Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– Пакуль супакоіў, заехаў невядома куды. За спінаю не чуваць нікога, вырашыў вяртацца. Але, ведаеш, дружа, гэты лес здаецца зачараваным. Я па ім назад гадзіны тры блукаў – нічога. Адны і тыя ж дрэвы. Зрэдку – плямы балота.

– А можа, проста ты дрэнны лясны праваднік? – Янка спрабаваў жартаваць.

– Не, ты што. Гэтага быць не можа. Памятаеш, як мы ў дзяцінстве збеглі ў пушчу? І хто нас тады вывеў да Камянца?

– Селянін з Баранак, што незаконна збіраў грыбы ў лесе.

– Але хто яго знайшоў там? Карацей, калі сонца пачало садзіцца, спыніўся. Меркаваў – заначую. Але пачуў крыкі, потым стрэл. Адправіўся ў той бок. І раптам – нешта ў дрыгве цямнее. Думаю – чорт які. І тут ты адгукнуўся… Што далей рабіць будзем, дружа?

Янка працёр вочы.

– Далей? Ты, калі блукаў, майго каня не бачыў?

– Не.

– Дрэнна. Я след згубіў, калі ўцякаў ад дзіка… На кані засталася мая зброя, порах, кулі, ежа, рэчы. Адна пістоля і шабля пры мне…

– Пойдзем шукаць? – недаверліва спытаў Базыль. – Дык лес жа зачараваны, нічога не знойдзем. Можа, да раніцы тут застанёмся?

– Можа…

Янка моцна хацеў спаць. Вельмі шмат сілаў сышло, каб не згінуць у багне, ды яшчэ больш, каб выбрацца з яе. Базыль працягнуў сябру папяровы скрутак пораху і свінцовую кулю.

– Янка, трымай. Хай будзе зараджаная.

Улан выцер пістолю аб кашулю і пачаў звычайныя рухі. Клакам ачысціць ствол. Разарваць паперу. Забіць клак. Шомпал спыніўся значна раней, чым павінен. Мабыць, бруд застаўся? Янка перавярнуў пістолю дулам да зямлі і моцна патрос. За порахам выкацілася круглая свінцовая куля.


Ля старой драўлянай хаты вялізны чалавек сек дровы. Калун памерам быў з добрае крэсла, а важыў, як кавадла. Жаба скочыла на плячо чалавека.

– Ква!

– Чаго табе?

– Ква, ква ква!

– Ну сам вінаваты. Казаў яму – няма чаго за людзьмі ганяцца. Вось і нарваўся.

– Ква?

– Не буду.

– Ква… Ква ква, ква. Ква!

– Што? Буякі? Усю дзялянку?

– Ква!

– Ну я ім… Папая, хапай стрэльбу з соллю!

24 жніўня 1794 года

– Шкоднікі, вы што нарабілі?

Вялізны чалавек трымаў у руках рагаціну. Падобны больш да мядзведзя, чым да звычайнага жыхара Палесся: даўгія густыя валасы, чорныя вочы, моцныя рукі і шырокія плечы, барада амаль да пояса. Змяніць пазногці на кіпцюры і дадаць чорны нос – і адразу адпраўляць на дрэва па мёд. Пчолы не адрозняць.

– А што мы?

Янка з Базылём стаялі на ўскрайку дарогі, калі так магчыма назваць вузкую сцежку з маленькімі плямамі глебы, што глядзелі з-пад пустазелля. За апошнія два дні, пакуль уланы блукалі па нізкім дрыгвяным лесе, гэта першы напатканы чалавек. Запасы скончыліся ўчора. На сённяшні сняданак яны натрапілі выпадкова – ягады ды дзікая гародніна раслі проста на балоце. Роўнымі шэрагамі. Есці сырую моркву з гуркамі ды ягады на дэсерт – не самы благі варыянт.

Можа, чалавек накорміць іх ды правядзе да людзей, пакажа шлях да Бярозы. А там – дагнаць дывізію, хай і з адным канём, будзе прасцей.

– Вы мне ўсе буяковыя градкі ператапталі! За канём сваім сачыць трэба, каб не сапсаваў чужую маёмасць. Вы што, надпісаў не бачылі?

– Якіх? – здзівіўся Янка.

Чалавек схапіў улана за плячо і павярнуў да валуна. На заімшэлым камені амаль незаўважна адпачывалі літары.

Толькі больш цёмны мох акрэсліваў словы – «Бу..к звыч…ны vac..і…u… ulі..іno…m Інве…ы н…мар 2…3..71».

– Дык гэта ж… – Базыль спалохаўся за сябра.

– Хм, і праўда, вавёрка з акулярамі побач прабяжыць і не заўважыць… – чалавек пачухаў бараду. – Але гэта не падстава аб’ядаць мае агароды!

Янка прыгледзеўся да чалавека. На плячы ў яго сядзела нешта маленькае, памаранчовае, у чырвоным капелюшы і з маленькай стрэльбай. Спачатку ўлан вырашыў, што яму толькі падаецца, але з кожным позіркам узгадавалася нешта знаёмае. Як у маленькай істоце, так і ў чалавеку.

– Папая! – узрадавана крыкнуў Янка.

– Пане? – здзівілася маленькая істота.

– Ты? – працёр вочы чалавек.

Яны сядзелі за сталом у хаце. Месца было не шмат – амаль увесь цэнтр пакоя займаў вялізны кацёл. Святла ад лучыны і вогнішча хапала, толькі каб бачыць адзін аднаго, не губляць свой посуд, не спатыкацца.

– Ізноў ваўкі?

– Не, пане ведзьма, маскалі. Загналі нас у самую гушчу, трэці дзень блукаем, – адказаў Янка.

Ведзьма наклаў яшчэ ежы з катла ў талеркі ўланам. Ля акна сядзела Папая з маленькім кубачкам вады.

– А чаму ў вас такое цікавае імя – Ведзьма? – пацікавіўся Базыль.

– Гэта не імя, – уздыхнуў чалавек. – Гэта прафесія. Янка, патлумачыш?

Янка адставіў талерку з нечым незразумелым, але надта смачным, і паспрабаваў выцягнуць з успамінаў дэталі. Было цяжка – узгадаць сон. Яшчэ цяжэй, калі ён адбываўся з месяц таму.

– Вядзьмак ці чарадзей не падыходзяць пану, бо яны робяць нешта іншае. Яны… не памятаю дакладна, – Янка шукаў адпаведнікі. – Карацей, яны займаюцца рознымі справамі. Як уланы, гусары і кірасіры. Здаецца – усе вершнікі, але адрозненне вялікае. Лічыць, што ведзьмамі могуць быць толькі жанчыны, гэта, як яго, севісізм.

– Сексізм, – паправіў пан ведзьма. – Дарэчы, хлопча, ты ўзяў сланечнік?

– Узяў, пане, але ён у меху застаўся. А мех да сядла прытарочаны. Я каня шукаў, але страціў след. Можа, вы дапаможаце?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези