Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– У мяне порах адсырэў, пакуль у балоце ляжаў, – няўпэўнена адказаў Янка.

– О! У Янцэка ёсць порах. Самы найлепшы порах, ангельскі. Чорны, як ноч. Можна сыпаць палову звычайнай меры – куля ляціць так жа далёка. І галоўнае – не псуе ствол стрэльбы. Але хай пан выбачыць Янцэка – не шмат з сабою ўзяў.

Гандляр працягнуў мяшэчак з чорным парахавым пяском. Янка ўзяў з яго дробку і перамяў на пальцах. Здаецца, гандляр не хлусіў. Улан панюхаў порах. Не адсырэў, моцны. Можа, трэба браць?

– А ці няма ў вас тачыльнага каменя, пане гандляр? – умяшаўся Базыль.

– Ёсць і гэта ў Янцэка. Зараз дастану, хай пан пачакае.

Скрутак з каменем. Базыль паднёс бліжэй да вогнішча і памацаў камень пазногцем. Добры, двухбаковы. Самае тое, каб правіць шаблю ў паходзе.

– Колькі каштуе? – пацікавіўся Базыль.

– Ды няшмат, панове. Сабе ў страту працую. Можа, паны маюць якія старыя кнігі? Янцэк з задавальненнем возьме іх, як аплату.

– Прабачце, пане, але няма кніг. Сыдземся на грашах? – Янка шукаў вачамі кашэль. Янцэк лічыў, што з яго здзекуюцца. Нахабны ўлан сцягнуў кнігу і зараз у вочы кажа, што нічога няма. Гандляр бачыў праз акуляры – хут тут, ля вогнішча, вельмі блізка да чалавека.

– Не вельмі хацелася б, панове. Сёння субота, і гандляваць за грошы нельга – не па-боску гэта. Можа, у пана Ліпініча ёсць нейкая старая кніга, якая яму не патрэбна… і якая яму не належыць…

Янка пазнаў гандляра. Той самы, у якога набыў пістолю. Незвычайная, таямнічая, вельмі якасная зброя. Што гэты чалавек робіць так далёка ад Зэльвы? Як знайшоў іх? Што яму патрэбна? Янка інстынктыўна намацаў пістолю, што ляжала за паваленым дрэвам у кабуры.

Базыль глядзеў на людзей, што сядзелі адзін на супраць аднаго. Напружанасць гасіла вогнішча. Здаецца, яшчэ хвіліна – і яны схопяцца. Адкуль гандляр ведае, як клічуць Янку? Яны ж не прадстаўляліся…

– Прабачце, але не, пане Сімагліцкі. Базыль, схадзі, правер коней.

Янцэк зразумеў – яго пазналі. Па-добраму не атрымалася, прыйдзецца… Ён схапіў мех з порахам і сыпануў жменю ў полымя. Порах добры. Сухі. Можна сыпаць паўмеры. Выбух адкінуў людзей ад вогнішча. Гандляр ускочыў на ногі – ён атрымаў некалькі імгненняў.

У галаве Янкі звінела, быццам побач узарвалі гранату. Паспрабаваў падняцца, але на яго наскочыў гандляр. Улан направіў пістолю. Націснуў на курок. Стрэлу не было. Асечка. Першы раз за месяц, што Янка валодае гэтай зброяй. Гандляр схапіў улана за горла.

– Дзе мая кніга, злодзей? – крычаў Янцэк. Недзе далёка, у невялікім мястэчку, за драўлянымі дзвярыма знік куфар з залатымі ўпрыгожаннямі.

Янка ўдарыў дзяржальняй некалькі разоў па пальцах гандляра, і той паслабіў хватку, паспрабаваў схапіць пістолю. Вопыт барацьбы з лесуном навучыў улана не давяраць знешняму выгляду – гандляр быў вельмі моцны, нягледзячы на маленькую згорбленую постаць. Янка паспрабаваў схапіць яго за горла, націснуць на вочы, неяк выратавацца, але ўсё было марна. Янцэк душыў улана пістоляй.

– Якая… кніга… Няма, – адбіваўся Янка.

– Ты ведаеш! Дзе мой хут?

– Ня ведаю… Што… гэта…

Янцэк глядзеў на твар улана. Можа, ён не хлусіць? Але Янцэк бачыў! Акуляры не хібяць!

«Quіs custodіet іpsos custodes?[15]» – з’явілася на ствале пістолі. У цемры звычайны надпіс магчыма і не разглядзець, але гэты свяціўся чырвоным гарачым металам, нібыта толькі з горна. Янцэк не верыў. Гэта павінна быць звычайная пістоля. Добрая, але звычайная!

– Дзе…

Гандляр замешкаўся, і Янка скінуў яго з сябе. Янцэк глядзеў на пістолю, што засталася ў ягоных руках. «Ave, vetus amіcus[16]», – змяніўся надпіс.

– Як ты змяніў яго стан? – Янцэк глядзеў на ўлана з непаразуменнем. – Як?

– Што? – Янка шукаў вачамі шаблю. – Я нічога ў вас не краў!

Шабля знайшлася за вогнішчам. Янка пераскочыў і выхапіў яе з ножнаў. Дзе Базыль?


Пасля выбуху навокал стала вельмі ціха. Птушкі зляцелі, конікі схаваліся ў траву, а дрэвы замерлі. Балота прыслухоўваецца да гукаў бойкі. З люстэркавай плямы твані, што кроках у пяцідзесяці, выцягнулася даўгая галіна. Яна павучынай лапай абаперлася на бліжэйшае маленькае дрэва. Следам выцягнулася другая. Трэцяя. Хутка галіны разарвалі мох, якім была схавана багна, і з-пад зямлі пачало паднімацца дрэва. Вялізнае, тоўстае, чорнае. Галіны пацягнуліся да раскіданага вогнішча.

– Ты, – працяжна зашамацела дрэва.

Янцэк павярнуўся. Ён бачыў раней, ён ледзьве збег… Галіны пацягнуліся да людзей.

– Бяжыце, – крыкнуў Янцэк.

Базыль не адышоў ад выбуху, хістаўся і дрэнна стаяў на нагах, але трымаў шаблю. Янка быў побач. Дрэва пацягнулася да іх, і тыя ўбачылі на галінах там-сям поўсць, скуру, кіпцюры. Вочы круціліся, раты крычалі, хапалі паветра. Дрэва рухалася да вогнішча.

Галіна схапіла Янцэка за нагу і пацягнула да сябе.

– Янка, што гэта? – пабялеў Базыль. – Глядзі!

Бліжэй да ствала ў спляценнях галля, быццам у закрытых кошыках, сядзелі людзі. Галіны трымалі іх рукі, прарасталі праз целы. Кроў чорным запяклася на кары. Зялёныя і сінія людзі.

– Гэта нашы, – усклікнуў Янка. – Дапамагай!

І ён пачаў сячы галіны. Тут лепш падышла б сякера, але пад рукою была толькі шабля. Галіна, што трымала гандляра, зламалася.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези