Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Я адвярнулася ад стоса сшыткаў на карункавым абрусе і рушыла да сакратэра, ніжнія шуфляды якога пакуль не абгледзела. Ну дзе ж хоць след Віталя!

З канвертаў вытрасаліся аркушыкі, спісаныя самымі рознымі почыркамі, чарнілам, алоўкам. “Дохтур памажыце напрамілы бог ад сына ў бальніцы адмовіліся безнадзейны кажуць. Матку не пазнае сядзіць сабе на краваці ды хістаецца чарацінай аж страшна ды мыкае”, “Вы наша апошняя надзея, Люцыян Станіслававіч, не адмоўце”, “Няма слоў, каб выказаць нашу ўдзячнасць”...

Але было і іншае: “Доктар Корвус, вы - шарлатан, які ганьбіць савецкую навуку”.

На пальцах заставаўся папяровы пыл, нібыта пылок ад крылаў вялізных мёртвых матылёў. На самым дне шуфляды, асобна ад іншых, пажаўцелы канверт ад нейкага Станіслава Зыгмундавіча Саланевіча з Наўя з больш асабістым зместам.

“Дарагі Люцыян! Гасподзь даў табе дапытлівы светлы розум, я ўсведамляю, што ты ніколі не зможаш спыніцца на дарозе спазнання. Але далёка не ўсё, што чалавецтва можа прыдумаць у сваёй мітуслівай празе камфорту, вартае здзяйснення. Так, цялеснае здароўе - гэта важна... Але бясконца працягваць існаванне фізічнага цела, заміж духоўнага ўдасканалення? Якія пачвары ў выніку ўтворацца, Люцыяне! Гэта ўсё роўна, што штучна затрымліваць развіццё вусеня, не даючы яму ператварыцца ў кукалку, а пасля ў матыля. Людзі павінны хварэць і паміраць, баяцца і пераадольваць страх, кахаць і пакутваць ад кахання. Без болю не бывае ні жыцця, ні шчасця. Згадзіся, жыццё існуе толькі ў працэсе памірання, штохвіліннага, штосекунднага. Чалавек застаецца чалавекам, толькі калі ён здольны напоўніцу адчуваць, перажываць, а, галоўнае, суперажываць, а гэта немагчыма без увесьчаснай барацьбы звера і анёла ў дуты, без усведамлення, што кожнае імгненне можа быць апошнім, і тады нічога не выправіш. Ты “вяртаеш да розуму” “ііяіпчасііых” хворых... Але паспяховы падонак у маіх вачах і ў вачах Госпада бясконца дурней за таго Яначку з Прытулка, які ведаў дваццаць словаў, затое аддана даглядаў ляжачых з Жоўтага корпуса. А які той Яначка быў шчаслівы, калі хтось яму ўсміхаўся! Хіба ягонае шчасце горшай якасці, чым у таго, хто абараніў кандыдацкую дысертацыю? Прабач за маралізатарства, якога ты так не любіш. Але мне б не хацелася, каб страта блізкага чалавека змусіла цябе загразнуць у бескарысных пошуках”.

1989 год, подпіс - “Твой медбрат”.

Не, не галема дзед прыдумваў, а філасофскі камень здабываў... Прышпільна. У тыя гады - і такі “рэлігійны” ліст... Слова “Прытулак” з вялікай літары зачапіла стрэмкай. Гэтак называлі лепразорый у фанфіку Ублюдка...

Толькі калі выйшла на двор, падвяселены веснавым сонцам, адчула, наколькі мяне за апошнія гадзіны працяў пах адсырэлай адзежы і старых папер дома на вуліцы Энгельса. Нават бялізна, якую нам учора вечарам вылучыла сястра Маруся, патыхала цвіллю і пограбам. А раніцай яшчэ далучыўся водар трохі прыгарэлай у печы бульбачкі...

Аўтэнтыка...

І прыбіральня ў Корвусавым маёнтку была аўтэнтычнай, канструкцыя

- “шпакоўня”. Хавалася далікатна ў густым кустоўі, ісці трэба было па вузкіх прысадах (а галінкі бэзу ўсё-ткі абселі зялёныя лісцікі, падобныя да дзюбак зялёных качанят).

На дзвярах аўтэнтычнага збудавання, збітага з пашарэлых дошак, прыляпіўся трапічным матылём рэкламны аркушык.

Рэкламавалася іспанская сантэхніка.

Унітаз, белы, фаянсавы, такі самы, які Віталь меркаваў прывезці са свайго апошняга падарожжа.

Нічога сабе знакі ў гэтым квэсце... Эстэтыка панка.

Я дрыжачай рукой сарвала рэкламку і заазіралася, нават адчайнае “Віталь!” зляцела з вуснаў. Не, у прыбіральні ён мяне не чакаў над сакраментальнай дзіркай. І не тлумачце мне, што прыляпілі гэтую рэкламу без усялякага падтэксту, ну хіба паздзеквацца з тубыльцаў, што ніколі не мелі фаянсавага сябра. Я дакладна ведала: гэта Віталь. Ён хоча, каб я здагадалася, што ён жывы. Што за мной сочыць. Калісь ён паўтараў: “Мы творчыя людзі. Для нас норма пачынаецца там, дзе заканчваецца звычайнае”.

Самотная чорная птушка наўскос перакрэсліла наіўна-блакітнае неба, нібыта намячаючы шлях хуткага апакаліпсісу. І распалавініцца неба пад апошнім лязом, і выплюхнецца з разрэзу на грэшную зямлю распаленая плынь. “Слепаўрон”. Герб з крумкачом называўся Слепаўрон. Адкуль ве­даю? Калісь падпрацоўвала ў газеце, дзе трэба было ілюстраваць калонку пра гербы беларускай шляхты.

Чорны птах з пярсцёнкам у дзюбе.

Здаецца, ён спрабаваў стырыць той пярсцёнак у венгерскага караля Маціюша. Маціюш нахабніка прыбіў. І - каралеўская логіка! - дадаў да свайго герба, на якім ужо красавалася срэбная падкова. Можа, ад таксама ўласнаручна прыбітага каня.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза