Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

З узлеску выплыла карычнева-блакітная пляма. Вочы старога падводзілі, не маглі выхапіць асобны сілуэт ці дэталь. Пляма павялічвалася і набліжалася. Ля плота яна плюхнулася на зямлю, і ад яе аддзялілася двухногая істота, спытала, ці можна зайсці, і пераскочыла праз драўляныя рэйкі плота. Зблізу Міхась лепей разглядзеў яе: брудная блакітная адзежа, шабля вісіць на адным раменьчыку, змучаны твар у рэштках попелу ды сажы, валасы тырчаць.

– Дзед, а далёка тут да Бярозы?

– Ды з паўдня ходу. Спачатку праз лес да Сяльца, а там прамы шлях.

– А не чуў ты, дзед, пра войска? Сышлі ўжо адтуль?

Міхась напружыўся. Яшчэ яго дзед, а таму яго дзед распавядалі пра старое паганскае капішча, што знаходзіцца глыбока ў лесе, на якім прыносілі і прыносяць ахвяры крываваму богу. Няўжо гэтыя нячысцікі выйшлі, каб забраць яго, Міхася, у сваё паганскае царства? Ці, можа, зацягнуць туды ўсю краіну. Нездарма ж яны пытаюцца пра войскі…

– Зараз, пане, зараз.

Стары з цяжкасцю падняўся і пайшоў у хату. Трэба не пусціць гэтых пачвар, трэба адагнаць іх. Праз хвіліну ён вярнуўся з іконай Божай Маці ў цяжкой драўлянай раме, замахнуўся на блакітна-карычневага чалавека і пачаў чытаць «Ойча наш». Пачвара здранцвела і не варушылася. «Працуе», – узрадаваўся стары і пачаў абыходзіць яе з падвоенай сілаю. Яшчэ трохі – і зямля забярэ сваю істоту, расплавіць, пераўтворыць у камень. А ён, Міхась, выратуе сябе і Айчыну. Гучней, мацней, хутчэй.

– Што ты робіш, дзед? – ачуняла блакітна-карычневая істота.

– Зганяю нячысцікаў… – збянтэжыўся той.

– Ну дык хадзі да балота і рабі імшу там, а не чапляйся да шляхціча!


З хутара забралі каня з возам, шмат старой сялянскай вопраткі, прыпасы. Гаспадару не заплацілі – не было чым. Пакінулі распіску на паперы. Ім прапанавалі застацца, пачысціць адзенне, адпачыць, спраўдзіць зброю, але жаўнеры баяліся балот. Хутчэй ад топкай дрыгвы, ад лесу і дрэваў, у мястэчка з каменнымі касцёламі і высокімі будынкамі.

Харунжы Сыракомля не хацеў з’яўляцца ў мястэчку пры парадзе, у вайсковых мундзірах. Людзі проста едуць на заробкі ці бягуць ад вайны.

З дванаццаці чалавек не было ніводнага не параненага: у кагосьці прабіта нага ці рука, у кагосьці засталіся рэшткі галін у целе, у харунжага рассечана галава. Янка цяжка дыхаў, падбітае вока балела. Ён панура пазіраў у бок балота – там былі ўланы, амаль уся харугва. Іх не здолелі адбіць. Базыль застаўся ў палоне драўлянай пачвары.

2 верасня 1794 года

У шыбу пагрукалі. На двары прачнуўся сабака і злосным брэхам павітаў нечаканых гасцей, што ў простай сялянскай вопратцы чакалі на ганку. Месяц ды зоры не прабіваліся праз роўную шэрую прастору хмар, пакідаючы цемру на вуліцы. У шыбу пагрукалі яшчэ раз.

– Спяць, мабыць. Казаў я табе, Ліпініч, едзем адразу да картэзіянцаў.

– Давайце пачакаем яшчэ, пане харунжы. Калі што, у кляштары нас будуць шукаць у першую чаргу.

Яны пагрукалі трэці раз. За акном запалілася лучына, і слабое святло адкінула крыжам цень.

– Хто там? – спытаў сіплы мужчынскі голас.

– Гаспадары ёсць? – гукнуў Янка.

– Спяць усе. Хадзіце адсюль, хлопы, а то астатніх слуг падыму і пагонім вас.

– Мы табе не халопы, мы шляхцічы! – абурыўся Янка. – Кліч гаспадароў.

– Якая вы шляхта? Жабракі звычайныя. Вон з ганка!

Янка развярнуўся каб сыходзіць. Лаяцца ўначы са служкам не вельмі добра – галасы разносяцца па наваколлі далёка. І хай расейцаў у мястэчку яшчэ не было, чуткі пра дзясятак польскіх жаўнераў не патрэбны гаспадарам гэтай хаты. Янка зрабіў крок, але харунжы Сыракомля застаўся стаяць.

– Паслухай мяне, сабака абадраны, – вымавіў харунжы. – Можаш падымаць сваіх сяброў колькі хочаш. У нас тут больш за дзясятак адметных ваяроў, якія якраз даўно ні з кім не секліся. Хопіць шаблям адпачываць без справы. Кліч колькі хочаш чалавек – паглядзім на гэта.

За шыбай задумаліся.

– Сыходзьце адсюль. Гаспадары спяць.

– Калі мы сыдзем, то вернемся раніцай. І нас будзе болей. Бачыш таго хлопца? Гэта сваяк тваёй гаспадыні. І, калі мы вернемся, у нас будзе даўгі-даўгі бізун. Я мяркую, тваёй гаспадыні не спадабаецца, як ты лаяўся на яе сваяка і на яго сяброў шляхцічаў. А мы ўжо прасочым, каб ты не мог сесці бліжэйшы месяц. Варушы сваймі хлопскімі нагамі хутчэй, пакуль мы бізун не пачалі ладзіць з бліжэйшай ліпы зараз.

За акном замітусіліся.

Янка пераапрануўся ў чыстае. Пані Волян дастала адзенне свайго мужа, якое той насіў маладым. Добра, што тады ў модзе былі амаль беспамерныя кашулі, шаравары ды даўгія жупаны. Ва ўсялякім разе ў мястэчку, абнесеным балотамі і далёкім да сталіц. Вопратку не прыйшлося падганяць, проста больш абкруціць ці падвязаць. Але ў плячах жупан быў усё роўна завялікі маладому ўлану. У грудзях балела, таму яму патрабавалася дапамога пані Волян, каб падвязацца літым поясам.

– Пані Марыя, ад вашага мужа няма ніякіх звестак? – спытаўся Янка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези