Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– Бяжым, вам яго не адолець! – гукнуў Янцэк.

Ён узняў рукі. Паміраць не хацелася. Страчваць краму было шкада. Мяняць жыццё страшна. Але ён падрыхтаваўся спаліць дрэва. Моцны ўздых, сканцэнтравацца… Востры боль прымусіў яго закрычаць.

Галіна прабіла гандляру плячо.

Янка паглядзеў убок – Базыля цягнула за ногі дрэва.

Ён паспрабаваў адсекчы і гэты кіпцюр страшэннай істоты, але іншая галіна наводмаш ударыла па руцэ. Старыя раны ад воўчых зубоў разышліся. Янка перахапіў шаблю левай рукой. Ён сек лапы дрэва, але на месца кожнай прыходзіла некалькі новых. Базыля зацягнулі далей. Янцэк вісеў на галіне і сцякаў кроўю. Дрэва падышло зусім блізка.

– Порах, – застагнаў Янцэк, – у дрэва.

Янка зразумеў. Добра, што ён не далёка адышоў ад вогнішча. Ён схапіў мех з порахам і кінуў з астатніх сіл. Ільняная тканіна, напароўшыся на галіну, разарвалася. Чорны пясок абсыпаў істоту.

Як падпаліць, як? Янка схапіў рукой вугаль. Той моцна абпёк далонь і ўпаў на зямлю.

– Ты жывы… Гэта памылка, – стагнала дрэва.

Злева ад сябе Янка ўбачыў пістолю. Хай толькі зараз не дасць асечку, хай выпаліць. Улан скочыў да яго. Схапіў. Галіны трымалі за нагу, паднялі ў паветра. Яшчэ імгненне – і ён апынецца побач з Базылём, яго праткнуць, заб’юць. Ён узвёў курок. Порах далёка, полымя ды іскры ад стрэлу не даляцяць. Куля не падпаліць нічога, не трапіць на метал, не высеча іскраў. Ён нацэліўся. Апошняя марная надзея.

Моцны стрэл выкінуў яскравы сноп з дула. Свінцовая куля распалілася да белага святла і напаткала порах. Выбух апёк дрэва. І яно задрыжэла. Тысячы галасоў закрычалі, тысячы вачэй заплакалі. Порах рассек галіны, апаліў кару ды лісце. Полымя ахапіла дрэва. Людзі падалі на зямлю, кроў запякалася на вогненным галлі.

– Знайдзі… краму… – крычаў гандляр здалёк.

Янка ўпаў на зямлю. Багна чакала яго. Дзяўчына з зялёна-блакітнымі валасамі глядзела ў вочы, абдымала за шыю, цягнула да сябе. Яшчэ хвіліна – і ён засне ў мокрай пярыне твані. Назаўжды.

Янка заплюшчыў вочы.

31 жніўня 2007 года

Машына спынілася ў метрах дваццаці, пакінуўшы за сабою чорныя рыскі ад шын. Дзяўчына ў лёгкай ільняной сукенцы падбегла.

– Не падкінеце за пераправу? Тут недалёка, кіламетры са тры.

– Сядайце.

Пераправа цераз Прыпяць – прыгожае відовішча пасля моцнай навальніцы, што залівае палі. Высокая трава прабіваецца праз ваду, аплятае берагі ракі зялёным павуціннем, і дарога бяжыць праз бясконцую процьму маленькіх азёр.



Дзяўчына села ў машыну. Даўгія зялёна-блакітныя валасы пераціснуліся рэменем бяспекі. Рухавік забарабаніў і пацягнуў машыну наперад.

– Адкуль вы?

– Ды з балотаў, шпацыравала. Тут рэдка спыняюцца машыны, – голас ліўся павольным вясновым ручаём. – Думала, ужо ніхто не дапаможа беднай дзяўчыне, што засталася на дарозе.

– Тут знак – прыпынак забаронены. Ды і… Можа, баяцца падбіраць людзей тут, ля балот. Ведаеце, гісторыі, чуткі, – кіроўца пазіраў на прывабную дзяўчыну.

– Хлусня гэта. Багна нашмат спакайнейшая за асфальт, добрая і справядлівая. Эх, калі б я магла вам паказаць яе прыкрасы. Як зіхаціць сонца ў плямах твані, як спяваюць птушкі ля журавінавых пацерак, які мяккі мох і смачныя буякі… Вам там спадабалася б. Там спакойна, няма мітусні, няма часу.

Яна паклала тонкую руку на руку кіроўцы, што трымала рычаг перадач. Мяккія пальцы гладзілі патрэсканую сухую скуру мужчыны. Драўляны пярсцёнак дакрануўся да рукі кіроўцы і ўкалоў лёгкім ударам току. Кіроўца адвёў позірк ад вялікіх чорных вачэй дзяўчыны. Трэба глядзець на дарогу…

Рэзкім свістам тармазоў штурхнуў машыну. Рухавік змоўк. Рэмень балюча ўпіўся ў грудзі дзяўчыны. Яшчэ пару сантыметраў – і яна разбіла б лоб аб панель аўтамабіля. Кіроўца шалёнымі вачамі глядзеў на дарогу. Цераз паласу, метрах у пяці, пераходзіла такса. Жывёлы на дарозе – звычайная справа. Але кіроўца мог паклясціся, што на спіне такса несла чырвоную манціроўку, а на баку ў сабакі вісеў кашэль з вялікай літарай λ. Такса спынілася, пагрозліва памахала лапай і пакрочыла далей.

Кіроўца працёр вочы. Такса знікла.

– Прабачце, сабака на дарозе… Дзе вас высадзіць? – ён завёў машыну.

– Тут добра будзе, – адчыніла дзверы дзяўчына. – Дзякуй вам, і цёплага асфальту.

Пярсцёнак у руках дзяўчыны застаўся такім жа халодным. Лёгкая іскра не надала яму моцы, не ажывіла – толькі падсушыла мох на месцы каштоўнага каменя. «Мала крыві, – падумала дзяўчына. – Трэба шукаць больш прамых нашчадкаў бацькі Старога Кадука».

На супрацьлеглым баку такса любоўна гладзіла чырвоную манціроўку.

1 верасня 1794 года

Стары Міхась сядзеў дома. Ногі амаль не рухаліся, а пальцы з кожным годам горш і горш сціскаліся. Яго не бралі на палі – больш часу змарнуецца на шлях, чым на працу. І Міхась застаўся даглядаць малых.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези