Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Звер не моліцца, ён забівае. Але сказана ў пісанні «Reddіte quae sunt Caesarіs Caesarі, et quae sunt Deі Deo[17]». Бог клапоціцца аб бессмяротнай душы чалавека, а цела пакідае зямным дактарам. Малітва не залякуе пасечаную руку, але яна можа суцішыць боль, даць новую мэту ў жыцці, дзе рука не патрэбная. Малітва не выцягне цудадзейным спосабам чалавека з ліхаманкі, але падтрымае надзеяй на гэты выхад. Таму прашу паважаных вучоных паноў падумаць яшчэ раз. А з нашага боку мы памолімся, каб наступныя думкі і ідэі нашых дактароў былі больш разумнымі і карыснымі.

Дзверы пакоя адчыніліся, і да генерала падышоў ад’ютант. Ён перадаў невялічкую запіску.

– Прашу прабачыць мне, панове, – сказаў Серакоўскі. – Неадкладныя справы. Замест мяне сейм скончыць ойча Стовак.


У пакоі чакалі палкоўнікі. Генерал Серакоўскі ведаў іх. Некалькі тыдняў таму, калі дывізія толькі пакідала Бярозу, прыйшоў загад Найвышэйшага камандуючага – уся літоўская частка дывізіі перайшла пад кіраўніцтва Паўла Ежы Грабоўскага і рушыла ў бок Гародні. Драбіць сілы было дрэннай ідэй, па меркаванні Серакоўскага, але Гародня была амаль без абароны. Ды і Грабоўскі, добры военачальнік, выкарыстаў гэтае драбленне як мага лепей. Ён прайшоўся па тылах расейцаў, узяў некалькі калон з фуражом, рассеяў дробныя атрады ворага ды выйшаў на злучэнне з асноўным войскам.

– Што здарылася, панове? Няўжо Гародня пала? – непакоіўся Серакоўскі.

– Гародня трымаецца, пане генерал, – адказаў пан Волян. – Нас адправілі вам на дапамогу. Кажуць, у бок Варшавы цераз Люблін ідзе вялізная зграя маскалёў.

– Кажуць, панове, кажуць. Мы іх тут і чакаем. Колькі вас?

– Два палкі пярэдняй варты і полк стральцоў, – адказаў пан Волян. – Але… Пане генерал, нас моцна пабіла. Ад трэцяга палка засталася толькі палова. З чацвёртым усё не нашмат лепш. Пяхота з большага цэлая.

Серакоўскі адышоў да акна. Два месяцы таму тут жа, у Тэрэспалі, іх было амаль чатыры тысячы. Толькі польскія палкі. Яны ўвайшлі ў гэты край лясоў і балот, каб біць ворага, каб ратаваць Радзіму. Яны прайшлі сотні міль, цягнулі адзін аднаго цераз дрыгву, біліся з расейцамі, адступалі і атакавалі. Да іх далучаліся валанцёры ды літоўскія часткі. Колькасць палкоў павялічылася ўдвая. А людзей… Разам з трыма палкамі дапамогі, сёння ў Тэрэспалі стаяла меней за пяць тысяч жаўнераў.

– Вельмі дрэнна, – працягнуў думку генерал Серакоўскі. – Трэба абвясціць набор валанцёраў і кананіраў. Панове, адпачывайце з дарогі. А мне трэба скончыць кансіліум з лекарамі.

Афіцэры разыходзіліся. Пан Волян затрымаўся на хвіліну ля генерала.

– Скажыце, пане, а дзе стаяць уланы?

– Хочаце Ліпініча пабачыць, пан Волян? – зразумеў Серакоўскі.

– Так, пане генерал.

– Не атрымаецца. Ён згінуў на маршы ля Бярозы. З усёй харугвай. Прашу прабачэння, справы.

Серакоўскі сышоў далей слухаць спрэчкі і неверагодныя ідэі ад вучоных розумаў.

7 верасня 1794 года

Навальніца збівала Янку з ног. Вецер змяняў напрамак амаль кожнае імгненне, хістаючы хлопца з боку ў бок. Кроплі дажджу, халодныя і рэзкія, калолі нават цераз кашулю. Наперадзе зіхацеў маленькі агеньчык. Яшчэ з пару дзясяткаў крокаў. Ён дойдзе. Галоўнае – не зваліцца ў багну, не паддацца ветру. Яркая маланка асвятліла наваколле і паказала Янку дрэвы, сцежку, хату. Гром, які нагнаў цераз імгненне, ледзь не зваліў улана. Яшчэ пару дзясяткаў крокаў. Яшчэ трохі.

З будкі ніхто не брахаў і не квакаў. Янка пагрукаў у дзверы.

– Пане ведзьма, адчыніце, калі ласка! – паспрабаваў перакрычаць навальніцу ўлан.

З дзвярэй з’явілася вялізная рука і зацягнула яго ўнутр. Спалоханы пан ведзьма хутка зачыніў дзверы на вялізную завалу.

– Ты адзін? За табою ніхто не ішоў?

– Ну так… Не памятаю…

– Дрэнна, што не памятаеш. Скажы, хлопча, што вы нарабілі? Я табе казаў не савацца да Кадука. А вы што? Дзеці непаслухмяныя… Цяпер, бачыш, якое надвор’е… А раней быў нармальны туман. Прыгожы і роўны, як асфальт на новай шашы пад Асіповічамі.

– Азвальт? Звычайная восеньская навальніца, пане ведзьма, – не згадзіўся Янка.

– Сам ты звычайны. Тут навальніцы гадоў сто не было. Навошта вы да Кадука паперлі? – не здаваўся ведзьма.

– Не мы гэта. Ён сам з’явіўся… Дрэва са скурай, вачыма, поўсцю і касцямі, гэта ж Кадук?

Ведзьма нервова кіўнуў і пайшоў заварваць гарбату. Янка перамясціўся бліжэй да вогнішча, на якім вечна грэўся кацёл.

– Ён сам вылез з дрыгвы. Мы нават заўважыць не паспелі. Праўда, былі занятыя другой справай. На нас трапіў гандляр. Я думаю, што ён не проста так гуляў па балотах, ён шукаў менавіта мяне. Нешта крычаў пра крадзеж.

– А ты, канешне, нічога не свайго не браў, – іранічна заўважыў пан ведзьма.

– Я шляхціч, а не злодзей! – абурыўся Янка. – Ён нешта казаў пра кнігу, але апошнім разам я кнігу набываў яшчэ падлеткам, і то ў падарунак. Таму не ведаю, што яму было патрэбна… Ён кінуў у вогнішча порах. На гэты выбух, мабыць, Кадук і прыйшоў. А там мы ўжо адбіваліся, як маглі. Дрэва… ён забраў Базыля, пане ведзьма.

Вялізны чалавек спыніўся.

– І ты прыйшоў да мяне, каб пытацца аб дапамозе?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези