Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

4 верасня 434 года

Хмары хавалі няпоўны месяц. Роўнае, цёмна-шэрае святло не давала дрэвам ценяў.

Сабака глядзеў на вялізнага чорнага ваўка, што сядзеў ля калодзежа. Глядзеў аддана. Воўк чакаў. У яго была ўся ноч наперадзе. Гэтая і ўсе наступныя.

– Нарэшце, жрэц. Я гадаў-у-у, калі ты з’явішся.

Да калодзежа падышоў прыгорблены чалавек. Правая рука яго была скручана, нібы абгрызена.

– О, Вялікі Воўк, я рады віта…

– Ну што, жрэц, ты задаволены маім падарункам?

Воўк пагладзіў сабаку, і той радасна завіляў хвастом. Чалавек упаў на калені.

– Яна… Яны… Я думаў, ты дасі нам збавіцеля, Бацька Воўк, але гэта…

– Ці печаце вы хлеб адразу, як пааралі ворыва, ці апранаеце новыя чаравікі, як толькі забілі дзіка? Ты, чалавек, жадаеш атрымаць усё і адразу, але так не бывае. Я даў вам ратаўніка, цяпер ваш час расціць, гадаваць, сілкаваць яго. Дарэчы, дзе ён?

Воўк падняўся на заднія лапы і завыў. Птушкі зляцелі з бліжэйшых дрэваў, сабака спужана збег, хмары пачулі покліч і расступіліся перад месяцам. З хаты з’явілася дзяўчына. Яна ішла амаль на карачках, трымаючы нешта ў руцэ, прыціскаючы гэта да грудзей, як самае дарагое ў свеце.

Пабачыўшы воўка, яна радасна завыла ў адказ і пабегла.

Срэбныя валасы зблыталіся, кашуля дрэнна трымалася на схуднелым целе. Ля ваўка яна села і працягнула маленькага шчанюка, ваўчаня. Яго поўсць магла спрачацца са снегам белізной, а вочы, здаецца, нават ноччу адлюстроўвалі чыстае блакітнае неба.

Воўк узяў ваўчаня на рукі і сеў. Дзяўчына падпаўзла да яго і легла галавой на калені. Чорны драпежнік запусціў свае кіпцюры ў зблытаныя срэбныя валасы, і на яе твары з’явілася спакойная ўсмешка.

– Што з ёй? – спытаў жрэц.

Ён паспрабаваў працягнуць руку да сваёй дачкі, але тая ашчэрыла зубы і гыркнула.

– Ціха, ціха, – супакоіў яе воўк. – Я казаў табе, жрэц. Яна – мая. Мая цалкам, да апошняга воласа. Яна больш не належыць твайму свету. Ты хочаш яе назад? Ты гэта не атрымаеш, жрэц. Запомні, я не бяру больш, чым чалавек можа аддаць, і не даю больш таго, што чалавек можа вынесці. Глядзі, што я прынёс ёй.

Воўк зняў з кіпцюра пярсцёнак. Звычайны драўляны пярсцёнак, які робяць юнакі вясною з галін. Выразаюць узоры нажом, фарбуюць ягадамі ці сокам раслін і дораць маладым дзяўчынам. Белы і бліскучы, са свежай драўніны, з невялікім, ярка-чырвоным каменьчыкам. Воўк узяў руку дзяўчыны і надзеў пярсцёнак на палец.

– Гэта табе мой падарунак. Насі яго, як насіла да гэтага срэбра і медзь. Беражы яго, як залаты камень. Цяпер гэта – твой свет. Калі той, якому ты падаравала жыццё, вырасце і пачне свой паход, аддай пярсцёнак яму. І хай ён надае моцы і велічы Вялікаму Беламу Ваўку, што будзе гаспадаром на гэтай зямлі, што будзе кідацца на ворага з лютасцю сотняў ваўкоў і з моцай сотняў мядзведзяў. Хай пройдзе ён ад халоднага мора да пясчаных палёў, хай заваюе сотні гарадоў, хай зруйнуе тысячы вежаў. Ворагі будуць пужаць ім сваіх дзяцей, а жанчыны плакаць, пачуўшы яго імя.

Дзяўчына заснула на каленях у ваўка. У яе наперадзе была ўся ноч.

5 верасня 1794 года

Уваход у кляштар зроблены вельмі зручна для абароны. Нельга сказаць, спецыяльна праектавалі картэзіянцы адну з найвялікшых сваіх абіцеляў ці проста па-іншаму на гэтым кавалку зямлі, паміж дрыгвы, лясоў і рэчак, нельга было зрабіць. Дарога падыходзіла да брамы, што зачынялася на вялізныя акаваныя жалезам дзверы. Пад вуглом да яе пабудавалі касцёл, з высокімі сценамі і процьмай маленькіх акенцаў. Замыкаў абарону цёмны непралазны лес. Калі нехта пажадае ўзяць аблогай ці прыцягнуць таран да варотаў – на іх пасыплецца свінцовы дождж з двух бакоў. Які край, такія і манастыры.

Ля касцёла сядзеў стары лірнік. Мабыць, ён кінуў надзею зарабляць грошы на плошчы – жаўнеры сышлі, а мясцовым жыхарам хутка надакучыў скрыпучы гук ліры. Ля цэркваў падаюць ахвотней. Ці, можа, проста перабраўся бліжэй да мніхаў, каб прасіць прытулку пад час дажджлівых восеньскіх дзён.

Янка ўвайшоў у касцёл. Драўляная кабінка для споведзі была вольная.

– Святы ойча, я зграшыў, – Янка стаў на каленях.

– Распавядзі, сын мой, – адказалі драўляныя краткі.

– Я думаў… Я хацеў сысці з войска…

Янка ўзгадаў, як шэсць дзён назад яго выцягнулі з дрыгвы. Ён паспеў развітацца з жыццём, расслабіцца і аддаць сябе ў рукі прыгожай балотнай дзяўчыне. Але рукі харунжага Сыракомлі і ўлана Свенчыца перапынілі планы смерці.

Янка плакаў. Базыля забрала драўляная пачвара. Рука балела ад ранаў, у грудзях нешта калола. Яму хацелася збегчы як мага далей, вярнуцца дамоў да бацькоў. Туды, дзе ўсё зразумела, дзе няма месца чараўніцтву, дзе шабляй магчыма вырашыць амаль любое пытанне. Ён запісаўся ў надворны полк, каб біцца з ворагам, з чалавекам, імчаць на кані з дзідай. Замест гэтага яго кусалі ваўкі, спрабавалі забіць рагатыя пачвары, жахлівыя галіны цягнуліся да яго сваімі кіпцюрамі. Базыля – найлепшага сябра з дзяцінства – забрала драўлянае страшыдла. Тады падавалася, што страчваць больш няма чаго. Кулак харунжага вярнуў яго ў чалавечы стан.

Янка пацёр пажаўцелы сіняк пад вокам. За драўлянымі краткамі маўчалі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези