля забавы пастраляць у скверы.

Ратнер удзельнічаў у карных аперацыях у вёсках, якія кармілі «зялёных». Часам яму даводзілася ўступаць у перастрэлкі з засадамі, якія пакідалі партызаны.

Пасля адной з перастрэлак у рукі да чырвоных трапіў баец гэтай лятучай арміі – барадаты кірпаты селянін. Вось у яго вачах і пабачыў Ратнер такую ж нянавісць.

Давід паспрабаваў патлумачыць, што бальшавікі ваююць за такіх, як ён, гэты селянін. За тое, каб даць яму зямлю. За тое, каб над ім не было пана ці падпанка з бізуном. За тое, каб працоўны чалавек мог сам карыстацца плёнам сваёй працы.

– А я дык і не разабраўся, – з’едліва адказаў мужык. – Значыць, харчразвёрстка ездзіць па вёсках, каб раздаць селяніну хлеб, а не забраць яго? Цёмны я, вашбродзь. Думаў, бальшавікі адных паноў на другіх памяняць хочуць, а аказваецца – усё наадварот…

Дзе хаваецца камандаванне «зялёнай» арміі, палонны так і не сказаў, таму Давід загадаў перадаць яго чэкістам – хай тыя разбіраюцца. Калі наступнага дня ён спытаўся ў аднаго з іх, ці загаварыў палонны, то пачуў у адказ казённую фармулёўку: «Застрэлены пры спробе ўцёкаў».

Пасля вайны было неабходна заставацца камандзірам, але ўжо не ў войску – на вытворчасці. Спярша Ратнер баяўся гэтай працы, але хутка разабраўся, што галоўнае тут, як і ў войску, – умець камандаваць і арганізоўваць. Чырвоныя камандзіры ператвараліся ў чырвоных дырэктараў. Зрэшты, загады засталіся загадамі, толькі цяпер замест «Узяць горад N» ставілася задача «Забяспечыць да канца года павышэнне выпуску прадукцыі на … %».

Потым адзін з ідэолагаў партыі – Мікалай Бухарын – выступіў з лозунгам «Узбагачайцеся!». Ён звяртаўся да сялян, але Давід Ратнер таксама пачуў гэты зварот і падумаў: хіба толькі сяляне павінны ўзбагачацца ў савецкай краіне? Калі ўзбагачацца будуць усе, то і лепш будзе таксама ўсім – не адным жа нэпманам-лавачнікам даваць такую магчымасць!..

А крыху пазней ён напаткаў гэтую жанчыну – і зразумеў, што ўсё ранейшае жыццё было падрыхтоўкай да гэтай сустрэчы. Станіслава Верацінская была цэнтрам, вакол якога пастаянна кружыла мноства мужчын. Аднак пры з’яўленні Давіда ўсе яны неяк незаўважна адышлі на другі план, пакінуўшы іх сам-насам.

Яны былі разам ужо не першы месяц, але Давід усё яшчэ не мог сказаць, што да канца ведае сваю Славачку, як ён называў яе ў хвіліны пяшчоты. Так, гэта была сапраўдная жанчына, якая магла лашчыцца, як котка, а ўжо літаральна праз хвіліну капрызна надзьмуць вусенкі і не тлумачыць прычыну крыўды: здагадайся, маўляў, сам, што кепскага ты мне зрабіў. Тым не менш дзеля Станіславы Ратнер па-ранейшаму быў гатовы знесці горы і дастаць зорку з неба.

…Ягоныя думкі перапыніў заведзены Станіславай патэфон, з кружэлкі даносіўся нізкі мужчынскі голас: «Гляжу как безумный на чёрную шаль…» Яна знарок завяла гэтую музыку, калі пабачыла, што яе суразмоўца лятае ў думках недзе далёка і зусім не слухае яе.

– Твая праўда, – кіўнуў Давід, вяртаючыся да пачатку іхняй размовы. – Трэба дзейнічаць.

З ПРЭСЫ

Скарыстанне трацкістамі друкарні Моспаліграфа

Масква, 20-Х. Т.т. Бровар Б. І. і Зільберт Т. Б. самахоць і процізаконна скарыстоўвалі друкарню Моспаліграфа для набору і друкавання антыпартыйных дакументаў.

Бровар Барыс Ісаевіч, член партыі з 1917 г., раней рабочы, зараз служачы, вышаў з дробна-буржуазных колаў, з 1904–1909-х гг. бундавец, а з 1909–1914-х – меншавік, шмат разоў прыцягваўся да партыйнае кары.

Зільберт Тові Барысавіч, член УсеКП(б) з 1917 г., рабочы, наборшчык, а ў апошні час загадчык вячэрняе змены 17-е друкарні Моспаліграфа.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы