Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Згаданы легендарны мастак, які, дарэчы, жыў у адзін час з Корвусам, таксама маляваў неверагодныя расліны. Сцвярджаў, што рэгулярна вандруе ў думках і снах па іншых планетах. Убачанае старанна занатоўваў на палотнах і ў дзённіку. Свае сустрэчы з іншапланецянамі тлумачыў цікава. Маўляў, ён не ведае, ці ўбачаныя на Месяцы селяніды былі сапраўды тубыльцамі, ці нашчадкамі каланістаў Зямлі. Бо магчыма, відзежы прыходзяць з будучыні, калі палёты на Месяц стануць будзённымі. А пакуль “Я бачыў, загадзя бачыў, нашых зямлян - турыстаў, адведваючых нутро цырку Платона. Іх было дзве кампаніі - адна галубая, а другая чорна-шэрая”.

Кажуць, Настрадамус быў гэткім жа візіянерам, праўда, яшчэ з дапамогай траўкі. “Я сяджу самотны ў таемным кабінеце, абапіраючыся на мядзяную падстаўку, язычок полымя выходзіць з самоты...” Бачыў нейкія карцінкі з будучыні, толькі апісаць толкам не мог. Метро, ядзерны выбух, кампутары, нью-ёркскія хмарачосы - з чым мог параўнаць? Адны драконы, каметы, караблі, мячы, жалезныя клеткі, вежы, горы...

Што ж, “А Бог заўжды даруе суцяшэнне сваім нябёсным птахам і зямным, што шчабяталі на яго каленях, не ведаючы весела аб ім”...

Між тым Мацею ўдалося супакоіць госцю абяцаннем - каштоўныя паперы не павыкідаем.

- Глядзіце ж... - буркатнула цётачка, папраўляючы вязаны ружовы берэт, які ад ваяўнічых наскокаў уладальніцы трохі быў ссунуўся набок.

- А то перастрэліся з участковым ля школы, ён і кажа: “Мартынаўна, там у Корвусаў дом дзеўка сталічная прыехала, глядзі, каб сшыткі якія не павыкідала”.

Вось дзіва... Хутчэй мусіў сам той мент заявіцца з праверкай, хто мы такія, а не дасылаць Мартынаўну ў ружовым берэце дзеля ўратавання экспанатаў, якія тут век нікому не патрэбныя былі...

Цётачка пакінула свой тэлефон-адрас на аркушыку з нататніка ў клетачку і восеньскі пах парфумы. Яна сапраўды аказалася бібліятэкаркай. Запрасіла заўтра на сустрэчу з мясцовай знакамітасцю, шаноўным паэтам, аўтарам зборніка “Край мой вазёрны” і лаўрэатам прэміі “Узор духапад’ёмнасці”, ці неяк так...

Мы даелі прывезеныя з горада чыпсы са смакам цыбулі, запіваючы біякефірам з мясцовай крамы. Прафесар Корвус з фотаздымка няўхвальна пазіраў, як госці хрумсцелі напханым хіміяй фаст-фудам. Да аўтобуса яшчэ тры гадзіны. Заўтра панядзелак, мне ў метро, Салому - у ягоны офіс з бясплатнымі капучына і бельгійскім шакаладам і закаханай Марго.

Але хто б сумняваўся, што Мацей захоча забраць з сабой зашыфраваны рукапіс. Добра, мне не шкада. Толькі перад ад’ездам трэба паказаць сшытак насельнікам гэтага дома.

Даша і Люба стаіліся ў апошнім па калідоры пакоі, на шырокім драўляным ложку з саматканай посцілкай, і штосьці спрытна вышывалі на доўгім палатне, нізка нахіліўшы галовы. І напявалі на два галасы... Ціхенька-ціхенька...

- Спявалі ўланы, дадому ідучы,

Дадому ідучы ды маршыруючы...

За імі ды войскам як мак, як мак цвіце,

За імі ды кулі

Як дождж, як дождж ідзе...

Паміж шыбай і гардзінай білася ў істэрыцы тлустая муха. Будзільнік на тумбачцы, заваленай рознакаляровымі ніткамі, жорстка адстукваў се­кунды, нібыта маленькі бляшаны барабан ліліпуцкага войска гнаў у атаку.

Варта нам было зрабіць крок у пакой, блізнючкі перапынілі песню, страпянуліся і паспрабавалі захінуць вышыванне, ледзь не ляглі на яго.

- Гэта нельга паказваць! Асабліва мужчынам! - адчай плёскаўся ў няроўна пасаджаных вачах Дашы.

- Выйдзіце, калі ласка, а то нам наноў працу пачынаць! - Люба загароджвала працу рукою, быццам гнядзечка птушанятаў ад нахабнага тхара. Гэта выглядала так жаласна, што ў мяне аж горла перахапіла.

- Салома, выйдзі!

Калі Мацей, паціснуўшы плячыма, прычыніў за сабой дзверы, сёстры адразу ж паспакайнелі, выпрасталіся. Я падумала, можа, мая прысутнасць не такая ўжо недапушчальная, і наважылася затрымацца:

- Прабачце, а ўсё-ткі што вышываеце? Чаму нельга глядзець?

Сёстры пазіралі па-ранейшаму насцярожана, але пасля паўзы Даша ўсё ж адказала:

- Радзінны рушнік. Дапамога для парадзіх. Мужчынам і дзяўчатам, якія не чакалі дзіця, глядзець забаронена - святая рэч страціць моц.

Можна было гэтым задаволіцца і сысці... Мала мяне ў свой час мой Корвус павазіў па ўсялякіх экспедыцыях са зборам бабульчыных рушнікоў. Наглядзелася на пасажныя, аброчныя, на павівалы, завівалы, на рушнікі, на якія прымалі дзіця пры народзінах, якімі адорвалі павітуху, накрывалі немаўля падчас хросту, завязвалі маладой на правай руцэ, накрывалі нябожчыка... Афігець, якая памяць была ў прабабак, кожны рушнік адпаведна выткаць-вышыць. Але мне важная была любая дэталь у гэтай не маёй гульні.

Я глыбока ўздыхнула... Азірнулася на дзверы, за якімі дзесьці быў мой спадарожнік разам са сваім планшэтам і непатрэбнай вернасцю... І распавяла тое, пра што яшчэ нікому не гаварыла. Ні бацькам, ні сябрам, ні вам... І нават са сваёй памяці выкрасліла. Вытрасла, як насыпанае ў туфлік варагіняй бітае шкло.

- Я... чакала дзіця. Праўда. А потым мой муж загінуў, і я... ад перажыванняў...

Відаць, у маім перарваным голасе, у твары было штось такое, што сёстры паверылі, іх вочы напоўніліся слязьмі спачування, а рукі павольна разгарнулі выраб...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза