Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Янцэк перавёў дыханне. Нельга станавіцца моцным, нельга працаваць шабляй. Ён – гандляр, не ваяр. Ён вырашае справы золатам, а не жалезам! Ён сам выбраў гэтую ролю, свядома. Гандаль вельмі падабаецца яму, а калекцыі чараўніцкіх ды простых рэчаў, што сабраны пад дахам крамы, не было роўных у сусвеце. Калі працягнуць, можна страціць усё, стаць іншым… Апошнім разам, калі яму прыйшлося выкарыстаць сапраўдную моц супраць белага ваўкалака, ён згубіў добры збор кававых кубачкаў чатырнаццатага стагоддзя. Хай істота рвецца ўнутр, хай б’е па дзвярах. Войска манголаў не змагло выбіць гэтыя дзверы, а яны спрабавалі. Доўга.

Гандляр падбег да каменнага стала і сарваў лятаючы пярсцёнак. Лепш працаваць, як раней. Лепш асцярожна шукаць патрэбныя каардынаты.

На пяты дзень дзверы выйшлі ў сад. Манах-картэзіянец даглядаў кветкі, а сонца схавалася за хмарамі.

20 жніўня 1794 года

Раніца. Яна надыходзіць кожны дзень, на працягу тысяч і тысяч гадоў. Здаецца, нічога новага: сонца ўзыходзіць, чырвоным залівае верхавіны дрэваў, падымае кветкі і гоніць на працу пеўняў. Але чалавек не можа звыкнуцца з ранішнімі праменямі дагэтуль. І, хутчэй за ўсё, праз сотні гадоў будзе таксама праціраць вочы і пытаць: «Што, ужо?»

Для Янкі гэтая раніца была асаблівая. Пяць дзён улан кватараваў у харунжага Воляна. Пяць дзён ён не дакранаўся ні да шаблі, ні да стрэльбы. Пяць дзён ён не бачыў свайго каня. У лагеры жаўнеры маршыравалі, спраўджвалі зброю, размаўлялі пра апошнія вылазкі – бачыць гэта Янку было вельмі цяжка. Быццам ты самы галодны чалавек у свеце, а табе распавядаюць пра смажаныя на лясным вогнішчы каўбаскі са свежым мяккім хлебам.

Пяць дзён цягнуліся і цягнуліся. Янка спрабаваў чытаць некалькі кніг з бібліятэкі пана Воляна (марна), абмераў мястэчка крокамі, сустракаў ды праводзіў жаўнераў. Калі не браць выпадак ля штаба – усё было вельмі марудна і панура. Але сёння надышоў той самы дзень, і Янка спяшаўся ў лагер.

Ён падзякаваў харунжаму за гасціннасць. Пан Волян прапанаваў застацца яшчэ, бо яму падабаліся вячэрнія размовы з маладым уланам. Ды і ўнук пачаў пытаць свайго дзеда, ці не аддадуць яго ў кавалерыю. Але Янку цягнула ў войска.

Хата харунжага стаяла на ўсходняй ускраіне. Пешшу да лагера ўланаў – з паўгадзіны. Мястэчка яшчэ не прачнулася: адзінокі певень сварыўся з сабакам; карчмар толькі выкідваў свінням рэшткі начнога адпачынку жаўнераў і збіраўся спаць – да апоўдні ў карчме можа пагаспадарыць і жонка; брукаванка блішчала ад расы.

На рынкавай плошчы адзінокі лірнік спаў, прытуліўшыся спінаю да пустога гандлярскага прылаўка. Пачуўшы крокі ўлана, ён заварушыў галавой. Ліра ляжала на каленях, далонь сціскала ручку кола.

– Чалавек, хто б ты ні быў, падай небараку на ежу.

Янка падышоў бліжэй. За глыбокім каптуром не было відаць твару лірніка. Толькі даўгія, незвычайна белыя вусы выглядалі з-пад яго. Улан памацаў кашэль. Некалькі манет панура звякнулі. Ахвяраваць амаль апошнія грошы ён не планаваў.

– Прабач, няма дробнай манеты.

Улан збіраўся крочыць далей, але лірнік схапіў яго за руку.

– Пачакайце, будзь ласка, добры пан. Не кіньце старога.

За апошні дзень у роце толькі чарка гарэлкі была. Можа, у вас ёсць чым закусіць? Я вам сыграю. Стары спеў пра пана і прыгожую паненку-птушку, што сустрэліся ў лесе.

Пачакайце, пане.

Янка хацеў хутчэй патрапіць у лагер, але ўспамін пра пані Чаплю спыніў яго. Ян ён мог забыцца? Яна падаравала яму чароўны пярсцёнак, а ён змяняў яго. Кола ліры заварушылася. Здаецца, гэта быў сон, мара, прывід. Ён, малады ўлан, што адстаў ад атрада і заблукаў. Яна, чароўная птушка з чалавечым, хвалюючым голасам. Вялізны белы воўк. Ён абяцаў памятаць, абяцаў захоўваць. Але абмяняў у першага ж гандляра незвычайны падарунак. Рыцары раней усё жыццё пакланяліся толькі адной даме сэрца, прысвячалі подзвігі ды перамогі на пяску рысталішча. Яны бралі ў жонкі іншых, гадавалі дзяцей, але заўсёды памяталі. Яго ж не хапіла на месяц… Кола ліры рыпела аб струны. Пальцы націскалі на клавішы

– Гаў!

Сабака, што прабягаў у пошуках костак па плошчы, спыніўся насупраць лірніка, прынюхаўся і недаверліва загыркаў. Так вартавы звычайна рэагуе на нязванага госця.

Лірнік спыніў круціць кола. Ён быў падаўся наперад, каб адказаць сабаку, але паглядзеў на ўлана і спыніўся. Янка выплыў з успамінаў.

– Прыгожы спеў, дзякуй.

Улан выцягнуў з кішэні кавалак хлеба, што загарнула на развітанне жонка харунжага, і працягнуў старому.


– Ліпініч, зачыні дзверы! – харунжы Сыракомля быў незадаволены ранішнім візітам.

Янка загарнуў уваход намёта. Харунжы глядзеў соннымі вачамі на ўлана з-за стала, на якім заснуў некалькі гадзін таму.

– Пане харунжы, я вярнуўся з водпуску і гатовы да вайсковай працы.

– Добра, добра. Схадзі да кватармайстра, забяры свае рэчы. І праз… Колькі зараз часу?

– Сем гадзін, пане харунжы.

Сыракомля пачухаў лоб.

– Праз тры гадзіны каб быў у сядле з астатнімі.

– У раз’езд? – радаваўся Янка.

– Не, змяняем пехацінцаў у Дзядах, – харунжы паглядзеў у пусты кубак з расчараваннем.

– Дзяды? – здзівіўся ўлан.

– Так. Гэта недалёка, гадзіны тры-чатыры… Ты яшчэ тут?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези