-- Па╝лушка, малодшы Яромка╝ сынок, ув╕шны бы╝ хлопец ды зухаваты. Таксама люб╕╝ крыжы вал╕ць. Як прыйшл╕ на Овельшчыну чырвоныя кам╕сары, ён адразу ╝ бальшав╕к╕ зап╕са╝ся. ╤ разам з сябрукам╕, таксама новаспечаным╕ бальшав╕кам╕, пайшо╝ ваяваць з папо╝ск╕м цемрашальствам. За адз╕н дзень паск╕двал╕ яны крыжы спачатку з Прэабражэнскай царквы, потым з касцёла. Пасля пайшл╕ яны да Фроськ╕-самагоншчыцы, нап╕л╕ся ╝ хлам╕ну дый рушыл╕ на Овельск╕я мог╕лк╕, працягваць барацьбу з папо╝шчынай. ╤шл╕ маладзёны на╝прост цераз мог╕лк╕ ╕ грам╕л╕ надмаг╕лл╕, на як╕х мел╕ся крыжы ц╕ выявы крыжо╝. На славу папрацавал╕, не засталося тады ╝ Овельску н╕воднага крыжа.
-- Энерг╕чны бы╝ юнак. Як ёсць, так ёсць, -- сказа╝ В╕ктар.
-- А як прыйшл╕ акупанты, Па╝лушка адразу ж з камун╕ста╝ у пал╕ца╕ перак╕ну╝ся. Хутка сцям╕╝, хто тут гало╝ны... Ты ж ведаеш, у Овельску кал╕сьц╕ шмат габрэя╝ жыло, с╕нагога стаяла. Падчас акупацы╕ н╕воднага не засталося. У адз╕н дзень вывел╕ ╕х ус╕х на гасц╕нец ды пагнал╕ пад канвоем невядома куды. ╤ Па╝лушка там бы╝, разам з гестапа╝цам╕ па хатах хадз╕╝, габрэя╝ вышуква╝. Да перамог╕ Па╝лушка не дажы╝ -- аднойчы ран╕цой знайшл╕ яго ╝ каля╕не, з дз╕ркай у галаве. Кажуць, што яго расстралял╕ партызаны, але хутчэй за ╝сё, заб╕л╕ свае ж, тутэйшыя. А вось сям'ю яго не кранул╕. Нават пасля перамог╕. Так, дапытвал╕, канечне, але Лёдзя, жонка яго, казала, што пра дзеянн╕ мужа яна н╕чога не ведала, н╕ сном, н╕ духам. ╤ тутэйшыя за яе заступ╕л╕ся. Пацвердз╕л╕, што не ведала яна н╕чога, дый наогул яны з Па╝лушкам як жонка з мужам ужо да╝но не жыл╕. Па╝лушка, кал╕ акупанты прыйшл╕, да адной немк╕ на кватэру сышо╝, з ёй ╕ бы╝ увесь час, а дома не паказва╝ся. ╤ ад ╕х адчап╕л╕ся. Пацягал╕ трох╕ па судах ды адчап╕л╕ся. Нездарма Лёдзя штодня чытала ахо╝ную мал╕тву з 'ксёнжк╕'. Вельм╕ адмысловая была мал╕тва, моцная неймаверна, ды вось тольк╕ не да Бога... А 'ксёнжка' тая ╕м ад нябожчыка Яромк╕ засталася, а Яромку - ад пана Кунцэв╕ча, а яму - ад Н╕чыпара, Начальн╕ка Апраметнай.
-- Х╕трая 'ксёнжка', гэта факт, -- пагадз╕╝ся В╕ктар. -- ╤ 'мал╕твы' ╝ ёй надзвычай моцныя, таксама факт.
-- Ляксейка, сярэдн╕ Яромка╝ сын, самы талковы аказа╝ся. Кал╕ прыйшл╕ бальшав╕к╕, ён у чырвонаармейцы зап╕са╝ся, потым паеха╝ у Маскву, вывучы╝ся там навукам ╕ пайшо╝ працаваць на Лубянку. Даслужы╝ся да аф╕цэра НКУС, а пасля вайны зраб╕╝ся важным начальн╕кам. Тольк╕ дзеля гэтага яму прыйшлося прозв╕шча змян╕ць ╕ зладз╕ць новыя дакументы, бо Па╝лушка, брат ягоны, супрацо╝н╕ча╝ з гестапа. Так Ляксейка Ляпец ста╝ спачатку Ляпцовым, а потым Хлябцовым. Змян╕╝шы прозв╕шча, ён быццам адвё╝ ад сябе праклён. Усе Ляпцы, што пасля Па╝лушк╕ был╕, ╕мкл╕ва выраджал╕ся. Мужык╕ не дажывал╕ да сарака гадо╝, сп╕вал╕ся, адз╕н у пятлю залез, друг╕ скончы╝ свае дн╕ ╝ вар'ятн╕. А Хлябцо╝ жы╝ до╝га ╕ шчасл╕ва, гора не веда╝. ╤ нашчадк╕ яго далёка пайшл╕.
-- А ты апошняя з Ляпцо╝ засталася, -- прамов╕╝ В╕ктар.
-- Я б жадала, каб на мне ╝сё ╕ скончылася. Але ж семя Яромкава не звялося. Вы Ляпцы да мозгу касцей, хоць ╕ хаваецеся пад выдуманым прозв╕шчам.
Яны дайшл╕ да краю плошчы, дзе каля ходн╕ка было прыпаркавана прыватнае а╝то спадара мэра - беласнежная ╤нф╕н╕ц╕ з тан╕раваным╕ вокнам╕. В╕ктар узя╝ся бы╝ за дзвярную ручку, але раптам, быццам успомн╕╝шы штосьц╕, замарудз╕╝.
-- Дык што, Альжбета? Не надумалася? - спыта╝ ён.
-- Я ╝сё спадзявалася, што ты раздумаешся...
Яна заз╕рнула яму ╝ твар ╕ прагаварыла з горыччу:
- В╕ктар, ну чаго табе не хапае?! Кар'ера, грошы, любо╝ вунь усенародная. Навошта табе дакранацца да цемры? Навошта абуджаць ╕снасц╕, з як╕м╕ ты не зможаш са╝ладаць?..
Ён перапын╕╝ яе жэстам.
-- Годзе! На гэтую тэму мы ╝жо гутарыл╕. Маеш сумневы - што ж, тваё права. А мой выбар ужо зроблены. Мы завяршым тое, што распачал╕ нашыя прадзеды.
-- А я б хацела гэта спын╕ць.
В╕ктар ╕ран╕чна ╝см╕хну╝ся.
-- ╤ як ты гэта спын╕ш? Абухом па галаве, як таго Яромку? Ну, бабы ╝ нашым родзе за╝сёды был╕ баявыя, гэта факт.
-- Мужык╕ затое пашкоджаныя, -- прагаварыла Альжбета.
-- Тольк╕ не я, -- сказа╝ з упэ╝ненасцю В╕ктар. - Мы ведаем, на што ╕дзём, ╕ ╝ нас усё пад кантролем. На гэты конт не турбуйся. А прапанова мая па-ранейшаму ╝ с╕ле. Кал╕ ╝сётк╕ надумаешся... Дзверы для цябе за╝сёды адчыненыя. Мы радыя будзем бачыць цябе ╝ нашых шэрагах.
-- В╕ктар, ты н╕чога не кантралюеш! - выкл╕кнула Альжбета. - Вы не ведаеце, што роб╕це, вы ╝се!
Яна павярнулася да яго сп╕най ╕ павольна пацягнулася прэч цераз плошчу.
-- Альжбета! - пакл╕ка╝ яе В╕ктар.
Яна спын╕лася.
-- Альжбета, мо падк╕нуць цябе да Кунца╝к╕ тваёй? - спыта╝ ён, к╕╝ком паказа╝шы на а╝то. - Ажно да парога з камфортам.
Яна пакруц╕ла галавой.
-- На а╝тобусе дабяруся. А ╝ Овельску ╝ мяне справы ёсць. Я не дзеля цябе сюды прыехала.
-- Ну як знаеш, -- уздыхну╝ В╕ктар.
Махну╝шы рукой, ён адчын╕╝ дзверы машыны ╕ зн╕к у змроку салона.
***