-- Падумаць тольк╕, энерг╕я квазара╝ сканцэнтравалася ╝ гэтай глухмен╕, сярод пейзана╝, як╕я жывуць, як краты, без усякай свядомасц╕, -- у задуменн╕ прамов╕╝ Стрыг╕н. - Гэта, вядома, воля Старых, аднак ╕ншы раз задаешся пытаннем - чым яны к╕руюцца? Якой лог╕кай?
-- Лог╕ка Старых непасц╕жная для простых смяротных, -- умяша╝ся чацвёрты голас, спакойны ╕ ╝ладны. - А ╕х воля - закон. Баг╕ Г╕пербарэ╕ глядзяць скрозь прастору ╕ час, ╕ яны ведаюць больш, чым самы спрактыкаваны чарнакн╕жн╕к, як╕ пражы╝ сотню жыцця╝.
-- Спадар Хлябцо╝ мае рацыю, -- сказала пан╕ карэктар, лакан╕чна, як за╝сёды.
Хлябцо╝. Я ╝ся напялася, з ус╕х с╕л спрабуючы варухнуцца. Ну канечне. Спадар мэр. Чацвёрты пераапрануты на тым маскарадзе прыв╕да╝. Нездарама ён зда╝ся мне смутна знаёмым. Ён таксама адз╕н з ╕х. Сябар 'Унутранага Кола'. ╤ цяпер зразумела, чаму ён вырашы╝ зачын╕ць лесап╕льню. Яна яму патрэбна, каб завяршыць рытуал. Тады яны не паспел╕ адчын╕ць Браму, бо пан Кунцэв╕ч выбы╝, а з Яромк╕ выб╕л╕ дух. Дарэчы, дзе ён?..
Машыну рэзка страсянула, зав╕шчал╕ тармазы. Пасажыра╝ шпурнула наперад, пачулася лаянка, ╕ мяркуючы па гуку, хтосьц╕ добра выця╝ся галавой аб сядзенне. Мне вельм╕ хацелася думаць, што гэта была Бергманава.
-- У чым справа? Чаму ста╕м? - спыта╝ Стрыг╕н.
-- Прапускаем цягн╕к, -- адказала пан╕ карэктар.
Прыслуха╝шыся, я расчула с╕гнал семафора. Пераезд. Значыць, лесап╕льня ╝жо зус╕м бл╕зка.
-- Г╕цаль. Ён не мог бы мягчэй тармаз╕ць? - незадаволена прабурча╝ Стрыг╕н. -- Хто наогул пусц╕╝ яго за стырно?
-- Я, спадар Стрыг╕н, -- спакойна сказа╝ Хлябцо╝. - Не хвалюйцеся, справ╕цца. Ён выкарысто╝вае веды пасрэдн╕ка.
-- А пасрэдн╕к хоць на правы здава╝? - пац╕кав╕╝ся ╬п╕р. - Ён, здаецца, не вадз╕╝ н╕чога складаней за матацыклетку.
Халера ясная! Захар за стырном?! Ц╕ ╤ерэм╕я? Альбо яны абодва? Чорт!.. Мяне раптам накрыла такая хваля лютасц╕, што перахап╕ла дыханне, ╕ сэрца пачало шалёна калац╕цца. Лёня, ты паскуда! Гадзёныш, ╕дыёц╕на! Дай тольк╕ дабрацца да цябе! ╤ пляваць на Пячатк╕, я прыкончу цябе без усякай Цемры! Вочы выдрапаю! Так засандалю берцам, што твае выв╕хнутыя мазг╕ будуць скакаць па асфальце, як квашан╕на! ╤ н╕як╕ ╤ншы не дапаможа... Я адчула, што ╝сярэдз╕не мяне штосьц╕ варухнулася. Потым дзесьц╕ ╝грудзёх, каля сонечнага спляцення, пача╝ раскручвацца павольны в╕р -- махав╕к мясарубк╕, як╕ рухаецца вакол сваёй вос╕, з кожным абаротам наб╕раючы хуткасць. Я ведала, што гэта значыць. Цемра прачнулася. Мая лютасць абудз╕ла яе.
Я чула, як м╕ма пераезда з грукатам пранёсся цягн╕к. Потым ра╝ну╝ рухав╕к, машына тарганулася пару разо╝ ╕ павольна папа╝зла наперад.
-- Пра што я каза╝. Вязе, як дровы, -- прагавары╝ Стрыг╕н.
-- Што ж, прыйдзецца патрываць гэту часовую нязручнасць, васпаны. Затое ╝ новым свеце, як╕ набл╕жаецца, выбраныя будуць перамяшчацца скрозь прастору с╕лаю думк╕, -- сказа╝ спадар Хлябцо╝.
Аднак, у спадаро╝ культыста╝ плана╝ грамаддзё. Новы свет будаваць сабрал╕ся. Выбраныя, халера б на ╕х. Я вам дам с╕лу думк╕... Цемра ╝ва мне ╝ск╕нулася, як абуджаная змяя. Зрок вярну╝ся, ╕ навокал трох╕ пасвятлела. Вочы мае был╕ заплюшчаныя, але я глядзела вачам╕ Цемры скрозь стуленыя павек╕. Я ╝бачыла цьмяна асветлены салон м╕краа╝тобуса. Чатыры ф╕гуры на сядзеннях - цёмныя, невыразныя с╕луэты, як на размытай фатаграф╕╕. Чатыры Пячатк╕. Яны па╝стал╕ прада мной ╝ вобразе г╕ганцк╕х, пачварных марск╕х зорак, як╕я варушыл╕ промням╕-шчупальцам╕ ╕ выпраменьвал╕ фасфарычнае ззянне, абуджаючы ╝ва мне пракаветны жах. Цемра, н╕бы ╝ спалоху, сц╕снулася ╝ кропку - м╕краскап╕чную, не больш за атам - ╕ шаснула ╝ сваё гняздо╝е ля сонечнага спляцення. Ну вядома, кал╕ на ╕х Пячатк╕, то мы н╕чога не зможам зраб╕ць...