Читаем Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) полностью

-- Хлусня. Ты гон╕ш, Захар, -- прагаварыла я, на хв╕л╕ну забы╝шыся, што прада мной не Лёня, а ╤ншы.

-- Пархом Ляпец. Мой папаша. Твой тройчы прадзед, -- адчакан╕╝ ╤ншы. - ╤ не халоп бязродны, а са збяднелай шляхты. Шляхетнасць сваю Ляпцы ╝ карты прайграл╕, а Пархом вырашы╝ паправ╕ць станов╕шча. Бунто╝н╕ка╝ па лясах лав╕╝, ды сам жа ╕х ╕ веша╝. Тут, у ярку. ╤ нашчадк╕ яго так╕я ж. Та╕са, ты ведаеш, што адз╕н твой прадзед бы╝ пал╕цаем, а друг╕ к╕рава╝ масавым╕ растрэлам╕?

-- Хлусня! - па╝тарыла я ╝парта.

Ён юдашыць. Проста тлум╕ць мне галаву. Здэмарал╕заваць жадае. Не выйдзе, Яромка. Я напагатове. Ты не заблытаеш мяне сваёй брахнёй.

-- Х╕ба Альжбета не згадвала пра свайго зн╕клага брата? Таго самага, што сышо╝ аднойчы з дому, ды з канцам╕? - спыта╝ ён. - Вас╕лька Ляпец яго ╕мя. Прапа╝ бы╝, а праз кольк╕ гадо╝ выплы╝ у М╕нску. Звяза╝ся там з крым╕нальн╕кам╕. Потым яго асудз╕л╕ за забойства. Бандыцкая разборка. Тэрм╕н яму дал╕ невял╕к╕, як са╝дзельн╕ку. Двое душыл╕, а ён за ног╕ трыма╝. А кал╕ прыц╕снул╕, ён абодвух зда╝ з вантробам╕. Ляпец да мозгу касцей.

Ён выда╝ каротк╕ смяшок.

-- У турме ён пача╝ перап╕свацца з малалетн╕м╕ ╕дыёткам╕. З некальк╕м╕ адразу. Тады мода была такая, усе хацел╕ замуж за зэка. Гэтыя л╕сты ён зачытва╝ услых. З ╕х ржала ╝ся зона. А кал╕ ён адк╕ну╝ся, то напра╝ду ажан╕╝ся. З адной з гэтых ╕стэрычак. Пра╝да, ненадо╝га. Знойшо╝ сабе лепшую, а той да╝ выспятка. ╤ вярнулася яна ╝ родны Овельск з дз╕цём у падоле. Гэта была ты, Та╕са.

-- Змо╝ч, паскуда! -- крыкнула я. Мне хацелася зац╕снуць сабе вушы.

-- Што, прыкра? Н╕ц не ятрыць так, як пра╝да, - сказа╝ ён, пасм╕хаючыся. - Але прызнай, у глыб╕н╕ душы ты гэта ведала. Я заз╕ра╝ у твае мро╕, кал╕ ты была яшчэ дз╕цём. Ты мела рацыю наконт сябе. Дачка Змея, так ты звала сябе ╝ маленстве? ╤ тое пра╝да. Та╕са, ты не зус╕м чалавек. На табе метка Старых. ╤ на Альжбетцы таксама. ╤ на ╝с╕х, хто нарадз╕╝ся пасля мяне. Гэта ╝ нас сямейнае. Усе пазначаныя, ды не ╝се годныя. Пашкоджаных многа. Але то не пра цябе, Та╕са. Ты ╝далая атрымалася. Вартая сва╕х продка╝. Нездарма Старыя абрал╕ цябе, даверы╝шы табе ключ.

Не слухай яго, казала я сабе. Не слухай. Гэта проста морак. Ашуканства. Але халера, як жа складна гаворыць! Лаг╕чна, па-сур'ёзнаму. Не чакала. На лесап╕льн╕ ён паводз╕╝ сябе, як апошн╕ крэтын. Ц╕ не на╝мысна? Прынамс╕, чарнакн╕жн╕к╕ трымал╕ яго за ╕дыёта. Я гэта зразумела з ╕хняй гутарк╕ ╝ фургоне. Для ╕х ён бы╝ проста прыдуркаватым тутэйшым, якому чыста выпадкова дасталася с╕ла Старых. А Яромка, у сваю чаргу, ахвотна выконва╝ ролю блазнаватага дурня. ╤ спакойна, без перашкод, руха╝ся да сваёй мэты. Кансп╕ратар чорта╝. Ён значна разумнейшы, чым здаецца на першы погляд. Х╕тры, як шатан. ╤ па-сапра╝днаму небяспечны. Чарнакн╕жн╕к╕ гэтага так ╕ не ╝цям╕л╕. А пан Кунцэв╕ч, здаецца, яго раскус╕╝. Таму ╕ ╝цёк за мяжу. Стары вядзьмак бая╝ся свайго служк╕. Веда╝, што з ╕м у свет прыйшла пачвара, з якой н╕як╕м╕ чарам╕ не справ╕цца. Х╕ба тольк╕ абухом па галаве, дый тое без гаранты╕.

-- Добра, Яромка, я ╝сё зразумела. - сказала я. -- Але ад мяне чаго ты хочаш?

-- Ты една з нас. ╤ ты гэта ведаеш. Табе н╕кол╕ не падабалася жыць сярод людзей. Дый людз╕ за╝сёды бачыл╕ ╝ табе чужан╕цу. Нават родная мац╕ ад цябе шарахалася. Для ╕х ты вырадак. Чарна овца. Твая сапра╝дная радз╕на там, за Брамай. Ты наша страчанае дз╕ця. Згубленае, зак╕нутае ╝ сусвет, як╕ завшэ бы╝ для цябе варожым. Мы не жадаем табе зла. Мы хочам, каб ты вярнулася да нас. Та╕са...

Ён зраб╕╝ крок да мяне. Я паспешл╕ва адступ╕ла, не зводзячы з яго вачэй.

-- Ключ, Та╕са. Ты маеш ключ, - сказа╝ ён спакойна. -- Нам не хацелася б адб╕раць яго с╕лай. Скарыстайся ╕м. Сама, без прымусу. Я патлумачу, як гэта можна зраб╕ць. Адчын╕ Браму. Дай нам увайсц╕ ╕ будзь з нам╕.

Я пакруц╕ла галавой.

-- Не!

-- Ну, дзевчынка, -- прамов╕╝ ён мякк╕м голасам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Милая моя
Милая моя

Юрия Визбора по праву считают одним из основателей жанра авторской песни. Юрий Иосифович — весьма многогранная личность: по образованию — педагог, по призванию — журналист, поэт, бард, актер, сценарист, драматург. В молодости овладел разными профессиями: радист 1-го класса, в годы армейской службы летал на самолетах, бурил тоннель на трассе Абакан-Тайшет, рыбачил в северных морях… Настоящий мужской характер альпиниста и путешественника проявился и в его песнях, которые пользовались особой популярностью в 1960-1970-е годы. Любимые герои Юрия Визбора — летчики, моряки, альпинисты, простые рабочие — настоящие мужчины, смелые, надежные и верные, для которых понятия Дружба, Честь, Достоинство, Долг — далеко не пустые слова. «Песня альпинистов», «Бригантина», «Милая моя», «Если я заболею…» Юрия Визбора навсегда вошли в классику русской авторской песни, они звучат и поныне, вызывая ностальгию по ушедшей романтической эпохе.В книгу включены прославившие автора песни, а также повести и рассказы, многограннее раскрывающие творчество Ю. Визбора, которому в этом году исполнилось бы 85 лет.

Ана Гратесс , Юрий Иосифович Визбор

Фантастика / Биографии и Мемуары / Музыка / Современная русская и зарубежная проза / Мистика