Разб╕рацца, аднак, не прыйшлося, бо пытанне вырашылася само сабой. Пам╕ж Лёнем ╕ Жыхарам адбылася сур'ёзная сутычка, пасля чаго Жыхар атрыма╝ ад Лён╕ выспятка, то бок, бы╝ пасланы, ╕ дуумв╕рат ╕хн╕ развал╕╝ся. Вось гэта бы╝ паварот! Падобнай развязк╕ я чакала менш за ╝сё. З-за чаго яны пагрызл╕ся, было невядома, але сварка, мяркуючы па ╝с╕м, атрымалася лютая -- казал╕ нават, н╕бы ╝ гаражах чулася стралян╕на, як быццам там адбывалася бандыцкая разборка а-ля дзевяностыя. Суцэль магчыма. Я б н╕кольк╕ не здз╕в╕лася, кал╕ б даведалася, што Лёня ц╕ Жыхар маюць пры сабе агнястрэл. Пра╝да, у гэтым выпадку ад майго "л╕хтарыка" толку нуль, з ╕м супраць ствала не папрэшся... Я падзял╕лася гэтым╕ меркаванням╕ з Ц╕мкам, але ён тольк╕ пасмяя╝ся.
-- Ды глупства, няма ╝ ╕х н╕якага агнястрэлу, -- сказа╝ ён упэ╝нена. -- Тая, табе няма чаго баяцца! Яны цябе не крануць. З ╕м╕ пагутарыл╕ па-сур'ёзнаму, яны ╝сё зразумел╕.
-- Хто пагутары╝? -- здз╕в╕лася я.
Ц╕мка адказа╝ ун╕кл╕ва:
-- Гэта не╕стотна. Проста сур'ёзныя людз╕.
Пасля чаго ён зама╝ча╝, як партызан, ╕ кольк╕ я н╕ дапытвалася, больш н╕чога ад яго не дамаглася. Нарэшце я раззлавалася -- што яшчэ за кансп╕рацыя? -- ╕ сказала, што сур'ёзныя людз╕ магл╕ ╕ не турбавацца, я сама ╝ стане сябе абаран╕ць! Ц╕мка не пакры╝дз╕╝ся. Ён ск╕рава╝ поз╕рк кудысьц╕ ╝ далечыню ╕ сказ╝ глыбакадумна, што я разважаю, як сапра╝дная фем╕н╕стка, ╕ гэта файна, гэтая тэма сёння актуальная, вунь нават казк╕ перайначваюць на фем╕н╕сцк╕ капыл -- ╤ван-Царэв╕ч "мочыць" цмока, а прэ╝красная Царэ╝на падае на яго ╝ Гаагск╕ трыбунал за парушэнне право╝ Змей-Гарыныча, дамаганн╕ ╕ полавую дыскрым╕нацыю. Раз'юшы╝шыся канчаткова, я крыкнула: "Ты што вярзеш?! Як╕я фем╕н╕стк╕?", але ╝бачы╝шы, што Ц╕мка к╕сне ад смеху, я зама╝чала, а потым таксама пачала смяяцца. У тыя часы мяне вельм╕ лёгка было раззлаваць, здаралася, злосць успыхвала ╝ва мне л╕таральна на ро╝ным месцы, але Ц╕мка ме╝ здольнасць гас╕ць маю лютасць. Побач з ╕м я проста не магла быць злой.
Аб падрабязнасцях той "сур'ёзнай гутарк╕" я так ╕ не даведалася, але яна, в╕давочна, мела эфект -- ад мяне адстал╕. Жыхар, прынамс╕, больш да мяне не чап╕╝ся. Я кольк╕ разо╝ сутыкалася з ╕м у горадзе, ╕ кожны раз ён дэманстрава╝ по╝нае ╕гнарараванне, робячы выгляд, быццам мяне не пазнае. Лёню я н╕дзе не бачыла, ╕ гараж пад нумарам "нуль" цяпер увесь час стая╝ наглуха зачыненым. Я пал╕чыла гэта добрым знакам. На працягу некальк╕х месяца╝ я жыла ╝ страшным напружанн╕, з за╝сёдным пачуццём небяспек╕. Цяпер, як мне здавалася, пагроза м╕нула, ╕ я магла уздыхнуць з палёгкай.
Забягаючы наперад, скажу, што я памылялася, ╕ гэта было проста зац╕шша перад бурай. Бура надарылася з╕мой. Тады я ╝першыню адчула, што здольная заб╕ць чалавека. Лёню я заб╕вала двойчы. У тую з╕му напрыканцы снежня я заб╕ла яго ╝ першы раз.
***
З восеньск╕х вакацый я вярнулася пасвяжэлая, павесялелая ╕ з новым колерам валасо╝. Раптам сцям╕╝шы, што агн╕стыя адценн╕ пасуюць мне значна больш, чым ха╝турна-чорны, я перафарбавала валоссе ╝ ярка-лалавы, вырашы╝шы хадз╕ць так, пакуль не аднав╕цца мой прыродны руды. Таксама я змян╕ла стыль адзення. Я до╝г╕ час апраналася ва ╝сё глухое ╕ чорнае, а цяпер, нарэшце, вырашыла рызыкнуць ╕ трох╕ паэкспераментаваць з колерам╕ ╕ фасонам╕. Я набыла ╝ сэкандзе дзве шатландск╕я спадн╕чк╕, адну ╝ зялёную, другую ╝ барвовую клетку (яны проста шыко╝на спалучал╕ся з берцам╕), а таксама пунсовы шал╕к ╕ вязаны смарагдавы берэт. Зрэшты, гэтыя колеры таксама л╕чыл╕ся "гатычным╕", так што я заставалася ╝ сва╕м амплуа. Потым, сфатаграфава╝шы сябе ╝ люстэрку, я прыдз╕рл╕ва разгледзела фотку на экране но╝тбука. Сва╕м новым вобразам -- берцы, дз╕равыя панчох╕, нацягнутыя ╝ некальк╕ слаё╝, клятчастая спадн╕чка, чорная байка ╕ чырвонае валоссе -- я засталася задаволеная. ╤м╕дж, канешне, атрыма╝ся правакацыйны, нават трох╕ брутальны, але мне падабалася. А мама не ╝хвал╕ла. З╕рну╝шы на мяне, яна пах╕тала галавой ╕ спытала: "Та╕са, а ты не ба╕шся, што цябе паб'юць? Альбо не за тую прымуць?" Я не баялася. Прыпад'ездныя бабк╕ лаял╕ мяне "наркаманкай" ╕ "курв╕скай" задо╝га да змены ╕м╕джу, а на выпадак сустрэчы з гапатой у мяне ме╝ся электрашокер. Мой новы вобраз у класе зраб╕╝ фурор. Ледзь тольк╕ я ╝вайшла, усе вочы ск╕равал╕ся на мяне, ╕ над партам╕ пранеслася: "О-о-о!..." Я была задаволена. Мне наогул падабалася шакаваць а╝дыторыю.