Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Кітаеўскі не мог не прызнаць рацыю ў словах суразмоўцы. Да рэвалюцыі ён бы разлічваў на суд прысяжных, на сваё красамоўства – і гэта спрацавала б, іх бы апраўдаў любы суд. Але савецкая ўлада лічыла нарожным каменем судоў не законнасць, а класавую мэтазгоднасць. Якія там суды прысяжных! Пры цяперашняй уладзе новая Вера Засуліч, якая выстраліла б у граданачальніка, не мела б шанцаў на апраўдальны прысуд, як гэта адбылося пры клятым царскім рэжыме…

Узмахам рукі ён адмовіўся падтрымаць Ратнера, які прыўзняў чарку гарэлкі. Той, не бянтэжачыся, выпіў адзін і закусіў селядцом.

– Значыць, так, – загаварыў адвакат рашуча, агучваючы даўно абдуманае. – Нам трэба казаць, што мы хадзілі ў госці п-проста п-паразмаўляць, п-паслухаць успаміны П-пашкоўскага, п-пагуляць у карты… Ні п-пра якіх П-прамяністых мы не чулі. Магчыма, стары дзівак нешта сам сабе п-прыдумаў і дурыў галаву, напрыклад, гэтаму хлопчыку – Андрэю Камару. П-пашкоўскі нам нешта распавядаў п-пра свае ці то масонскія, ці то нейкія яшчэ знаёмствы п-падчас эміграцыі, але нам, савецкім грамадзянам, не вельмі цікава б-было п-пра гэта слухаць, таму мы не запомнілі.

З ПРЭСЫ

Сялянская рота

Круглае, 23-10. Пры ячэйцы ТДА-Авіахіму арганізавалася сялянская рота, якая навучаецца вайсковай справе. Таксама арганізаваны гурток хуткай дапамогі, які складаецца выключна з дзяўчат. Уся моладзь вельмі зацікаўлена справай ваенізацыі.

Савецкая Беларусь, 22 кастрычніка 1927 года

Травень, 2010

Кміціч з зайздрасцю і тугой паглядаў на запацелы куфаль са светлым півам, які стаяў перад Аляксеем Пятровічам. Сам журналіст замовіў сабе кавы, бо хацеў захаваць яснасць думак. Аднак у такі цёплы сонечны дзень піва выглядала больш спакушальна…

– А што, вам у працоўны час не забаронена? – іранічна кіўнуў журналіст на піва.

Кадэбіст ленаватым жэстам чалавека, які нікуды не спяшаецца, падняў куфаль, зрабіў добры каўток напою, а потым насмешліва глянуў на Паўла:

– Там, дзе працоўны дзень ненармаваны, хіба могуць быць такія забароны? Можна падумаць, што вы, калі ходзіце на нейкія прыёмы і фуршэты з працоўнымі мэтамі, там не выпіваеце…

– Ну, бывае, – пагадзіўся журналіст. Ён адкашляўся перад тым, як пачаць размову, дзеля якой дамовіўся на гэтае спатканне. – Я з вамі хацеў пагаварыць як з супрацоўнікам Камітэта.

У вачах Аляксея Пятровіча бліснуў нядобры агеньчык, але кадэбіст не азваўся ні словам, чакаючы працягу.

– Вы ж чулі пра справу Харовіча, так?

– Гэта той, што сарваў сцяг з гарвыканкама? – удакладніў мужчына і зноў глытнуў піва.

– Так, ён, – уздыхнуў Кміціч. – Яго вінавацяць у хуліганстве за той сцяг. Але ж вы самі ведаеце, што гэта было чыста палітычнае дзеянне. Ці можна перакваліфікаваць гэта ў знявагу дзяржаўнай сімволікі? За гэта пакаранне меншае. Напэўна, вашае ведамства магло б на гэта паўплываць? Ці не маглі б вы з кімсьці пра гэта пагаварыць? Разумееце, у Харовіча старэнькая маці, якую трэба даглядаць, а ён адзіны сын…

– У цікавыя часы мы жывём, – няспешна загаварыў кадэбіст. – Вось вы, журналісты, наракаеце на крывавы рэжым. Але хіба ж у якія-небудзь сталінскія часы вы пайшлі б угаворваць замяніць банальнае хуліганства на фактычна палітычны артыкул Крымінальнага кодэкса? І вы яшчэ кажаце пра нейкія жорсткія рэпрэсіі супраць апазіцыі…

Павел вырашыў ігнараваць насмешку, якая гучала ў словах кадэбіста. Журналісцкая праца прывучыла яго да таго, што суразмоўцу трэба спярша ўцягнуць у гутарку, выказваючы непадробленую ўвагу да яго пазіцыі. Ісці на канфрантацыю можна толькі пазней – калі суразмоўца ўжо перастане закрывацца і будзе гаварыць шчыра.

– Магчыма, вы маеце рацыю, – падбіраючы словы, загаварыў Кміціч. – Але ж цяпер я прыйшоў не дзеля таго, каб весці нейкія адцягненыя тэарэтычныя спрэчкі, а з канкрэтнай просьбай паўдзельнічаць у лёсе канкрэтнага чалавека. Не варта ламаць жыццё юнаку.

– А можа, юнаку самому варта было думаць пра сваё жыццё? Вы так не лічыце? – паблажліва запытаўся Аляксей Пятровіч. – Да таго ж, Павел, вы звярнуліся не да таго чалавека, які вам патрэбны. Я ў Камітэце цяпер не працую… І піва п’ю не ў працоўны час.

– На пенсію выйшлі? – Кміціч не здолеў схаваць цікаўнасці.

– Не, папрасілі сысці, – уздыхнуў суразмоўца. – І да гэтага спрычыніліся вы.

Каб схаваць сваю разгубленасць, журналіст паднёс да вуснаў філіжанку, у якой ужо амаль не было кавы. Тым часам Аляксей Пятровіч працягваў:

– Я ж вас прасіў не рабіць ніякіх копій з таго сшытка, які перадаваў. Ну выпісалі б сабе неабходныя звесткі… Не, вам спатрэбілася зрабіць копію!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы