Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Схаваўшы катану ў ножны, такса па-ўсходняму пакланілася, саскочыла з дзяўчыны і пакрочыла да выхаду на чатырох лапах. Дзяўчына паднялася і сцерла зялёную кроў з шыі. Яна не разумела, як і што зараз здарылася. І што рабіць далей.

– Эх… добры музей, больш часу б, – шкадавала такса. – Але што зробіш… На полі танкі грамыхалі, сягуны йшлі ў апошні бой, а маладо-о-ога самурая…

Такса знікла за партрэтам Пушкіна.

10 верасня 1794 года

Янка ішоў па вуліцы ў бок кляштара. Апошнія некалі дзён ён правёў у чароўнай краме, чытаў запісы Янцэка Сімагліцкага, вучыў тэорыю магіі па кнігах з бібліятэкі. Галава пачала пухнуць. Сімагліцкі падрабязна апісаў, як выкарыстоўваў пярсцёнак (Янкаў драўляны пярсцёнак!) у якасці дадатковай крыніцы энергіі для крамы. Янка знаходзіў толькі адну аналогію – выліць кубак гарэлкі ў вогнішча, і адразу вырвецца вялікае полымя, стане на імгненне горача-горача, але потым агонь вернецца на сваё месца. У запісах улан знайшоў апісанне, куды пярсцёнак вывеў дзверы крамы – да вялізнага жывога дрэва, што галінамі атакавала гандляра. Магчыма, у свеце існуе больш за адну такую пачвару, але трэба было паспытаць шанц. Янка і так не надта верыў у дзверы, што перамяшчаюцца з месца на месца (як было апісана ў кнігах гандлярскай бібліятэкі). Але ён быў згодны прыняць і не такое, калі гэта выратуе сяброў.



Ён не заўважыў, як падышоў да кляштарнага саду. Трэба яшчэ раз спраўдзіць зброю, праверыць, ці сухі порах ды кнаты, ці добра ходзяць дзверы. Калі ўсё атрымаецца, калі запісы не лгуць – у яго будзе толькі адна спроба.

– Дзень добры, пане ўлан. Нешта вы зачасцілі ў сад. Падабаюцца дрэвы?

Сівы лірнік стаяў ля невялікай вішні. Плады з яе сабралі месяц назад і пусцілі на настойку. А зараз лісце панура жаўцела, чакала сваёй смерці.

– Не твая справа, хлоп, – раздражнёна адказаў Янка. Часу было няшмат. Янка спяшаўся, а пасля спрэчкі з харунжым быць ветлівым зусім не хацелася. Раніцой улан ізноў спрабаваў пераканаць Сыракомлю, прапанаваў падарваць драўляную пачвару з дапамогай пораху, выратаваць жаўнераў, выратаваць Базыля. Але харунжы быў непахісны – нельга.

– А можа, і мая, пан. Ты знайшоў краму? Бачу, што знайшоў. Зробім па-простаму: ты мне паказваеш яе, а сам збягаеш, як трус ад ваўка. За гэта я забываюся на тваё існаванне. Як табе такое?

– Ах ты ж!

Янка паспрабаваў выхапіць шаблю, але лірнік, нягледзячы на ўзрост, падскочыў да ўлана і балюча схапіў яго за руку. У спіну ўперлася нешта вострае.

– Вядзі, – адрэзаў сівы лірнік.

Трэба было нешта рабіць, адвесці старога ад крамы… Але Янка не ведаў, як пасля справіцца з ім. Улан можа загінуць, а хто потым выратуе Базыля ды іншых жаўнераў? Ён вёў у канец саду. На месцы нешта прыдумаецца.

Ля драўляных дзвярэй яны спыніліся. Лірнік шукаў ручку, якой не было.

– Адчыні, – скамандаваў ён.

Янка асцярожна штурхнуў дзверы, і тыя з рыпеннем адчыніліся. «Трэба змазаць петлі, разбудзіць усіх», – падумаў улан. Лірнік завёў яго ўнутр. Як толькі дзверы зачыніліся за спінамі, Янка з усёй моцы адштурхнуў старога і кінуўся ў глыб крамы. Лірнік упаў на палічку са шклянкамі, што стаяла ля ўвахода, і зваліў яе.

– А я спадзяваўся, скончым усё па-добраму, хутка.

Каптур, што хаваў твар лірніка, упаў на плечы. Цераз левае вока і брыво ішоў састарэлы шнар. Валасы белыя, як снег. Стары стаў на карачкі і гучна завыў. Косткі выходзілі з суставаў, рукі і ногі ламаліся, выкручваліся. Сківіца захрусцела, падалася наперад. Зубы пачалі расці, а шэрае адзенне пабялела, станчэла і раптам пераўтварылася ў поўсць. У пакоі стаяў белы воўк.

Янка схаваўся за прылавак. Шабля ў руках, але карысці ад яе… Сюды б пістолю, тую самую, разумнейшую за палову людзей. Але яна засталася ў кабінеце Сімагліцкага, побач з дакументамі і кнігамі.

– Ведаеш, Ліпініч, як цяжка было першы раз патрапіць сюды? – воўк прынюхаўся. – Колькі адвару воўчніка прыйшлося выпіць, колькі заблукалых людзей выціснуць да апошняй кроплі? Зубр не даруе мне гэта ніколі, як і Чапля. Яны шукаюць мяне.

Дыханне ўлана было няроўным. Ён спрабаваў выправіць яго, супакоіцца. Нервы – дрэнны памочнік у бойцы.

– Сімагліцкі загінуў. Гэтая калясніца цяпер нічыя, і я магу забраць яе. А потым – падалей ад гэтай зямлі. Зубр не знойдзе мяне, не дацягнецца сваймі рогамі… Хутка памацнелы Кадук дойдзе сюды, і я вам не зайздрошчу. Улан, выходзь, і я заб’ю цябе імгненна, без болю і жаху.

На апошніх словах воўк ускочыў на прылавак. Янка махнуў шабляй, і яна спаткала вострыя кіпцюры. Драпежнік імгненна апынуўся перад уланам. Невядома, ці могуць ваўкі ўсміхацца, але Янка мог паклясціся, што бачыў усмешку на ваўчынай пысе. Улан з усёй моцы пхнуў нагой ваўка, падскочыў і пабег.

– Значыць, будзем паляваць, – прагырчаў воўк.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези