Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– Ой, даражэнькі, што ты. Калі Альгерд кіруе палком, ад яго нічога не чуць. У апошнюю канфедэрацыю ўзяў шаблю ды стрэльбу, сеў на каня і сказаў «Бывай». Вярнуўся праз некалькі месяцаў, прывязаў каня і адразу пытаць пра вячэру, – гаспадыня ўсміхнулася. – Я, даражэнькі, наадварот буду хвалявацца, калі ад яго прыйдзе якая навіна.

Адразу Янка адчуў сябе неяк няёмка, што надта запанібрацкі размаўляў з панам Волянам. Кіруе палком, а значыцца, ён не харунжы, а палкоўнік. Піць ці вольна гутарыць з вайскоўцам, што вышэй цябе на адзін узровень – не так страшна. А рабіць тое ж самае з палкоўнікам… Вайсковая дысцыпліна – даволі жорсткая цётка. Але ж яны ўсе – шляхцічы. Можа, і нічога страшнага…

– Слухай, даражэнькі, там лекар хутка прыйдзе. Я да мніхаў паслала, калі вас, такіх бедненькіх і пабітых, убачыла. Схадзі да яго, пакажыся. Бо ты нейкі бледны, дыхаеш цяжка. Галоўнае, каб сухоты не падчапіў незнарок.


Янка сапраўды адчуваў сабе дрэнна апошнімі днямі. Нешта ў баку ныла, балела, не давала ўдыхнуць на поўныя грудзі. Быццам маленькі чорцік сядзеў і калоў даўгой іглой кожны раз. Янкаў бацька неяк сказаў: «Хадзі, сынку, да цырульніка, толькі калі куля перашкаджае спаць ці піць. Астатняе – пройдзе само».

Зараз улан шмат разоў пашкадаваў, што дрэнна слухаў бацьку. Бо яго моцна трымалі, у зубах была вялікая драўляная лыжка, а лекар абяцаў вярнуць на месца зламаныя рэбры.

3 верасня 1794 года

– Ліпініч, ты як?

Харунжы Сыракомля сеў на лаву побач з маладым уланам. Сад у пана Воляна быў звычайны, амаль сялянскі: яблыкі, грушы, вішні, ліпы, дубы. Проста, карысна, прыгожа. Садавіна абсыпалася яшчэ некалькі тыдняў таму, і зараз у зялёным моры з’яўляліся жоўтыя і чырвоныя кроплі.

Пройдзе тры-чатыры тыдні – і наваколле замільгаціць рознакаляровым лісцем, а трава афарбуецца ў золата.

– Цырульнік перабінтаваў рэбры моцна. Ноччу спаць нязручна – на адным баку балюча, на другім дыхаць цяжка.

– Я не пра гэта, – харунжы ўздыхнуў. – Тое, што было на балотах… Ты гатовы да вяртання ў войска?

– Там, пане харунжы… Брыдка, – Янка адвярнуўся. – Я не ганаруся… Гэтае не пасуе шляхцічу, не пасуечалавеку. Я…

– Супакойся, Ліпініч. У кожнага былі падобныя думкі.

Перад першай бойкай, у аблозе, з голаду ці проста пасля цяжкага дня. Але ж мне пляваць з дуба на гэта. Мне патрэбны людзі. Паглядзі, нас выбралася дванаццаць чалавек. Самыя цэлыя з усіх – мы абодва. Можа, яшчэ Свенчыц ды мешчанін гэты, забыўся прозвішча.

Сыракомлю перабінтавалі галаву. Учора мніху-лекару прыйшлося галіць пана харунжага, ускрываць рану і зашываць яе. Сыракомля пад час аперацыі выпіў паўбочкі піва для анестэзіі і ўзгадаў усіх багоў і пачвар, якіх толькі ведаў. Янку пашанцавала не больш – зламаныя два рэбры злева. Дыхаць, канешне, цяжка, але боль магчыма вытрываць. Улан раніцой займаўся з шабляй, каб не згубіць навык, хай лекар і прапанаваў на пару тыдняў забыцца на фізічныя заняткі.

– Я разумею, пане харунжы. Так, я змагу. Але… Што з тымі, хто застаўся?

– Баявыя страты, Ліпініч, – суха адказаў Сыракомля.

– Якія яны баявыя? – не згадзіўся Янка. – Яны не страты! Яны яшчэ жывыя. Вы ж самі бачылі. Іх яшчэ…

– Замоўкні!

– Іх яшчэ магчыма выратаваць…

– Не. Ты бачыў гэтую істоту, Ліпініч? Я нават не ведаю з чым яе параўнаць! Цуд, што ў цябе атрымалася яе падпаліць. Я натрапіў на гэта з паўхаругвай уланаў, калі мы шукалі выйсце з лесу. Нас хапіла на некалькі хвілін. І, ведаеш, для гэтай пачвары шаблі ды стрэльбы – як камары для лася. Яно толькі галінамі і адмахвалася.

На белай анучы, што сціскала галаву харунжага, з’явіліся чырвоныя кроплі.

– Мы біліся. Але марна. Мы нічога не зробім з гэтай пачварай. Туды патрэбны гарматы, гранаты, полымя ды сякеры. У цябе ёсць атрад артылерыі ды полк грэнадзёраў? У мяне няма…

– Але там Базыль!

– А яшчэ амаль уся харугва. З коньмі і зброяй.

– Яны яшчэ жывыя, пане харунжы. Я не хачу, каб яны загінулі, ці… Вы бачылі, пане, галіны? Я не жадаю, каб нашыя сталі часткай гэтай істоты!

– Не можам, Ліпініч. Гэта загад.

– Але…

Харунжы падняўся.

– Нас дванаццаць. Вартых да нечага – чатыры. Паміраць усім толькі дзеля надзеі я не дазволю. Ты можаш рабіць што заўгодна зараз, але праз дзён дзесяць, калі большасць ачуняе, мы з’едзем да войска. Зразумела, Ліпініч?

– Так, пане харунжы… – панура адказаў Янка. – А, прабачце за пытанне, вы ўсё забралі з месца, дзе мяне знайшлі? Там не было скуранога меха?


Бібліятэка ў доме пана Воляна і праўда была багатая. У асноўным складалася яна з рыцарскіх раманаў, перакладаў грэчаскіх ды рымскіх класікаў, кніг на французскай, англійскай, нямецкай. Янка выкладаў на стол рэчы з меха гандляра Сімагліцкага. У галаве круціліся апошнія пачутыя словы: «Знайдзі краму». Краму ён памятаў – усходні шэраг на кірмашовай плошчы Зэльвы. Шлях туды не вельмі блізкі, але за некалькі дзён на кані магчыма дабрацца. Патрэбен ключ, каб адчыніць дзверы, бо не ламіцца ж, як злодзей! Яшчэ варту паклічуць, ці самі гандляры скруцяць. Рэчы між тым у меху не сканчаліся.

– Ой, даражэнькі, а што гэта такое ты раскладаеш?

– Пані Марыя, скажыце, а вы верыце ў чараўніцтва?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези