Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Прэзідыум ЦКК ухваліў: за грубае парушэнне партдысцыпліны, за абман партыі і парушэнне савецкіх законаў Бровара Б. І. і Зільберта Т. Б. з партыі выключыць.

Савецкая Беларусь, 19 кастрычніка 1927 года

Кастрычнік, 1927

«А хто бяды не ведае,Няхай з бядой паабедае;А хто бяды не знае,Няхай мяне спытае.Стаіць бяда пад мастом,Едуць людзі з хварастом,Вялі бяду вожкамі,Страпянулі ножкамі», –

дрыготкім фальцэтам выводзіў сляпы стары, які круціў ручку драўлянай ліры. Ён сядзеў у кутку Базарнай плошчы, а навокал ужо сабралася купка разявак – пераважна жанчын. Яны ціха вохкалі пад жаласлівую песню, якая-ніякая і слязу пусціць паспела.

Побач са старым стаяў маленькі бялявы хлапчук, які старожкім вераб’іным позіркам абводзіў слухачоў і час ад часу абыходзіў іх з шапкай. Стары ж тым часам спяваў не спыняючыся: як толькі адна песня заканчвалася, ён амаль без перадыху заводзіў новую.

Навокал стаяў галас. Вяскоўцы карысталіся адным з апошніх восеньскіх кірмашоў, каб прадаць бульбу, буракі, капусту. Рамеснікі прапаноўвалі свой тавар – лыжкі, глечыкі, конскую вупраж…

Толькі тут, у гэтым кутку, ніхто не зазываў пакупнікоў і не прапаноўваў ім «самы лепшы тавар па самай нізкай цане».

Антон Хлюдзінскі сунуў руку ў кішэню паліто, намацаў нейкую манету і кінуў у шапку, калі хлапчанё чарговым разам падышло да яго. Музейшчык павярнуўся, каб сысці, і нечакана сутыкнуўся з чалавекам, чый твар падаўся яму знаёмым.

– Прабачце, – прамармытаў ён.

– Што вы, гэта я ў вас, таварыш Хлюдзінскі, мушу п-папрасіць п-прабачэння, – ветліва пасміхнуўся той, і Антон адразу ўспомніў адваката Кітаеўскага. – Заслухаўся гэтай народнай творчасцю, разумееце…

Разам яны выбраліся з кола цікаўных.

– Вам у які б-бок? – пацікавіўся адвакат. – Цудоўна, і мне туды ж. П-прайдуся з вамі, калі вы не супраць.

Хлюдзінскі супраць не быў. Няспешна мужчыны пасунуліся з Базарнай плошчы. Гаварыў пераважна Кітаеўскі:

– Цікавыя экзэмпляры гэтыя народныя спевакі-лірнікі. Вось ужо змянілася ўлада, змянілася эпоха, а яны, як і раней, ходзяць ад вёскі да вёскі, ад горада да горада са сваімі п-песнямі. Гэта такі след дарэвалюцыйных часоў, які яшчэ не хутка знікне. Вось вы музейшчык – вам, напэўна, трапляецца шмат цікавых старадаўніх здабыткаў? Вы ўзялі б такога лірніка сабе ў музей у якасці экспаната?

– Ліру – хоць сёння, – не задумваючыся, адказаў Хлюдзінскі. – А лірніка? Ён жа жывы чалавек, як я яго вазьму? Яго трэба даглядаць, карміць, бо ён жа нічога іншага не ўмее, як спяваць.

– Вось-вось, людзі слаба мяняюцца нават п-пры п-пераломе эпох, – узрадавана падхапіў адвакат. – Чалавечая натура вельмі п-павольна п-прызвычайваецца да змен. Колькі тысяч гадоў нашыя п-продкі жылі, п-пакуль адмовіліся, да п-прыкладу, ад канібалізму? Камунізм, які нам абяцаюць, п-прыйдзе, вядома, але ці з цяперашнім п-пакаленнем? Людзі цяжка ўпісваюцца ў такі райскі ўклад: іх жа карміць трэба… Вы чулі п-пра Мюнстарскую камуну анабаптыстаў у Нямеччыне? У 1534 годзе п-прадстаўнікі вучэння анабаптыстаў выйгралі выбары ў Мюнстарскі магістрат. П-пасля гэтага з горада былі выгнаныя ўсе п-праціўнікі анабаптыстаў, а іх маёмасць, як кажуць цяпер, была нацыяналізаваная. П-потым п-правадыры анабаптыстаў абвясцілі б-бясплатную п-працу, якая робіць чалавека свабодным, а яшчэ крыху п-пазней – дазволілі мнагажэнства. Скончылася ўсё трагічна: горад асадзіла аб’яднанае п-пратэстанцка-каталіцкае войска. Анабаптысцкая камуна п-праіснавала каля чатырнаццаці месяцаў… Кажуць, што людзі, якія жылі пры Мюнстарскім камунізме, зусім нічым не адрозніваліся ад іншых. Ну, хіба толькі б-большай верай у Стары Запавет.

Скоса глянуўшы на свайго слухача, адвакат працягваў:

– Шмат інфармацыі пра Мюнстарскую камуну да нас дайшло з матэрыялаў, якія захавалі царкоўныя крыніцы – як каталіцкія, так і п-пратэстанцкія. Ці б-было нешта п-падобнае ў нас, не ведаеце? Не траплялі да вас такія дакументы? Што-небудзь п-пра вогнішчы інквізіцыі? Шкада, я б хацеў п-пачытаць…

Нейкі час ішлі моўчкі, а потым Кітаеўскі зноў загаварыў:

– Між іншага я ўсё думаю п-пра ваш да мяне візіт. Навошта вы п-прыходзілі?

– Мяне прасіў дапамагчы Андрэй Камар. Хлопец вельмі разгублены, і я не мог яго кінуць, як таго шчанюка ў ваду – каб выплыў або патануў…

Адвакат спыніўся і скептычна агледзеў Хлюдзінскага, пасля чаго няўцямна гмыкнуў і паспешліва развітаўся.

«Што гэта было? Навошта ён распытваўся? Чаму расказаў мне гэтую гісторыю пра Мюнстар?.. Няўжо сапраўды мы выпадкова спаткаліся? Ці гэтая сустрэча была падрыхтаваная? Але навошта яму было вылоўліваць мяне?» – пытанняў у музейшчыка было шмат, а адказаў на іх ён не знаходзіў.

Травень, 2010

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы