Мае аднос╕ны з аднакласн╕кам╕ таксама был╕ не фантан. У класе мяне недалюбл╕вал╕ -- не таму, што я жыла без бацьк╕ ╕ мне часцяком не хапала грошай на школьныя абеды. У нас мног╕я был╕ з няпо╝ных сем'я╝. Я проста была ╕ншая. Гадо╝ да чатырнаццац╕ я была абсалютна абыякавая да сваёй знешнасц╕, апраналася ╝ матляныя джынсы ╕ выцягнутыя швэдары з сэканд-хэнду, нас╕ла чарав╕к╕ на плоскай падэшве, не карысталася касметыкай ╕ завязвала валасы ╝ нягеглы пацучыны хвосц╕к. У гэтым узросце мае аднакласн╕цы ╝жо пачынал╕ нас╕ць каротк╕я спадн╕цы ╕ туфл╕к╕ на шп╕льцы, фарбаваць тварык╕ ╕ круц╕ць мудрагел╕стыя фрызуры, ╕ мой раздзя╝байск╕ выгляд ╕х тра╝мава╝. Аднойчы яны нават вырашыл╕ с╕лком зраб╕ць мне 'жаноцкую стрыжку' ╕, узбро╕╝шыся нажн╕цам╕, нато╝пам зацягнул╕ мяне ╝ прыб╕ральню. Адной дзя╝чынцы я тады выдрала пасму валасо╝, другой разадрала блузку, а тую, што трымала нажн╕цы, штурхнула так, што яна прыклалася лбом аб та╝чок ╕ рассякла брыво. Затым я падняла з падлог╕ нажн╕цы ╕ сказала, што выпушчу к╕шк╕ кожнай, хто да мяне сунецца. Ад мяне адстал╕.
Потым мяне разам з мамай выкл╕кал╕ ╝ дырэктарск╕ каб╕нет, ╕ дырэктарка крычала, што так╕я паводз╕ны недапушчальныя, дзя╝чынк╕ жадал╕ мне тольк╕ дабра, ╕ маёй маме варта сур'ёзна заняцца ма╕м выхаваннем, хаця ╝ няпо╝най сям'╕ гэта няпроста. Выходзячы з дырэктарскага каб╕нета, я пачувалася апляванай. Я б╕лася за сябе, таму што мяне абраз╕л╕, а ╝ вын╕ку я ж ╕ аказалася в╕наватай. Кал╕ я румзала, седзячы ╝ куточку, да мяне падышо╝ Ц╕мка, пакла╝ руку мне на плячо ╕ сказа╝:
-- Тая, не смуткуй. Ты ╝сё зраб╕ла прав╕льна. А дырэктарка...ну, яна проста тупая карова.
Ц╕мка бы╝ адз╕ны ╝ класе, хто падтрыма╝ мяне тады. Зрэшты, н╕чога дз╕╝нага, бо ён таксама ме╝ непрыемнасц╕ з дырэктаркай. Яму часцяком даводз╕лася б╕цца за сябе - па-сапра╝днаму, як завяшча╝ нябожчык дзядзя Валерый, ╕ ледзь не кожная такая бойка заканчвалася скандалам. Дырэктарка выкл╕к'ала ╝ школу Ц╕мкаву маму ╕ крычала, што будзе звяртацца ╝ РАНО ╕ дамагацца, каб Ц╕мку перавял╕ на хатняе навучанне, бо ён стварае нездаровую атмасферу ╝ класе, ╕ яна не дапусц╕ць, каб у школе з'яв╕╝ся яшчэ адз╕н Леан╕д Захара╝.
Лёню Захарава дырэктарка згадвала невыпадкова. У школе мы з ╕м амаль не сутыкал╕ся, бо ён бы╝ на клас старэйшы, ╕ вучыл╕ся мы ╝ розныя змены, але я ведала, што ён бы╝ адным з самых праблемных вучня╝. Казал╕, што ╝ пачатковых класах ён бы╝ ц╕х╕м ╕ зачмыраным, ╕ наста╝н╕к╕ не мел╕ з ╕м клопату, аднак пасля смерц╕ бацьк╕ ён н╕бы сарва╝ся з ланцугу. Мяне абурала, што дырэктарка пара╝но╝вае Ц╕мку з гэтым "прыпыленым". Ц╕мка лез у бойку, тольк╕ кал╕ на яго нападал╕, у мэтах самаабароны. Лёня ж мог нак╕нуцца на кожнага, хто, як яму здавалася, не так на яго гляну╝ ц╕ несвоечасова засмяя╝ся. Лютасць успыхвала ╝ ╕м ╕мгненна, н╕бы запалка, ╕ ╝ лютасц╕ ён паводз╕╝ сябе, як сапра╝дны шаленец. Я бачыла аднойчы, як ён зае╝ся са старэйшым хлопцам у школьным гардэробе. Высадз╕╝шы кулаком шкло ╝ дзвярах, Лёня падня╝ з падлог╕ востры аскепак ╕ папёр на таго пацана, як машына. Той у пан╕цы к╕да╝ся па гардэробе, хаваючыся за вешалкам╕ з пал╕то, а ╝ Лён╕ рука была зрэзана ╝ хлам, кро╝ капацела на падлогу, а ён быццам не адчува╝ болю, ╝ яго нават выраз твару не змян╕╝ся...
Дырэктарка была бы шчасл╕вая, кал╕ б ёй удалося вык╕нуць Лёню са школы, прынамс╕ яна не раз казала, што яму свец╕ць кал╕ не калон╕я, то Уп╕рэв╕цкая пс╕хушка. Аднак наш школьны пс╕холаг, як╕ працава╝ на чвэрць ста╝к╕, меркава╝, што з кл╕н╕чнага пункту гледжання Лёня адх╕лення╝ не мае, х╕ба тольк╕ лёгк╕я акцэнтуацы╕, ну а ╝ каго ╕х няма? Лёневу мамачку таксама рэгулярна выкл╕кал╕ ╝ дырэктарск╕ каб╕нет, але безвын╕кова. Яна-то л╕чыла, што ёйнае дз╕цятка самае нармальнае ╕ найлепшае ╝ свеце, а ва ╝с╕м в╕наваты ягоныя аднакласн╕к╕, як╕я ╝весь час яго кры╝дзяць. Карацей кажучы, са╝ладаць з Лёнем дырэктарка не магла, ╕ мажл╕ва, з гэтай прычыны яна ╝весь час чаплялася да Ц╕мк╕, проста адыгрываючыся на ╕м. Маючы на руках медыцынскае заключэнне, дырэктарка магла ╝ любы момант выпхнуць яго са школы, а падстава б знайшлася. Пару разо╝ Ц╕мку сапра╝ды ледзьве не выгнал╕, ды неяк абышлося, ╕ ён сяк-так дацягну╝ да старэйшых класа╝.