Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Не, хлопча, мне яшчэ жыць хочацца, каб проста кідацца на старажытную істоту. Шкада твайго сябра, але тут нічога не зробіш.

– А я думаў, вы моцны, – расчараваўся Янка. – Вы, здаецца, гаспадар усіх зямель навокал. Малады і дужы чараўнік у цэнтры балот, а вось яно як…

Ведзьма схапіў маладога ўлана за каўнер і падняў над зямлёю.

– Ты думаеш, я баюся? Я не баязлівец, што хаваецца па хмызах. Але я не лемінг, што нясецца на абрыў з радасным поклічам! Ісці на гэта… проста так, без падрыхтоўкі… без дапамогі… Ты хочаш палегчы, стаць суседняй з Базылём галінай? Ніхто яшчэ не забіраў жывых істот у Кадука. Ніхто і ніколі.

– Мы забралі, – задыхаўся Янка. – Адпусціце…

Ведзьма расціснуў пальцы, і ўлан упаў на падлогу.

– Мы… Я вывеў адзінаццаць чалавек ад яго… Кінуў порахам і падпаліў яго. І ён адпусціў… Не трэба войска, магчыма справіцца ў некалькі чалавек. Але гэта трэба падрыхтавацца, здабыць зброю, пане ведзьма. Сімагліцкі сказаў, каб я знайшоў яго краму, пасля таго як Кадук… – Янку перасмыкнула ад успамінаў. – Там, здаецца, павінна быць шмат чаго. Але крама ў Зэльве, да яе ехаць і ехаць. Можа, вы мне неяк дапаможаце, пане ведзьма? Кажуць, побач недзе быў яго склад, але я яго знайсці не магу…

Ведзьма глядзеў у акенца. На вуліцы з кожнай хвілінай маланкі білі мацней і мацней. Гром адставаў усё меней.

– Сімагліцкі? Ён у Кадука? – ціха спытаў ведзьма.

– Так.

– Справа дрэнь… Калі адзін старажытны асімілюе другога…

– Старажытны? – перапытаў Янка.

– Потым, потым распавяду. Зараз трэба Папаю ратаваць. А я, дурань, думаю, адкуль гэтая навальніца. Скідваў на абурэнне ў псіхафізічным полі. Вось табе і абурэнне…

Хлопча, рэчы гандляра ты забраў?

– Псі… Так, пане. Але там ні ключа, ні мапы. Звычайныя паходныя рэчы.

– Хм… Як жа ён вас знайшоў? Там компас быў? Быў. Але ты яго не зможаш перафарматаваць. Ні вопыту, ні ведаў.

Вось бы да мяне данесці, але час… Ключоў дакладна няма? Дрэнь… А што ёсць?

– Ежа, чыстая кашуля, пара ботаў, прылады для чысткі зброі, кавалак скуры, акуляры… – узгадваў Янка.

– Во, акуляры. Ты іх апранаў?

– Так. Але яны, здаецца, для зусім дрэннага зроку.

Наваколле расплываецца, робіцца рознакаляровым, незразумелым. Быццам напіўся моцна і ідзеш дадому. Ці… – шукаў адпаведнікі ўлан.

– Ці як у сне? – дапамог ведзьма. – Добра, будзем праводзіць лікбез, як свядома карыстацца чароўнай рэччу.


Янка стаяў ля расчыненых дзвярэй і чакаў. Яму не вельмі хацелася назад, пад халодныя восеньскія прамені вады. Але пан ведзьма настойваў. У руках у Янкі быў незвычайны прадмет з дроту, які нечым нагадваў крыж. Але перакладзін было не дзве, як на літоўскім, і не тры, як на праваслаўным, а сем.

– Гэта бяспечна? – хваляваўся Янка.

– Ну як… Тэарэтычна, – супакоіў ведзьма. – А цяпер давай, з антэнай на вуліцу. І падымі вышэй.

Янка выйшаў на ганак. Вада адразу прамачыла поўнасцю, да ануч у ботах. Ён падняў руку з дротам як мага вышэй.

– І гэта, хлопча, – узгадаў ведзьма. – калі што, пытайся пістолю. Яна, здаецца, разумнейшая за нас з табою.

– Што?

Здзівіцца Янку не дала маланка. Яна ўдарыла роўна ў цэнтр «антэны», і ўлана затрэсла. У роце з’явіўся такі знаёмы, металічна-глебавы смак багны.


Янка прачнуўся. За акном хаты пана Воляна капаў дробны непрыемны дождж. Пахла смажанай поўсцю. Паламаныя рэбры прыемна калолі – зажывалі. Улан паглядзеў на правую руку – валасы на скуры спалены.

– Андзена, блін, – перавярнуўся на другі бок Янка.

8 верасня 1794 года

На ўзлеску блукаў дзік. Здаецца, звычайны дзік для гэтых мясцінаў: буры, з пажаўцелымі ікламі, трошкі большага за сярэдні памеру. Гуляе, узрывае зямлю лычом, шукае жалуды. Але нешта ў ім было дзіўнае, не ад гэтага свету. Можа, філасофскі позірк, а можа, сядло з мяхамі, што вісела на спіне. За дзіком выйшаў конь, таксама асядланы, што мог паспрачацца з дзіком у абыякавасці да ўсяго навакольнага, акрамя травы.

Дзік падняў лыч і радасна рохкнуў. Зрабіўшы некалькі вялікіх імклівых крокаў, ён зірнуў на сябра – той па-ранейшаму знішчаў пустазелле. Дзік падышоў і пацягнуў за аброць. Конь фыркнуў і адмахнуўся капытом. Дзік рохкнуў са шкадаваннем і збег у лес. Праз хвіліну ён вярнуўся з букетам морквы. Конь пачуў пах салодкай гародніны і падаўся наперад.

Яны пакрочылі далей, у бок каменных муроў, што віднеліся за дрэвамі.


Акуляры білі рознакаляровым святлом у вочы Янку. Здаецца, галава разарвецца ад гэтай незямной вясёлкі. Менавіта так адчувае сябе чалавек, што нарадзіўся і жыў сляпым і раптам пачаў бачыць.

Янка не зразумеў шмат з таго, што доўга распавядаў пан ведзьма пра гандлярскія акуляры, але старанна выконваў усё: запомніў, які колер у гандлярскіх шэрагаў ды крамаў у цэнтры мястэчка, параўнаў з колерам рэчаў, што засталіся ад Сімагліцкага, і шукаў, шукаў, шукаў. Перыядычна даводзілася здымаць акуляры, глядзець на неба ды траву, каб вочы адпачылі, а галава перастала гудзець. Прамень гандлярства вёў у бок кляштара, хаваўся за мураваныя сцены. Янка абышоў наваколле. Ярчэй за ўсё свяцілася нешта ля ўсходняй вежы.

– Што, пан жаўнер цяпер шукае гандляра? – спытаў голас.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези