Тут чын╕╝ся форменны Армагедон. Не, не так╕, што я бачыла на в╕дэа з М╕нска. Н╕ АМАПа╝ца╝, н╕ пратэсто╝ца╝ тут не было. Людз╕ як так╕я наогул адсутн╕чал╕. На плошчы гаспадарыл╕ ва╝калак╕. Не ведаю, кольк╕ ╕х тут сабралася, пэ╝на, сотн╕. Яны палявал╕ на нежыць - хадзячых мерцвяко╝, замаск╕раваных пад ц╕харыка╝ у цыв╕льным. Дзейн╕чал╕ ва╝калак╕ на дз╕╝ленне зладжана ╕ мэтанак╕равана, быццам паводле ╕нструкцы╕. На мерцвяко╝, як╕я стаял╕ паасобку, яны нак╕двал╕ся невял╕к╕м╕ групкам╕ па трое ц╕ чацвёра, уп╕вал╕ся ╕м у горла ╕ карак, вал╕л╕ на зямлю, грызл╕ ╕ раздз╕рал╕ к╕пцюрам╕. Тых, што сядзел╕ ╝ жалезных фургонах, выцягвал╕ вонк╕ ╕ перагрызал╕ ╕м глотк╕. Большасць а╝тазака╝ ужо стаял╕ пустыя. Яны был╕ моцна абдзёртыя ╕ пакарабачаныя, з выдраным╕ дзвярыма ╕ павыб╕ваным╕ вокнам╕, некаторыя был╕ перакулены ╕ ляжал╕ на асфальце дагары колам╕. У нешматл╕к╕х ацалелых машынах усё яшчэ хавалася нежыць. Адз╕н з так╕х фургона╝ зграя ва╝калака╝ атакавала проста ╝ мяне на вачах. Во╝кападобныя ╕стоты разлютавана трэсл╕ яго ╕ разгойдвал╕, ╕мкнучыся перакул╕ць, к╕дал╕ся на бран╕раваныя сцены, в╕снул╕ на дзвярах ╕ закрачаных вокнах. Яшчэ двое ва╝калака╝ заскочыл╕ на метал╕чны дах ╕ азвярэла скрэбл╕ яго к╕пцюрам╕, быццам спрабуючы адкаркаваць кансервавую бляшанку. Нарэшце фургон нах╕л╕╝ся ╕ са скрогатам завал╕╝ся набок, ╕ яго адразу ж накрыла хваля гнутк╕х бясшэрсных цела╝, як╕я тольк╕ часткова был╕ звярыным╕. Я бачыла, як у паветра ╝зляцел╕ выдраныя 'з мясам' дзверы. Адкаркава╝шы а╝тазак, ва╝калак╕ прынял╕ся за псе╝да-ц╕харыка╝. Жывых мерцвяко╝ выцягвал╕ з фургона аднаго за адным, як шпроты з бляшанк╕, ╕ тут жа, не адыходзячы, так бы мов╕ць, ад касы, пачынал╕ ╕х грызц╕ ╕ рваць на кавалк╕. Што характэрна, падчас расправы ╝се големы захо╝вал╕ грабавое ма╝чанне. Н╕ крыка╝, н╕ лаянк╕. Пакорл╕ва ╕ без наракання╝ прымал╕ свой лёс... А мажл╕ва, опцыя 'голас' ╝ ╕х папросту не была прадугледжана. Хто ведае.
Я повольна крочыла цераз плошчу, старанна абм╕наючы зграйк╕ балюючых ва╝калака╝ ды кучк╕ пашматанага адзення, пад як╕м, мажл╕ва, яшчэ заставал╕ся шматк╕ недаедзенай мёртвай плоц╕. Ва╝калак╕ мяне бачыл╕, у гэтым не было сумневу, аднак яны не выя╝лял╕ варожасц╕ ╝ дачыненн╕ мяне. Яны пранос╕л╕ся м╕ма, часам к╕даючы на мяне хутк╕я поз╕рк╕, але в╕давочна, я не ╝я╝ляла для ╕х н╕якага ╕нтарэсу. ╤х ц╕кав╕ла тольк╕ нежыць. То добра. Заядацца з ва╝калам╕ мне зус╕м не ╝см╕халася. Давол╕ з мяне Пачвары.
Праходзячы м╕ма помн╕ка Лен╕ну, я ╝бачыла вял╕знага рудога ката з падраным вухам. Я пазнала гэту звяругу. Кот Альжбеты. Ён нерухома, н╕бы ╝мураваны, сядзе╝ на пастаменце ╕ спакойна наз╕ра╝ за бойняй, што чын╕лася на плошчы. Яго круглыя жа╝тлявыя вочы свяц╕л╕ся, а вусатая ф╕з╕яном╕я - я гатова была ╝ гэтым паклясц╕ся - расплывалася ╝ з╕хатл╕вай усмешцы. Так, кац╕дла хмыл╕╝ся, як той Чашыр, ╕ здавалася, ён вось-вось раскрые пашчу ╕ выдасць чалавечым голасам: 'Аперацыяй па зачыстцы задаволены!' То ж бо. 'Чысц╕льшчык╕' працавал╕ вельм╕ шпарка, з так╕м╕ тэмпам╕ яшчэ да ранку Овельск будзе вольны ад нежыц╕. Я ╝жо не сумнявалася, што ва╝калак╕ з вядзьмаркай заадно. Ха╝русн╕к╕. Мне невядома было, як╕м чынам яна прыцягнула ╕х сюды ╕ як ёй удалося з ╕м╕ дамов╕цца. Дый не мая гэта справа. Гало╝нае, каб пасля 'зачыстк╕' гэтыя бравыя камандас вярнул╕ся туды, адкуль прыйшл╕.
М╕ну╝шы плошчу, я перайшла пустыннае скрыжаванне, над як╕м разгойдва╝ся на ветры ╕ м╕рга╝ жо╝тым самотны святлафор, ╕ не╝забаве апынулася на старой вул╕цы з таполевым╕ прысадам╕, якая вяла да Чортава моста. Я ведала - ён там. Чакае мяне, ╕ з ╕м усе дэманы Г╕пербарэ╕. Стаяць каля Брамы, глядзяць на сусвет яго вачам╕. Так, ён ужо не чалавек. Адз╕н з ╕х. ╤х давераная асоба. Праз яго яны жадаюць займець ключ да Брамы. Кал╕ ╝ ╕х атрымаецца, яны ╝войдуць ╕ зробяцца тут гаспадарам╕, а мы зн╕кнем. Людз╕ ╕м непатрэбны, н╕ жывыя, н╕ мёртвыя... Ладна, псяюха. Я вам так проста не дамся. Я раз ужо збегла з-пад нажа, ╕ яшчэ пабачым, хто каго... А Лёня? Што з ╕м раб╕ць? - падумала я раптам. ╤ тут жа сабе ╕ адказала: К╕нь. Ён ужо не жыве. Жыццё яго было зус╕м нядо╝г╕м, ╕ ён не паспе╝ зраб╕ць н╕чога дрэннага. Папаша яго прыкончы╝. Шкада, але што зроб╕ш. Няма яго. Ёсць ╤ншы. Вось ╕м ╕ зоймемся. 'Тры, чатыры, пяць, мы ╕дзём цябе шукаць. Да л╕хаматары. Сваячанец', прашаптала я ╕ рушыла да моста, над як╕м шугала тагасветнае зарыва.
28. Vade Retro*
Мост ах╕нала зелянявая святл╕вая смуга. Яна в╕села над Овелькай, як радыёакты╝нае воблака, а з в╕ру ╝н╕зе ╝здыма╝ся слуп нерухомага халоднага полымя. Мёртвае зарыва, якое не адк╕двала ценя╝, шугала да самага неба, засцячы зоры. Л╕хтары на мосце ╝сё яшчэ гарэл╕, ╕ на тле гэтага тагасветнага ззяння святло ╕х пацьмянела ╕ зраб╕лася чырванаватым.